21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па слядах лагойскага "прышэльца"

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па слядах лагойскага "прышэльца"

Шукалі алмазы, а знайшлi вялiзны (вагой 440 млн тон) метэарыт

"Захапляе зоркавае неба над намi i ўнутраны сусвет у нас" — прыкладна так аднойчы трапна вызначыў таямнiчае адзiн вядомы фiлосаф. І сапраўды, гэтыя бяскрайнасцi здаўна здзiўлялi i працягваюць здзiўляць. Здаецца, яны дапаўняюць адна адну i ад таго толькi становяцца больш загадкавымi i прыцягваюць агульную ўвагу. Ужо колькi часу чалавецтва крок за крокам вывучае космас, аднак дасюль процьма пытанняў застаюцца без адказу. Для дакладнага даследавання ў лабараторных умовах даступныя метэарыты, якiя трапляюць на Зямлю з мiжпланетнай прасторы. Асобныя з такiх "прышэльцаў" мiльёны гадоў таму ўпалi на тэрыторыю Беларусi...

Нябесныя камянi

Звесткi пра падзенне метэарытаў захавалiся з даўнiны. У асобных народаў "касмiчныя госцi" з’яўлялiся прадметам культу i атаясамлівалiся з падарункамi багоў. Таму iх захоўвалi ў храмах, выкарыстоўвалi падчас богаслужэння, клалi ў труну падчас пахавання нябожчыкаў. Дарэчы, месцы, дзе падалi метэарыты, заўсёды лiчылiся святымi i часта менавiта там з’яўлялiся культавыя збудаваннi. У Меццы дасюль захоўваецца сусветна вядомы "чорны камень", якi ўмацаваны ў сцяну храма Кааба. Штогод шмат людзей прыходзяць пакланiцца святынi.

Амаль два тысячагоддзi таму легендарны рымскi вучоны Плiнiй Старэйшы пiсаў у сваёй 37-томнай "Натуральнай гiсторыi": "наконт таго, што камянi падаюць з неба, нiхто сумнявацца не будзе". Аднак менавiта на працягу таго часу, калi iснуе чалавецтва (i, зразумела, захавалiся тыя цi iншыя ўзгадваннi пра розныя падзеi), на Зямлю "прыляталi" адносна невялiкiя абломкi касмiчных цел. Габарыты такiх "прышэльцаў" складалi да некалькiх метраў у папярочнiку i вагой да 1-1,5 тоны. Доўгi час навукоўцы прымалi метэарыты за камянi зямнога паходжання. Нават яшчэ напрыканцы ХVIII стагоддзя прадстаўнiкi Парыжскай акадэмii навук сцвярджалi, што падзенне iх з неба проста "фiзiчна немагчыма". Цiкава, што ў гэты ж час па iнiцыятыве акадэмiка Паласа з Сiбiры ў Пецярбург была дастаўлена вялiкая жалезная глыба больш чым паўтоны вагой. Такi незвычайны экспанат адшукаў каваль Мядзведзеў на беразе Енiсея. Глыбу (яе назвалi "Паласавым жалезам") доўга вывучаў выдатны нямецкi фiзiк Хладнi — ён спецыяльна прыехаў у горад на Няве. Навуковец зрабiў выснову аб незямным паходжаннi. Такiм чынам упершыню было даказана касмiчнае паходжанне метэарытаў.

Штогод на нашу планету выпадаюць не менш за тысячу "нябесных камянёў". Аднак многiя з iх трапляюць у мора i акiяны, маланаселеныя тэрыторыi i таму застаюцца незаўважанымi. Толькi 12—15 метэарытаў у год трапляюць у музеi i навуковыя калекцыi. Наконт паходжання "прышэльцаў" iснуюць розныя тэорыi. Найбольш распаўсюджаная версiя сцвярджае: гэта абломкi дробных утварэнняў дыяметрам значна менш за кiламетр. Такое "касмiчнае смецце" з’явiлася падчас утварэння Сонечнай сiстэмы. Шмат гэтых касмiчных целаў сутыкаюцца памiж сабой i здрабняюцца на меншыя кавалкi. Калi яны трапляюць у поле прыцягнення Зямлi, то могуць упасцi. Аднак да паверхнi нашай планеты далятаюць толькi тыя, у якiх дастатковая вага. Iншыя згараюць у атмасферы. Тады мы назiраем знiчкi-метэоры, якiя пралятаюць на вышынi каля 100 кiламетраў, i загадваем самыя запаветныя жаданнi.

Сенсацыя з-пад Кузевiчаў

У 1940—50-х, калi геолагi актыўна пачалi прымяняць аэрафотаздыманне, высветлiлася, што на паверхнi Зямлi шмат акруглых структур незвычайнай будовы. Комплекснае iх вывучэнне паказала, што гэта сляды ад удару касмiчных целаў. У 1960 годзе амерыканскi вучоны Дзiтц прапанаваў называць такiя ўтварэннi "астраблемамi" (у перакладзе з грэчаскай — "зорная рана"). Колькасць астраблем перавысiла некалькi сотняў, штогод выяўляецца 3—5 новых. Памеры метэарытных кратэраў розныя: ад 10—30 метраў — да 340 кiламетраў. Менавiта такi дыяметр мае астраблема Врэдэфорт у Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiцы. Дарэчы, узрост гэтага метэарыта складае каля 2 мiльярдаў гадоў — нязначны па касмiчных мерках час. Спецыялiсты сцвярджаюць, што размеркаванне астраблем па паверхнi Зямлi носiць выпадковы характар. Аднак у свеце ёсць асобныя месцы iх масавага "зборышча" — на ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкi i ў Еўропе. Магчыма, так адбылося з-за таго, што гэта геалагiчна найбольш вывучаныя тэрыторыi.

— У сусветны рэестр занесена больш за дзве тысячы метэарытаў, — адзначае супрацоўнiк Лагойскага гiсторыка-краязнаўчага музея Вiктар Несцяровiч. — У Беларусi вядома пяць метэарытаў — "Брагiн", "Жмень", "Трэск", "Заброддзе", "Чорны Бор". Лагойскi кратэр быў знойдзены выпадкова. У сярэдзiне 1970-х гадоў геолагi праводзiлi планавыя даследаваннi, якiя суправаджаюцца бурэннем свiдравiны. Нетры нашага краю даследаваны вельмi дасканала, таму нiхто не чакаў адметных вынiкаў. I раптам падчас бурэння чарговай свiдравiны ў раёне вёскi Кузевiчы геолагi ўскрылi проста ашаламляльны разрэз.

Справа ў тым, што былi выяўлены абсалютна неўласцiвыя для гэтага раёна пароды i, што не менш цiкава, у незвычайнай паслядоўнасцi. Прынамсi, знойдзены слой раней невядомых у Беларусi брэкчый. У iх тоўшчы трапляюцца лiнзападобныя целы, сустракаюцца часткова альбо цалкам пераплаўленыя пароды, а таксама рэшткi абвугленай драўнiны. Гэта была сапраўдная навуковая сенсацыя. Спецыялiсты па-рознаму ацэньвалi феномен. Iснавалi версii наконт таго, што ўсё ўтварылася пасля моцнага вывяржэння вулкана. А яшчэ выказвалiся меркаваннi быццам лавападобныя пароды — кiмберлiты, таму можна знайсцi тут алмазы. Цiкава, што прадпрымалiся спробы адшукаць каштоўныя камянi, аднак, наколькi вядома, беспаспяховыя. Адначасова з’явiлася i зусiм iншая гiпотэза: пад чацвярцёвымi ледавiковымi адкладамi пахаваны метэарытны кратэр. У 1976-1977 гадах былi прабураныя яшчэ тры свiдравiны, што дазволiла атрымаць i даследаваць дадатковыя матэрыялы. Усе яны сведчылi на карысць менавiта метэарытнай версii.

Падарожжа па кратэры

Праз пэўны час тут правялi глыбiннае геалагiчнае карцiраванне. Падчас такiх работ зрабiлi тры дзесяткi свiдравiн глыбiнёй 300—500 метраў, а адну — больш чым 1,2 кiламетра. Разам з беларускiмi навукоўцамi працавалi найбольш вядомыя спецыялiсты па вывучэннi метэарытных кратэраў з Ленiнграда, Масквы i Кiева. Такое даследаванне канчаткова расставiла ўсе кропкi над "i" — пацвердзiлася выбуховая метэарытная прырода Лагойскага кратэра.

