Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў мемарандум аб узаемаразуменнi памiж Беларуссю i ААН па кантролi над а
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў мемарандум аб узаемаразуменнi памiж Беларуссю i ААН па кантролi над абаротам наркотыкаў
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 мая ўказам зацвердзiў Мемарандум аб узаемаразуменнi памiж Рэспублiкай Беларусь i Арганiзацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях кантролю над абаротам наркотыкаў i прадухiлення злачыннасцi, падпiсаны ў Вене 22 студзеня 2008 года. Зацвярджэнне мемарандума стварае прававую аснову для супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый у мэтах рэалiзацыi на тэрыторыi нашай краiны праграм i праектаў у галiне процiдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў i барацьбы са злачыннасцю. Узаемадзеянне бакоў, згодна з мемарандумам, будзе ажыццяўляцца праз кампетэнтныя органы. Указам кампетэнтнымi органамi Беларусi па рэалiзацыi дакумента вызначаны Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Камiтэт дзяржаўнай бяспекi, Дзяржаўны мытны камiтэт, Дзяржаўны пагранiчны камiтэт i Мiнiстэрства аховы здароўя. Мемарандум, у прыватнасцi, прадугледжвае аказанне беларускiм кампетэнтным органам кансультатыўнага i тэхнiчнага садзейнiчання, правядзенне манiторынгу праблемы спажывання наркотыкаў, iх незаконнага абароту, злачыннасцi, а таксама папярэджанне распаўсюджвання ВІЧ/СНIД, абмен вопытам, арганiзацыю сумесных навучальных мерапрыемстваў i навуковых даследаванняў, растлумачылi ў прэс-службе Прэзiдэнта. Супрацоўнiцтва бакоў можа ажыццяўляцца праз рэалiзацыю праектаў мiжнароднай тэхнiчнай дапамогi ў гэтай сферы, а таксама адкрыццё ў Беларусi, па ўзаемным ўзгадненні, прадстаўнiцтва Ўпраўлення ААН па наркотыках i злачыннасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў мемарандум аб узаемаразуменнi памiж Беларуссю i ААН па кантролi над а Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 мая ўказам зацвердзiў Мемарандум аб узаемаразуменнi памiж Рэспублiкай Беларусь i Арганiзацыяй Аб’яднаных Нацы
|
|