21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

2:2 — на карысць беларусі!

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2:2 — на карысць беларусі!

Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з Германіi 

Выязны таварыскi матч нацыянальнай зборнай Беларусi па футболе ў нямецкiм Кайзерслаўтарне супраць каманды Германii стаў чарговай светлай паласой у бiяграфii падначаленых Бернда Штанге. Яшчэ б: згуляць у гасцях супраць трохразовых чэмпiёнаў свету на iх полi ўнiчыю — далёка не кожнай еўрапейскай зборнай па плячы. А тым больш напярэдаднi фiнальнай часткi чэмпiянату Еўропы, якi стартуе 7 чэрвеня ў Аўстрыi i Швейцарыi. Немцы, як вядома, гуляюць у адной групе з палякамi, харватамi i аўстрыйцамi.

...Пераезд да германскай мяжы "з’еў" увесь запас часу, якi мы мелi. Пробкi на польскiх дарогах — горш не прыдумаеш. Таму навёрст-ваць прыйшлося на нямецкiх аўтабанах. Шчыра прызнаюся, што наўрад цi калi я ехаў, хоць i ў якасцi пасажыра, з хуткасцю 180, а тым больш 200 кiламетраў у гадзiну. Але ж для таго, каб своечасова трапiць на футбол — прыйшлося. Вiдавочна, што такi амаль касмiчны пераезд быў нечаканасцю i для нямецкай дарожнай палiцыi, якая з мiгалкамi насцiгла беларускiх вiзiцёраў i ветлiва паказала чырвоным жэзлам на абочыну. Мы падрыхтавалiся для "размовы", хоць выходзiць з машыны ў такой сiтуацыi ў Еўропе як быццам нельга — вартавыя правапарадку для ўласнай бяспекi могуць папрасiць "рукi на капот i ногi шырэй". Якiм было наша здзiўленне, калi праз пяць хвiлiн пасля азнаямлення дарожных "копаў" з нашымi дакументамi i, асаблiва з мэтай паездкi, яны ветлiва папрасiлi прабачэння i нават паказалi выезд на аўтабан. О, футбол Германiя — Беларусь! Гэта святое. І нiякiх намёкаў на парушэнне хуткаснага рэжыму.

Кайзерслаўтарн — гэта, канешне, не футбольная Мека для немцаў. Але ж аднайменная каманда некалi выступала ў еўрапейскiх кубках. Пра асаблiвую прыналежнасць да вялiкага футбола гаворыць амаль 50-тысячны стадыён-прыгажун Фрыц-Вальтэр-Кайзерслаўтарн. Нямецкая федэрацыя футбола падрыхтавалася да гэтага матча даволi прафесiйна. Усюды — кiёскi з атрыбутыкай, сотнi палiцэйскiх i сек’юрыцi ва ўнiформе. Уражанне такое, што без бiлета i муха не праляцiць. Гэтаму паядынку арганiзатары матча прысвяцiлi шыкоўны спецвыпуск ў выглядзе 92-старонкавага часопiса. Прыемна, што пачэснае месца займала i беларуская старонка. Зразумела, што галоўныя дзеючыя асобы футбольнага друкаванага выдання цяперашнi беларускi коўч Бернд Штанге i колiшнi iгрок "Штутгарта" Аляксандр Глеб.

Залiшне казаць пра аптымiзм германскiх балельшчыкаў на гэтым матчы. Многiя з iх, пэўна што не са зменай арыентацыi, перафарбавалiся ў рознакаляровых "пеўняў" — iх прычоскi можна ўбачыць, як кажуць, за кiламетр. Праўда, нiякiх грубасцяў i выклiкаў у адрас беларускiх балельшчыкаў. А iх тут назбiралася некалькi дзесяткаў. I што прыемна — большасць з мясцовай "прапiскай" — аседлых студэнтаў мясцовых навучальных устаноў.

Пасля матча Бернд Штанге зiхацеў ад радасцi: змог паказытаць нервы ў каманды топ-узроўню, якая намаганнямi Мiхаэля Балака, Мiраслава Клозэ, Лукаса Падольскi, Енса Лемана ўзняла i падтрымлiвае высокую марку нямецкага футбола. Трэба меркаваць, што пасля таварыскага матча з беларусамi яна як мiнiмум застанецца на ранейшым месцы. Не выпадкова, вiдаць, настаўнiк гаспадароў Ёахiм Лёў быў расчараваны нiчыйным вынiкам 2:2. Ён зазначыў, што нямецкая зборная правяла перад спарынгам з беларусамi вельмi прадукцыйны збор, але ж гэтага аказалася мала, каб перамагчы зборную Беларусi. Не было ўсмешкi на твары i галкiпера зборнай Германii Енса Лемана, якi дагэтуль трымаў свае вароты "сухiмi" амаль 700 хвiлiн. Вiдавочна, што ў лонданскiм "Арсенале", колеры якога зараз абараняе Леман, яму прыйдзецца парыраваць колкiя ўсмешкi сваiх калег. Зрэшты, адным з iх да нядаўняга часу заставаўся i Аляксандр Глеб. Не ведаю, цi гутарылi пасля матча аднаклубнiкi памiж сабой, хоць пагаварыць, пэўна, было пра што.

Цiкава, што пасля заканчэння сустрэчы нямецкiя балельшчыкi не паспяшалi дружна па дамах — як-нiяк час ужо быў вячэрнi, а кiнулiся ў фае арэны "Фрыц-Вальтэр-Кайзерслаўтарн" на пiва з рознымi закускамi — запiваць i заядаць горыч ад нiчыйнага вынiку матча. Такi паўгадзiнны праменад станоўча адбiўся на агульным настроi мясцовых фанаў, бо потым пачалiся бурныя выклiкi, якiя маглi працягвацца доўга. Але ж ахова стадыёна паспрыяла, каб да наступу цемры наведвальнiкi стадыёна ўсё ж адправiлiся дадому i прыбераглi свае галасавыя звязкi да матчаў чэмпiянату Еўропы. Як вядома, зборная Германii папярэднi этап турнiру правядзе ў Аўстрыi, i першы матч згуляе 8 чэрвеня з палякамi. Падначаленых жа Бернда Штанге чакае ваяж у Фiнляндыю. Учора беларуская зборная правяла дзень у Германii, а сёння павiнна вылецець у Турку. Таварыская гульня, як вядома, намечана на 2 чэрвеня.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ,

г. Кайзерслаўтарн, Германiя.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з Германіi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика