У беларускай "Вікіпедыі" — больш за 20 тысяч артыкулаў
1 чэрвеня 10‑тысячны рубеж па колькасьці артыкулаў дасягнула беларуская Вікіпэдыя "тарашкевіцай".
Юбілейным стаўся матэрыял прысьвечаны Сярэдняй Літве. Нагадаем, што інтэрнэт‑энцыкляпэдыя Вікіпэдыя на беларускай мове існуе ў двух правапісных варыянтах пасьля сакавіка 2007 году. Фонд Вікімэдыі тады прыняў рашэньне, што галоўная старонка беларускай Вікіпэдыі будзе ў акадэмічным правапісе. Прыхільнікі "тарашкевіцы" былі вымушаныя перайсьці на іншую старонку — be‑x‑old.wikipedia.org. Шляхоў да аб’яднаньня двух вэрсій энцыкляпэдыі пакуль ня бачна. Нагадаем, што Вікіпэдыя "наркамаўкай" перасягнула планку ў дзесяць тысяч артыкулаў яшчэ два месяцы таму. Зьміцер Панкавец Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 чэрвеня 10‑тысячны рубеж па колькасьці артыкулаў дасягнула беларуская Вікіпэдыя "тарашкевіцай".
|
|