Песні ў падарунак
Песні ў падарунак
Іх прывезлi выхаванцам сталiчнай школы-iнтэрната № 3 удзельнiкi тэлевiзiйнага музычна-забаўляльнага праекта "Наша пяцёрачка". Перш чым адправiць праграму на навагоднiя канiкулы, яе стваральнiкi наладзiлi дабрачынны канцэрт для дзяцей-сiрот i дзяцей, што засталiся без апекi бацькоў. Узначальвалi дабрачынны дэсант зоркi дзiцячага "Еўрабачання", вядучыя праекта Ксенiя Сiтнiк i Андрэй Кунец. Не змог скласцi iм кампанiю толькi трэцi сувядучы, Лёша Жыгалковiч, якi знаходзiўся на той час у Бялградзе, падтрымлiваючы Руслана Аляхно. Затое выступiлi лепшыя ўдзельнiкi i пераможцы хiт-параду дзiцячых клiпаў — Кiрыл Ермакоў, Даша Надзiна, Аня Зайцава, Рома Валазнёў, Насця Асмалоўская... Невытлумачальна, але ў дзень правядзення канцэрта ва ўсiм будынку школы-iнтэрната знiкла электрычнасць, i мерапрыемства аказалася пад пагрозай зрыву. Але арганiзатары вырашылi, што гэта не падстава для пераносу i тым больш адмены акцыi, якой дзецi так чакалi, i з Белтэлерадыёкампанii спецыяльна прывезлi перасоўную электрастанцыю. Таму канцэрт, хоць i са спазненнем, усё ж адбыўся.Канцэрт "Дзецi — дзецям" быў прысвечаны адразу дзвюм датам, аднолькава важным для дзяцей — пачатку летнiх канiкулаў i Дню абароны дзяцей. Якраз 1 чэрвеня, дарэчы, у эфiры "Нашай пяцёрачкi" на канале "ЛАД" з’явiцца рэпартаж з гэтай акцыi. А сама праграма ўжо ў лiпенi таксама пойдзе на канiкулы да восенi. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іх прывезлi выхаванцам сталiчнай школы-iнтэрната № 3 удзельнiкi тэлевiзiйнага музычна-забаўляльнага праекта "Наша пяцёрачка". Перш чым адпра
|
|