У Беларусі вызначаны дакументы, неабходныя для рэгiстрацыi замежнай бязвыплатнай дапамогi
У Беларусі вызначаны дакументы, неабходныя для рэгiстрацыi замежнай бязвыплатнай дапамогi
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 мая выдаў Дэкрэт № 10 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 лiстапада 2003 г. № 24". У дэкрэце вызначаны пералiк дакументаў, якiя павiнны быць прадстаўлены ў Дэпартамент па гуманiтарнай дзейнасцi Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь атрымальнiкамi замежнай бязвыплатнай дапамогi для яе рэгiстрацыi. Дакументам прадугледжаны абавязак атрымальнiкаў замежнай бязвыплатнай дапамогi прадстаўляць у мытныя або падатковыя органы пасведчанне аб яе рэгiстрацыi i iншыя дакументы ў выпадку выкарыстання гэтымi атрымальнiкамi падатковых iльгот. Пры гэтым для астатнiх атрымальнiкаў не патрабуецца прадстаўленне названых дакументаў у падатковыя або мытныя органы. Атрымальнiкам замежнай бязвыплатнай дапамогi прадастаўлена права ажыццяўляць часовае захоўванне тавараў, што ўвозяцца на тэрыторыю Беларусi ў якасцi замежнай бязвыплатнай дапамогi, на складах атрымальнiка не толькi ўласных, але i арандаваных або якiя знаходзяцца ў карыстаннi. Савету Мiнiстраў Беларусi даручана спрасцiць працэдуру дэкларавання замежнай бязвыплатнай дапамогi, што ўвозiцца ў выглядзе падарункавых набораў, упакаваных у святочна аформленую малагабарытную ўпакоўку. Дэкрэт уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання, з’яўляецца часовым i, згодна з Канстытуцыяй, прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 мая выдаў Дэкрэт № 10 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28
|
|