21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"ОНТ"... з-пад зямлi

26.08.2009 10:13 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"ОНТ"... з-пад зямлi

Адшукалiся знакамiтыя купальнi Тышкевiчаў?

Як вядома, Лагойск — адно з найстаражытнейшых паселiшчаў на тэрыторыi Беларусi. Упершыню ў гiстарычных хронiках ён узгадваецца ў 1078 годзе ў знакамiтых "Павучаннях" Уладзiмiра Манамаха. Прынамсi, менавiта гэтую дату лiчаць за кропку адлiку. 

Горад адбудоўваўся ў даволi выгадным месцы: на рацэ Гайне, памiж высокiх узгоркаў. У тыя часы ён быў сталiцай асобнага княства. У сярэднявеччы ўласнiкi тут мянялiся даволi часта, пакуль у пачатку XVI стагоддзя гэтыя землi не перайшлi ва ўладанне знакамiтага роду Тышкевiчаў. Яны атрымалi горад разам з тытулам графоў Лагойскiх. Гаспадары рэканструявалi стары замак i пераўтварылi яго ў сваю галоўную рэзiдэнцыю. У напамiн ад таго велiчнага збудавання захавалiся насыпныя валы i глыбокiя равы. Лагойск належаў Тышкевiчам на працягу чатырох стагоддзяў — да ўстанаўлення савецкай улады ў 1920 годзе.

Прадстаўнiкi графскага роду ўвесь час iмкнулiся абуладкоўваць гэтыя мясцiны. Адразу пасля атрымання права на горад Васiль Тышкевiч пабудаваў каменную царкву, у падзямеллях якой адбывалiся пахаваннi прадстаўнiкоў дынастыi. У той час Лагойск пераўтвараецца ў першы маярат (маярат альбо, як яшчэ кажуць, ардынацыя — уладанне, якое поўнасцю пераходзiць толькi аднаму са спадчыннiкаў, звычайна старэйшаму сыну, i ў вынiку не здрабняецца) на тэрыторыi Вялiкага княства Лiтоўскага. У 1814—1819 гадах вакол замка, якi прыйшоў у заняпад, Тышкевiчы ўзводзяць новы палац. Паводле меркаванняў сучаснiкаў, збудаваннi адрознiвалiся пышнасцю архiтэктуры, а таксама багаццем i разнастайнасцю iнтэр’ераў. Вакол двухпавярховага палаца, якi меў форму прамавугольнiка i складаўся з трох частак, уздоўж правага берага Гайны быў аформлены пейзажны парк.

Адметны ахiтэктурна-сядзiбны комплекс закладзены пад кiраўнiцтвам Пiя Тышкевiча, якi вёў сямейную хронiку i ў стогадовым узросце быў абраны ганаровым членам Вiленскай археалагiчнай камiсii. Яго сыны Канстанцiн i Яўстафiй праславiлi знакамiты графскi род. Гэтыя людзi карпатлiва даследавалi гiсторыю i культуру роднага краю i, па сутнасцi, заклалi асновы айчыннай навуковай археалогii. Першы ў Беларусi краязнаўчы музей адкрыўся менавiта ў Лагойску. У 1842 годзе Тышкевiчы стварылi экспазiцыю прама ў сваiм цудоўным палацы. Пачыналася ўсё з экспанатаў, знойдзеных падчас раскопак. Праз пэўны час калекцыя ў палацы займала дзве вялiкiя залы. Чаго тут толькi нi было — кажуць, што ў тым лiку браты валодалi этрускiмi вазамi, рэлiквiямi з Пампеi, Геркуланума, былi выстаўлены егiпецкiя мумii жывёл i людзей, шэдэўры старажытных Грэцыi i Рыма, а таксама каштоўны крыж, якi калiсьцi польскi кароль Жыгiмонт Першы падарыў Старому касцёлу ў мястэчку Гайна. У палацы захоўвалася вялiкая (на 10 тысяч тамоў) бiблiятэка, багатая калекцыя медалёў i манет — усяго больш чым 1,1 тысячы экспанатаў, а таксама ваенныя рарытэты. Захаплялiся Тышкевiчы i жывапiсам — у мастацкай галерэi размяшчалiся работы не толькi беларускiх, але i знакамiтых замежных майстроў. Сярод кнiг, што былi сабраны ў бiблiятэцы музея, 500 тамоў з’яўлялiся старажытнымi помнiкамi друкавання. Таксама ў калекцыi захоўвалiся геаграфiчныя карты i граматы даўнiх часоў. На жаль, практычна ўсё з гэтага засталося толькi ва ўспамiнах, а знешнi выгляд палаца вядомы з малюнкаў Напалеона Орды. Пра былое хараство цяпер, вядома ж, мала што нагадвае. Захавалiся хiба толькi рэшткi палаца, якi быў узарваны напрыканцы Вялiкай Айчыннай, а ў 1960-я лiтаральна расцягнуты па цаглiнах. Як успамiн пра былых гаспадароў — частка парку, дзе дасюль можна ўбачыць экзатычныя дрэвы, а таксама сiстэма водных каскадаў. З узгорка, дзе раней размяшчаўся велiчны палац Тышкевiчаў, бачна ўсё наваколле.

У мясцовым гiсторыка-краязнаўчым музеi беражлiва захоўваюць усё тое, што нагадвае пра знакамiты графскi род. Наведвальнiкаў сустракаюць бюсты Канстанцiна i Яўстафiя, а сярод экспанатаў нямала ўнiкальных рэчаў. Праўда, не ўсе рарытэты ўвайшлi ў экспазiцыю: супрацоўнiк музея Вiктар Несцяровiч паказваў пажаўцелыя здымкi, дзе адлюстраваныя нашчадкi Тышкевiчаў: група людзей сфатаграфавалася з вялiкiм калматым сабакам. На жаль, пакуль дакладна не ўдалося ўстанавiць, хто гэта канкрэтна. А вось на другой фотакартцы асоба дакладна вядомая — Пелагея Артураўна, адна з Тышкевiчаў. Хутчэй за ўсё, здымак датуецца дзесьцi 1910 годам.

Палац быў разбураны, да гэтага часу захавалiся толькi асобныя гаспадарчыя пабудовы — лядоўня, канюшнi, былая мануфактура (палатняная фабрыка), вартоўня. Вядома, што Канстанцiн Тышкевiч, якi памёр у 1868 годзе, пахаваны каля сцен касцёла святога Казiмiра. У сярэдзiне мiнулага стагоддзя той храм быў разбураны. Новы будынак узвялi толькi некалькi гадоў таму, побач засталася магiла знакамiтага земляка.

Насупраць касцёла цяпер поўным ходам iдзе рэканструкцыя харчовага рынку. Раней тут збiраўся звычайны "калгасны кiрмаш", а праз колькi часу, як плануюць, на гэтым месцы з’явiцца ўласная "камароўка" — з сучаснымi гандлёвымi месцамi. Падчас правядзення "земляных" работ будаўнiкi нечакана знайшлi падвальнае памяшканне. Ад цаглiны адкалолася керамiчная шыльдачка з надпiсам "О.Н.Т.". Як паведамiла дырэктар Лагойскага гiсторыка-краязнаўчага музея Святлана Жыгунова, адразу запрасiлi супрацоўнiкаў iнстытута гiсторыi Акадэмii навук. Пасля даследаванняў археолагi зрабiлi выснову: муроўка, хутчэй за ўсё, адносiцца да другой паловы ХIХ стагоддзя.

Сцвярджэнне спецыялiстаў супадае з гiстарычнымi фактамi. Захавалiся звесткi, што прыкладна ў гэты час у вёсцы Мiхалова Тышкевiчы заснавалi цагельню i на вырабах ставiлi адметнае кляймо. Шыльда "О.Н.Т.", якую адшукалi на будаўнiчай пляцоўцы — гэта iнiцыялы "Оскар граф Тышкевiч" (тагачасны ўладар Лагойска). Святлана Жыгунова заўважае: на месцы цяперашняга рынку раней былi гаспадарчыя пабудовы, таму знойдзенае пад зямлёй памяшканне, хутчэй за ўсё, — звычайны склеп. Праўда, канчатковыя ацэнкi пакуль не зробленыя, таму дакладна сцвярджаць нешта з упэўненасцю заўчасна. У былыя часы непадалёк знаходзiлася лячэбнiца, дзе для асобных працэдур выкарыстоўвалася гаючая вада. На гэты конт сярод месцiчаў можна пачуць розныя версii: асобныя нават кажуць, што, магчыма, знойдзены падземны ход да купальняў Тышкевiчаў. I хто ведае — можа гэта сапраўды так?

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.

Мiнск—Лагойск—Мiнск.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, Лагойск — адно з найстаражытнейшых паселiшчаў на тэрыторыi Беларусi. Упершыню ў гiстарычных хронiках ён узгадваецца ў 1078 годзе ў знакамiт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика