21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зямля не павiнна пуставаць?

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зямля не павiнна пуставаць?

Спрэчныя зацемкi

 

Здаецца, для беларусаў гэтыя словы даўно сталi сакраментальнымi. Iншым разам чалавек нават не можа растлумачыць, чаму так павiнна быць. З зямлi нiякага прыбытку, няўдобiца, а заарана. I на такой пазiцыi стаяць не толькi ў сельгаскааператывах, райвыканкамах, яе прытрымлiваюцца i простыя людзi, тыя, хто мае агарод, прысядзiбны ўчастак. 

З прыходам вясны ў вёску едуць гараджане: адны, каб у выхадныя шчыраваць на сваёй дачы, а iншыя — дапамагаць бацькам.

Зрабiў выснову, што дачнiкi вяртаюцца дамоў супакоенымi, а вось тыя, хто наведаў бацькоў, не заўсёды ў настроi.

— Я цэлы дзень стаю за прылаўкам, ног не чую, а мацi папракае: "А што вы там у горадзе робiце? Вунь якую с... нагуляла, то не ўвярэдзiшся на агародзе. Езджу з вясны да зiмы, а вялiкае дабро зробяць, калi дадуць пару мяхоў бульбы ды лапатку, — скардзiлася ўжо немаладая жанчына па дарозе да электрычкi. А калi нехта прапанаваў кiнуць тыя соткi, то тут жа ў адказ: "Дык сорамна, каб зямля пуставала!"

Так думае маладзейшае пакаленне, а пра старых i казаць не трэба. У каго пад вокнамi расце зелле, то там жыве апошнi абiбок. Хоць па-разумнаму, бачачы, колькi сiлаў аддаецца тым соткам пры мiнiмальнай аддачы, за лепшае было б не чапаць тую зямлю.

А ўсё трымаецца на тым, што свая праца i затрачаны час не ўлiчваюцца. Тупаюць пры той бульбе бацькi, дзецi i ўнукi, а калi на ўсiх раскласцi здабытак з агарода, то аўчынка вырабу не вартая.

Безумоўна, бульба з капустай ды цыбуляй з голаду памерцi не дадуць, але ж стаўка на гэтыя прадукты спрадвеку рабiлася ў нас не ад заможнага жыцця, а з галечы. I бульба, сапраўды, у цяжкiя перыяды, калi неабходна было выжыць, выручала, i тады нiхто не думаў пра нейкi прыбытак.

Уся надзея звязвалася з зямлёй, а колькi ў яе там балаў, нiхто не ведаў. Нават самую няўдобiцу, камянiцу патрэбна было засеяць. Але гэта ўсё ў мiнулым, i сёння за месячную зарплату, нават самую мiнiмальную, можна купiць сабе на зiму запас агароднiны.

Яшчэ нiводзiн дачнiк не сказаў, што яго ўчастак дае прыбытак. Таму першымi i спахапiлiся дачнiкi, бо iм за ўсё даводзiцца плацiць. Трэба зямлю заараць — плацi за каня, пабаранаваць, абагнаць, выкапаць бульбу — кожны раз выкладвай грошы. Нават гной мае цану i немалую. Некалi мужык за бутэльку, на калгасным канi, мог заараць агарод, а цяпер сотка — 1 еўра.

Не дзiўна, што самыя прагматычныя махнулi на бульбу рукой. Жыццё марудна, але няўхiльна iдзе ў накiрунку дзелавых, прагматычных адносiнаў. Кожная праца мае цану i за ўсё трэба плацiць, а таму i даводзiцца лiчыць грошы.

Вядома, калi сельгаскааператыў пасадзiць чалавеку тую бульбу ў полi i выкапае яе, то тут рэнтабельнасць пад 80 працэнтаў, але ў гэтым выпадку трэба дзякаваць старшыню кааператыва.

У сельскай гаспадарцы ўжо даўно ўсё падлiчана. Нехта мае дзве каровы, здае малако i быццам бы, мае грошы. Але каб сям’я магла жыць за кошт кароў, трэба мець iх мiнiмум дзесяць, пры надоях у пяць тысяч ад каровы. Здаўшы 50 тон малака па 700 рублёў за лiтр, атрымае сям’я 35 мiльёнаў. Нiбыта грошы i вялiкiя, але ж трэба iх падзялiць на ўсiх, хто кароў даглядае. Статак неабходна пасвiць, даiць тры разы на дзень, а галоўнае — нарыхтоўваць кармы. Ды каб былi высокiя надоi, пэўную суму давядзецца патрацiць на камбiкармы, не кажучы, што трэба набыць хоць нейкую прымiтыўную тэхнiку. Сям’я з чатырох дарослых можа мець зарплату на кожнага па 800 тысяч рублёў. А сёння гэта ўжо заробак не такi i вялiкi.

Тое ж самае i з зямлёю. Калi з гектара сабрана збожжа менш за 23 цэнтнеры, то прыбытку чакаць не варта. Тут таксама ўсё проста. Прыбытак ад сабранага ўраджаю павiнен перавышаць затраты на палiва, насенне, мiнеральныя ўгнаеннi, хiмiкаты, зарплату работнiкам...

I мы тут перайшлi да сельгаскааператываў, бо менавiта яны тыя цэнтнеры i збiраюць. Найбольшыя праблемы з зямлёй нiзкай бальнасцi. На пяску ды балоце важкiх цэнтнераў збожжа чакаць не даводзiцца. На Брэстчыне практычна ў кожным раёне няўдобiцы хапае, найперш у палескай зоне.

Каля знакамiтых Мiлавiд мяжуюцца тры раёны — Баранавiцкi, Iвацэвiцкi i Ляхавiцкi. Раёны розныя, а ўраджаi ў гэтым рэгiёне аднолькавыя — невысокiя.

I калi ад зямлi адны страты, то, можа, за лепшае было б каб яна пуставала?

— У мiнулым годзе ў Мiлавiдах мелi па 18 цэнтнераў збожжавых з гектара. Але гэта не значыць, што на зямлi такой нiзкай бальнасцi нiчога не будзе расцi. Патрэбны дадатковыя фiнансавыя затраты, i калi зямлi даць дастаткова ўгнаенняў, то можна сеяць шматгадовыя травы на насенне. Напрыклад, насенне белай канюшыны каштуе 18 млн рублёў за тону, а чырвонай — 10 млн. Можна мець аддачу, але найперш неабходна ў зямлю ўкласцi грошы, — растлумачыў сiтуацыю галоўны аграном Баранавiцкага раёна А. Борыс.

У такiм разе, магчыма, на беднай глебе не трэба рабiць стаўку на збожжа, а за лепшае было б адмовiцца ад яго. Па вобласцi набярэцца не адзiн дзесятак СВК, у якiх ураджай збожжа нiжэй за 20 цэнтнераў.

I ў той жа час пад тымi ж Мiлавiдамi знаходзiцца фермерская гаспадарка, якая спецыялiзуецца па буяках. Ягады спрадвеку раслi на гэтай зямлi i глеба iдэальна для буякоў падыходзiць. Ад ягад i саджанцаў гаспадарка мае 27 працэнтаў рэнтабельнасцi, а мясцовы сельгаскааператыў не можа звесцi канцы з канцамi.

Зямлi, прыдатнай для ягаднiкаў, у краiне вельмi многа — гэта якраз тая ж няўдобiца. На сёння ў нас пад буякамi ўсяго сорак гектараў, а ў суседняй Польшчы — за паўтары тысячы. I гэта пры тым, што попыт на гэтую ягаду ва ўсiм свеце павышаны. Толькi расiйскi рынак здольны "пераварыць" тысячы тон буякоў, а нашы "шчопцi", што iдуць на экспарт, можна не браць да ўвагi.

Ёсць тысячы гектараў з кiслай глебай, на якiх, акрамя ягаднiкаў, нiчога не хоча расцi, але штогод тут сеюць пшанiцу, жыта...

Калi я сказаў знаёмаму старшынi сельгаскааператыва наконт буякоў, то ён здзiўлена паглядзеў на мяне.

— За буякi мне даваць справаздачу не трэба, а вось за збожжа i калi зямля пуставаць будзе, то спытаюць. Мая справа пасеяць, убраць i далажыць. А шышкi на сваю галаву шукаць навошта?

Сiтуацыя зразумелая. Будзе каманда, то ў кожным СВК з’явiцца плантацыя буякоў цi нейкай там экзатычнай культуры. А зацiкаўленасць у прыбытку хоць i ёсць, але яна ўсё ж на другiм плане. Галоўнае, не паслiзнуцца на iнiцыятыве?

*  *  *

Сёлета на маёй дачы зацвiлi буякi, i хоць глеба для iх i не зусiм падыходзiць, але падкiслiў, падсыпаў iглiцы, i кусты растуць. А побач з буякамi — восем калiў журавiн. Чакаю, што з iх будзе.

Чарамша хоць i занесеная ў Чырвоную кнiгу, але аказалася, што i пад яблынямi добра расце. Некалькi гадоў таму пасеяў сабранае на Палессi насенне i ўжо невялiкая купка квiтнее.

Iншым разам гляджу на гэтую надзвычай каштоўную i смачную раслiну i думаю: "А чаму нiхто не закладзе плантацыю чарамшы — хоць бы адну на Беларусь?"

А справа тут у тым, што для нас бульба ўсё ж блiжэй, чым чарамша. Апошнюю трэба яшчэ знайсцi каму збыць, ды i вепрука на чарамшы не выкармiш.

Няхай усё застаецца, як было спрадвеку?

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здаецца, для беларусаў гэтыя словы даўно сталi сакраментальнымi. Iншым разам чалавек нават не можа растлумачыць, чаму так павiнна быць. З зямлi нiякаг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика