21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аказваецца, можна абыходзіцца i без таджыкаў

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аказваецца, можна абыходзіцца i без таджыкаў

Без каментарыяў

 

У расiйскiх журналiстаў выклiкалi цiкаўнасць, здавалася б, зусiм зразумелыя для нас рэчы.

"Звязда" паведамляла ўжо, што амаль увесь мiнулы тыдзень у Беларусi знаходзiлася дэлегацыя расiйскiх журналiстаў. Яны ў рамках чарговага прэс-тура грунтоўна знаёмiлiся з тым, як у нашай краiне вядзецца барацьба з такiм вельмi небяспечным вiдам арганiзаванай злачыннасцi, як гандаль "жывым таварам".

Дваццаць журналiстаў з Расii таксама цэлы дзень правялi ў Мiнскай вобласцi, сустрэлiся з кiраўнiцтвам Капыльскага i Слуцкага раёнаў, наведалi аграгарадок "Цiмкавiчы", шэраг слуцкiх устаноў сацыяльнай сферы, сыраробны камбiнат, убачылi на свае вочы, як жывуць i працуюць беларусы ў сельскай мясцовасцi. Разам з гасцямi ў Мiнскай вобласцi пабываў i карэспандэнт "Звязды". У расiйскiх журналiстаў, натуральна, узнiкала шмат пытанняў да кiраўнiкоў раёнаў. Тое, аб чым пыталiся калегi, — гэта пэўная ўскосная iнфармацыя аб сённяшнiм днi Расii, яе праблемах i клопатах.

Вось некаторыя фрагменты гутарак, як гаворыцца, без каментарыяў.

Так, у першага намеснiка старшынi Слуцкага райвыканкама Васiля Статкевiча на поўным сур’ёзе пацiкавiлiся, як у горадзе мясцовая ўлада абыходзiцца без таджыкаў, хто так чыста прыбiрае на вулiцах i плошчах гарадоў? Як мне здалося, гэта нечаканае пытанне застала знянацку Васiля Пятровiча, але ён хутка знайшоўся i сказаў праўду: беларусы, выключна яны сочаць за парадкам. Наступнае пытанне было больш "лёгкiм": чаму ў вёсках Слуцкага раёна яны не бачаць старых, якiя пахiлiлiся, хацiн, што з iмi зрабiлi?

У старшынi Капыльскага райвыканкама Мiхаiла Боды ў час наведвання аграгарадка "Цiмкавiчы" прама спыталi: цi не баiцца ён таго, што калi-небудзь у раёне з’явiцца знакамiты расiйскi алiгарх Раман Абрамовiч i скупiць землi тутэйшай гаспадаркi? Мiхаiл Тарасавiч даў таксама прамы i адназначны адказ: ён не баiцца, завалодаць Абрамовiчу навакольнымi прасцягамi не атрымаецца.

Такiя вось цiкавыя, на мой погляд, пытаннi. Як гаворыць вядомая руская прымаўка: што каму дапякае, той пра тое i гукае.

Леанiд Лахманенка.

Мiнская вобласць.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У расiйскiх журналiстаў выклiкалi цiкаўнасць, здавалася б, зусiм зразумелыя для нас рэчы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика