21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ГЛЕБ: "Матч з немцамі мы маглi выйграць"

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ГЛЕБ: "Матч з немцамі мы маглi выйграць"

Журналiст "Звязды" сустрэўся з Аляксандрам Глебам па-за межамi арэны "Фрыц-Вальтэр-Кайзерслаўтарн" адразу пасля заканчэння футбольнага матча i папрасiў адказаць на некалькi пытанняў. Так што блiц-iнтэрв`ю атрымалася дарожным.

— Саша, ты задаволены вынiкам матча Германiя — Беларусь?

— Лiчу, што каманда згуляла вельмi дастойна. Хоць, не палiчыце за нейкае выхваленне, беларусы маглi i выйграць у немцаў.

— На твой погляд, у немцаў быў далёка не самы аптымальны гульнявы склад?

— Зборная Германii моцная з любым падборам iгракоў. Мне здаецца, што яны выглядалi некалькi стомленымi з-за падрыхтоўкi да еўрапейскага першынства. Але ж гэта мой пункт гледжання. Нiчыя — гэта вельмi добры вынiк для беларусаў.

— Па ходу гульнi мы прайгравалi 0:2. Вiдавочна, што гульня не зусiм ладзiлася з-за псiхалагiчнага цiску? Як-нiяк, падтрымка амаль 50-тысячнага стадыёна шмат значыць.

Хваляванне, канешне, мела месца, хоць для многiх iгракоў зборнай абстаноўка, можна сказаць, была звычнай. Бо i я, i Рамашчанка, i Кульчы, i iншыя мае калегi выступалi i перад больш прадстаўнiчай аўдыторыяй. Першы тайм мы як бы "прывыкалi" да абстаноўкi, футбольнага поля. Ну а потым ўсё пайшло нармальна, i Вiталь Булыга забiў два галы Леману. Канешне, для нашай моладзi гульня ў Кайзерслаўтарне ў пэўнай ступенi экзамен на загартаванне. Лiчу, што ўсе мы паспяхова яго здалi i ў добрым настроi пачалi рыхтавацца да наступнага таварыскага матча з фiнамi.

— Саша, зараз шмат размоў ходзiць пра тое, што ты змянiў лонданскi "Арсенал" на iтальянскiя "Iнтэр" цi "Мiлан".

Чуткi ходзяць розныя, але можна я не буду адказваць на гэтае пытанне.

— I на заканчэнне зноў англiйская тэма. Як табе нядаўнi фiнал Лiгi чэмпiёнаў "Манчэстар Юнайтэд" — "Чэлсi".

Шчыра скажу, што гульня не ўразiла, хоць матч быў i цiкавы. Мне здаецца, што калi б гэты паядынак адбываўся ў тэрмiны, калi ў англiйскiм чэмпiянаце была сярэдзiна сезона, ён быў бы больш вiдовiшчны. Мне болей па душы фiнал Кубка УЕФА "Зенiт" — "Рэйнджэрс". Хоць, паўтаруся, гэта мой пункт погляду. Не сумняваюся, для многiх беларускiх балельшчыкаў абедзве сустрэчы прынеслi маральнае задавальненне.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ,  

Франкфурт-на Майне. 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналiст "Звязды" сустрэўся з Аляксандрам Глебам па-за межамi арэны "Фрыц-Вальтэр-Кайзерслаўтарн" адразу пасля заканчэння футболь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика