Амаль 7 тысяч — "на волю з чыстым сумленнем"
Амаль 7 тысяч — "на волю з чыстым сумленнем"
Амністыя У Мiнiстэрстве ўнутраных спраў завяршылася работа па рэалiзацыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 снежня 2007 года "Аб амнiстыi некаторых катэгорый асобаў, якiя ўчынiлi злачынствы". Фактаў незаконнага прымянення амнiстыi не было выяўлена. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" часова выконваючы абавязкi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Алег Слепчанка, пад дзеянне гэтага закона падпадала 18,5 тысячы чалавек. Рашэнне аб вызваленнi з папраўчых устаноў закрытага тыпу прыняты ў дачыненнi да 48 працэнтаў (2703) зняволеных. Астатнiм у прымяненнi амнiстыi было адмоўлена за парушэнне ўстаноўленага парадку адбывання пакарання, непагашэнне iскаў i па iншых прычынах. А вось установы адкрытага тыпу па амнiстыi пакiнулi каля 33 працэнтаў (крыху больш за тысячу чалавек з 3082 магчымых). Вызваленыя ад пакарання i знятыя з улiку прыкладна тысяча падлеткаў. Прадстаўнiкамi папраўчых устаноў арганiзоўвалася iх перадача законным прадстаўнiкам, альбо падлеткi дастаўлялiся да месца жыхарства, а ў некаторых выпадках яны перадавалiся адказным асобам прыёмнiкаў-размеркавальнiкаў для непаўналетнiх для вырашэння пытання аб далейшым iх бытавым i працоўным уладкаваннi. Таксама прыняты рашэннi аб вызваленнi ад пакарання i зняццi з улiку ў дачыненнi да 9144 асуджаных, якiя стаяць на ўлiках крымiнальна-выканаўчых iнспекцый тэрытарыяльных органаў унутраных спраў. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнiстэрстве ўнутраных спраў завяршылася работа па рэалiзацыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 снежня 2007 года "Аб амнiстыi некаторых катэгоры
|
|