21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У краме няма... солі!

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У краме няма... солі!

Ну і ну!

 

Нават не верыцца, але факт — соль у краме ў беларускай правiнцыi, аказваецца, дэфiцыт, як i сала, малако... I не толькi гэтыя прадукты. А многiя з тых, што ў продажы — есцi i пiць нельга, бо тэрмiн ужывання iх прайшоў. Жах, але апошняе непасрэдна датычыцца i дзiцячага харчавання. Самае незразумелае наступнае: гандляры проста зацiкаўлены прадаваць няякасныя прадукты. Чаму? Калi гэтага не зробiш, iх кошт давядзецца кампенсаваць з уласнай кiшэнi. А каму хочацца? 

Пра ўсё гэта я пачуў на пасяджэннi калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi, дзе разглядалiся вынiкi праверкi гандлёвага абслугоўвання насельнiцтва ў сiстэме Вiцебскага абласнога спажывецкага саюза. Адзiн з кiраўнiкоў гэтай арганiзацыi спрабаваў апраўдацца. Маўляў, вялiкiя грошы ўклалi ў развiццё рэгiянальнай сiстэмы, выходзiм у лiдары па чыстым прыбытку, купляем новыя сучасныя аўтакрамы i г.д.

Намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Вiктар Нiкалайкiн пракаментаваў вельмi мажорную справаздачу: "Якая рознiца мацi, што купiла пратэрмiнаваны дзiцячы прадукт, што ваша арганiзацыя мае нейкiя дасягненнi, калi яе дзiця атруцiцца?"

— Няма сумлення. Гэта злачынства гандляваць такiмi прадуктамi! — падчас пасяджэння канстатаваў старшыня Камiтэта дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi Iгар Пракапенка.

А як яшчэ выказацца, калi ў кожным чацвёртым правераным магазiне ў продажы знаходзiлiся прадукты дзiцячага харчавання, што ўжываць ужо нельга.

У Гарадоцкiм раёне ў краме ў вёсцы Даўгаполле (20 кiламетраў ад райцэнтра, насельнiцтва — каля 300 чалавек) 17 тавараў абавязковых да продажу наогул адсутнiчалi (у тым лiку i сшыткi для вучняў, сала), а 24 найменнi тавараў прыйшлi ў непрыдатнасць. Цукар i яблыкi захоўвалiся побач з будаўнiчымi матэрыяламi.

Самае дзiўнае, што такое "непрыемнае" суседства — "норма" для падсобных памяшканняў крамаў i ў iншых раёнах.

Супрацоўнiкi кантрольна-рэвiзiйнай службы сiстэмы спажывецкай кааперацыi, безумоўна, правяралi крамы, але i пасля iх вiзiтаў старыя прадукты рэалiзоўвалiся. Няўжо ў пагонi за выкананнем планаў усе метады добрыя? А як жа пагроза здароўю пакупнiкоў?

У Лепельскiм раёне ў крамах прадавалася малочная прадукцыя толькi адной гандлёвай маркi "Савушкiн прадукт", бо тэрмiн яе магчымай рэалiзацыi параўнальна вялiкi. А ёсць жа ў раёне ўласны вытворца, ды i вiцебскае прадпрыемства, пастаўскае. Калi параўноўваць цэны, апошнiя — таннейшыя.

Вось у "Звяздзе" пачалася дыскусiя па тэме аграгарадкоў. Пра што дыскутаваць, калi кантралёры знайшлi нямала фактаў парушэнняў у гандлi ў гэтых населеных пунктах? У прыватнасцi, крама ў аграгарадку Вяркуды Ўшацкага раёна. Тут тавары захоўвалiся з парушэннямi правiлаў. Але самае жудаснае — дах як у падсобным памяшканнi, так i гандлёвай зале, працякае. I для збору вады выстаўлены розныя ёмiстасцi. I гэта ў краме, што ў цэнтры аграгарадка, дзе ўсё павiнна быць узорным.

Не можа не здзiўляць тое, што, калi ў якасцi пакупнiкоў супрацоўнiкi райпо i райвыканкама наведвалi "Ўнiверсам" Талачынскай арганiзацыi, яны не звярнулi ўвагi на тое, што тут прадаюцца дрэнныя прадукты: каўбаса, кандытарскiя вырабы i iншыя. Няўжо куплялi самi?

Як вядома, на пасяджэннях у дзяржкантролi не любяць цырымонiцца з вiнаватымi. Два месяцы дадзена на тое, каб навесцi парадак у крамах. Як гэта будзе зроблена — безумоўна, правераць кантралёры. Праверым i мы — звычайныя пакупнiкi, якiя шмат чуюць пра тое, што ўмовы жыцця ў вёсцы трэба наблiзiць да гарадскога ўзроўню...

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нават не верыцца, але факт — соль у краме ў беларускай правiнцыi, аказваецца, дэфiцыт, як i сала, малако... I не толькi гэтыя прадукты. А многiя з тых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика