З метро ў аўтобус i зноў — у метро
З метро ў аўтобус i зноў — у метро
Паводле iнфармацыi КУП "Мiнсктранс", на перыяд правядзення работ па рэканструкцыi перасадачнага вузла памiж першай i другой лiнiямi Мiнскага метрапалiтэна, падчас якой прадугледжана закрыццё станцыi "Кастрычнiцкая" з 9 чэрвеня па 31 жніўня, рух электрацягнiкоў першай лiнii метрапалiтэна на дадзенай станцыi будзе ажыццяўляцца без прыпынкаў. Па другой лiнii электрацягнiкi будуць рухацца без абмежаванняў, на станцыi "Купалаўская" будуць працаваць абодва вестыбюлi. Для забеспячэння перасадкi пасажыраў памiж першай i другой лiнiямi, а таксама з мэтай кампенсаваць нязручнасцi ад закрыцця станцыi "Кастрычнiцкая", для пасажыраў будзе арганiзаваны платны аўтобусны маршрут № 33 "Ст. м. "Інстытут культуры" — ст. м. "Плошча Перамогi" з выкананнем прыпыначных пунктаў "Вул. Маскоўская, "Плошча Незалежнасцi", "Вул. Камсамольская" (Ленiна), "Ст. м. "Кастрычнiцкая", "Ст. м. "Плошча Перамогi". Транспартнiкi нагадваюць, што сувязь мiкрараёнаў з цэнтральнай часткай горада, а таксама памiж станцыямi першай i другой лiнiямi метрапалiтэна падтрымлiваюць наступныя маршруты наземных вiдаў гарадскога пасажырскага транспарту: трамваi № 3, 6, 8; тралейбусы № 3, 8, 13, 16, 33, 44; аўтобусы № 20, 24, 29, 59, 87, 92. Сяргей Расолька.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi КУП "Мiнсктранс", на перыяд правядзення работ па рэканструкцыi перасадачнага вузла памiж першай i другой лiнiямi Мiнскага
|
|