Дарэчы, утварэнне знаходзiцца не зусiм у ваколiцах раённага цэнтра, а дзесьцi кiламетраў за восем на паўночны захад ад горада. Менавiта каля вёскi Кузевiчы добра праглядаецца варонка. Мы аб’ехалi ўздоўж амаль усё паглыбленне, з асобных кропак сапраўды вiдаць нейкую незямную прыроду рэльефу. Аднак "з лёту" адрознiць месца даволi складана, паколькi на Лагойшчыне паўсюдна вельмi маляўнiчыя, "горныя" краявiды. Кузевiчы — невялiчкая вёска, дзе цяпер амаль адны старыя засталiся. Пэўным стымулам для развiцця гэтага населенага пункта можа стаць... метэарыт. Як мяркуюць, дзесьцi побач упаў той самы "нябесны камень". Намеснiк старшынi Лагойскага райвыканкама Галiна Драгунова лiчыць, што ў хуткiм часе на верагодным месцы кратэра ўстановяць памятны знак — валун (якiя можна адшукаць на Лагойшчыне) з шыльдай, дзе будуць пазначаны ўсе дадзеныя пра таямнiцы, якая захоўвае тутэйшая зямля.

— Лагойская астраблема шмат у чым адметная, — лiчыць настаўнiк астраномii, фiзiкi i iнфарматыкi Гайнаўскай сярэдняй школы Уладзiслаў Гатоўскi. — Такiх, напэўна, няшмат адшукаецца ва ўсiм свеце. Падлiкi навукоўцаў сведчаць аб тым, што каменны метэарыт рухаўся з хуткасцю 18 кiламетраў у секунду, ляцеў з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пад вострым вуглом касмiчнае цела ўвайшло ў зямную паверхню. Адбылося гэта каля 42 мiльёнаў гадоў таму.

Сярэднi дыяметр метэарыта складаў 650 метраў, агульная вага — каля 440 млн тон! Энергiя выбуху пры сутыкненнi з зямлёй была роўнай прыкладна 80 мiльёнам джоўляў — у 10 тысяч разоў перавышала магутнасць атамнай бомбы, якую скiнулi на Хiрасiму. У такiм разе становiцца зразумелым, чаму спецыялiсты сцвярджаюць, што катастрофы, падобныя Лагойскай, адзiнкавыя. Сярэднi дыяметр кратэра, якi ўтварыўся пасля падзення, складаў 13,5 кiламетра, глыбiня — каля 1 км. Пад уздзеяннем мацнейшай ударнай хвалi ўтварылася дзве варонкi — адна ў адной. Яны даволi хутка запоўнiлiся вадой, так з’явiлася возера, якое з усiх бакоў было акаймаванае натуральным валам 100—200-метровай вышынi.

Уладзiслаў Гатоўскi працуе ў Гайненскай школе якраз з сярэдзiны 1970-х, калi геолагi праводзiлi ў гэтых мясцiнах даследаваннi i знайшлi метэарыт. У фiзкабiнеце захоўваецца некалькi цiкавых камянёў, якiя, магчыма, сведчаць аб падзеях тых далёкiх часоў, калi з’явiлася астраблема. Сярод iх — кавалак пясчанiку, якi быццам шклом пакрыты. Настаўнiк тлумачыць: у момант удару, калi ўтвараўся кальцавы кратэр, часцiнкi пароды рухалiся з такой хуткасцю, што ад трэння аб паветра iх паверхня плавiлася. Другi каменьчык — iншага колеру, але ён таксама "зашклёны". Аднак, бадай, самы адметны экспанат нагадвае акамянелую марскую раслiну. Калi прыляцеў метэарыт, тут быў бераг мора, таму i такiя знаходкi. Асколкаў метэарыту пакуль не сустракалi, паколькi касмiчны "прышэлец" глыбока пад зямлёй. "Магчыма, мы ўсе па кратэру ходзiм, — усмiхаецца Уладзiслаў Сямёнавiч. — Вось толькi для таго, каб дакладна вызначыць месца, трэба браць геаграфiчныя карты".

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.

Лагойскi раён.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шукалі алмазы, а знайшлi вялiзны (вагой 440 млн тон) метэарыт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика