У Беларусі выспяваюць 40 гатункаў вінаграду
Найбольш значнай - пінскай калекцыі спаўняецца 60 гадоў. За гэты час яна распаўсюдзіла па ўсёй краіне паўмільёна чаранкоў і саджанцаў.
Афіцыйным пачаткам навуковай працы зь вінаградам у Пінску лічыцца 1948 год. Тады пастановай ураду быў арганізаваны пункт Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту бульбаводства і агародніцтва. Гэта дзякуючы першапачатковаму досьведу па прыручэньню вінаграду аматарам-садаводам Іванам Іванавічам Шаўчуком (1887-1965). Чалавек, якога тады пінчукі называлі палескім мічурынцам, на невялікім лапіку гарадзкой тэрыторыі ў 0,8 гектара заклаў першы ў Беларусі вінаграднік. Яго плошча не павялічаная і да сёньня. Але за мінулы час тут выпрабавана больш як 300 гатункаў вінаграду. 40 зь іх высьпяваюць у адкрытым грунце ў Беларусі і ў краіне распаўсюджана да 500.000 чаранкоў і саджанцаў. Іван Шаўчук атрымаў у спадчыну драўляны домік бацькоў ля чыгуначнай станцыі Пінск. Сам ён быў капіравальшчыкам архітэктурных праектаў, працаваў у гарадзкой управе. Але яшчэ ў маладосьці выявілася хвароба вачэй. Мужчына быў змушаны пакінуць працу. Каб пракарміцца, заняўся агародніцтвам. Як і іншыя землякі вырошчваў раньнія агуркі і памідоры. Адначасова зь гэтым практыкаваў зь вінаградам, а таксама зь іншымі цеплалюбівымі культурамі. У прыватнасьці, высьпявалі ў гаспадара абрыкос, пэрсік, арэх грэцкі.Саджанцы прывозіў з Украіны, выпісваў костачкі з паўднёвых раёнаў Расеі. З Польшчы па яго просьбе дапамагалі сваякі. У пасьляваенны сталінскі пэрыяд узьнікла пагроза зьнішчэньня досьледнага саду Івана Шаўчука. Той, хто яму зайдросьціў, сыгналіў наверх пра нібыта непрацоўныя прыбыткі прыватнага агародніка. Знайшліся, аднак, і добрыя людзі. Гэта былі вучоныя зь Менску, якія ня мелі досьведу ў вырошчваньні паўднёвых культураў. Па іх намаганьнях у Пінску і стварылі апорны досьледны пункт па вінаграду. Афіцыйнай датай заснаваньня лічыцца 3 чэрвеня 1948 году. Я загадзя наведала сядзібу-плянтацыю на пінскай вуліцы ў цэнтральнай частцы гораду. Домік, у якім нарадзіўся, жыў і працаваў Іван Шаўчук, маленькі і аблезлы. Гніюць вокны, струхнелыя нават падваліны. Цяперашняя даглядчыца ўчастку Ганна Бут-Гусаім кажа, што ва ўсе папярэднія дзесяцігодзьдзі мясцовая ўлада адмахвалася ад просьбаў аднавіць хатку. Цяпер нібыта на гэта складае дакумэнты Пінскі праектны інстытут мэліярацыі. Прадугледжваецца, што тут зьявіцца мэмарыяльная дошка і нават музэй палескага вінаградарства. У Пінскім гарвыканкаме спраўджваюць інфармацыю аб плянуемай мадэрнізацыі гаспадаркі на вуліцы Чарняхоўскага, 87. Чыноўнікі кажуць, што гэты аб’ект будзе ўключаны ў турыстычную праграму. Галіна Баравая Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш значнай - пінскай калекцыі спаўняецца 60 гадоў. |
|