21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Звінелi цымбалы, смяяўся гармонiк

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Звінелi цымбалы, смяяўся гармонiк

Напiсаў гэты загаловак i зразумеў, што не сапраўды так. На ХІ Мiжнародным фестывалi "Звiняць цымбалы i гармонiк", якi адбыўся ў Паставах, гучалi i радавалi слых удзельнiкаў, месцiчаў вельмi розныя музычныя iнструменты, нават лацiнаамерыканская гiтара.

Чаму лацiнаамерыканская? Ды сапраўды так. На свяце гасцямi былi шэсць мужчын з Венесуэлы. Самы старэйшы, кiраўнiк ансамбля Тэафiла Pernalete. Спецыяльна папрасiў перакладчыцу, каб запiсала правiльна лацiнкай яго прозвiшча. А яшчэ ў гэтым ансамблi былi Цэзар, Пабла, Марцiн, Рафаэл. I самы маладзенькi дванаццацiгадовы Есус. Чатыры перасадкi былi ў музыкаў у iх падарожжы на Беларусь. Апошняя — у нямецкiм Франкфурце. Як сказаў мне Тэафiл — Беларусь зялёная, як i iх Венесуэла. Праўда, там сельва, а ў нас найбольш хвоя ды бяроза. Сябраваць будзем i надалей. I тысячы кiламетраў гэтаму сяброўству не перашкода.

А вось з харватам Стэпанам Вячкавiчам я размаўляў без перакладчыка. Паразумелiся, падзякаваў роднаму Беларускаму ўнiверсiтэту, дзе ў час майго навучання выкладалася i сербска-харвацкая мова. Стэпан быў па-добраму ўражаны той гасцiннасцю, з якой сустракалi iх калектыў у Паставах, у вёсках. У яго размове нават прамiльгнула нешта незразумелае. Папрасiў растлумачыць. Аказваецца, ён прамовiў — не спецыяльна ж для нас. Гасцiннасць беларусаў вядомая ўсiм. З такой жа гасцiннасцю, ёсць у нашай мове i такое слова — дружбiстасцю, сустракалi на Пастаўшчыне калектывы з усiх абласцей Беларусi, з Лiтвы, Эстонii, Латвii, Расii, Украiны.

Ансамбль бандурыстаў "Мальвi". У час заключнага гала-канцэрта iх доўга не адпускалi са сцэны. Калi размаўляў з кiраўнiком калектыву Нiнай Галючык, пачуў тыя ж словы падзякi за гасцiннасць беларускай зямлi. Кiяўлянка падзiвiлася нават: такi невялiкi гарадок, а колькi прыгажосцi, якая добраўпарадкаванасць.

Сапраўды, у адзiнаццаты раз Паставы прымаюць мiжнародны фестываль народнай музыкi. А да гэтага было дзевятнаццаць гадоў спачатку святаў працы i вясны. I з кожным годам горад прыгажэў. Сёння Паставы, невялiкi i па плошчы, i па колькасцi насельнiцтва гарадок, можа прыняць тысячы гасцей. Ёсць дзе iх размясцiць, чым накармiць. Нават прапанаваць такiя экзатычныя паслугi, як воднае падарожжа альбо палёт на верталёце над горадам. А да таго ж i лазернае шоў, пiратэхнiчны спектакль. Парадавалi гасцей выстава-кiрмаш народных майстроў Вiцебшчыны, сваiмi наедкамi — аб’яднанне нацыянальнай кухнi. Увогуле трэба адзначыць, што свята прыемнае было i яго беларускай прасякнутасцю. Мы прымалi гасцей з блiзкага i нават далёкага замежжа. Але мы ганарылiся сваiм мастацтвам, сваiмi песнямi, музыкай. I старшыня Пастаўскага райвыканкама Э.П. Казура звярнуўся ў час урачыстага адкрыцця свята да гасцей, да ўсiх прысутных на добрай беларускай мове.

Размаўляю з удзельнiкамi ансамбля народнай музыкi i песнi "Палешукi" з Iванава. Калектыў заслужаны, лаўрэат прэмii "За духоўнае адраджэнне". Стаў ён лаўрэатам i Пастаўскага фестывалю. Але мне цiкавая найперш iх гаворка. Яна не крывiчанская. Але ж гэта наша — ад тых дрыгавiчоў, якiя засялялi Палессе ў даўнiя часы.

Паставы — шматканфесiйнае паселiшча. Да свята былi прымеркаваны ў суботу ўрачыстая служба ў царкве, у нядзелю — у касцёле. Зразумела, што многiя з гасцей свята i пастаўчан прыйшлi на гэтыя службы проста з цiкавасцi. Але слова Божае прамаўлялася i да iх. Вобразна кажучы, тры днi Паставы былi сталiцай народнай музыкi. Яна гучала на гарадскiх пляцоўках, у шаснаццацi клубах i Дамах культуры раёна.

Да свята быў i юбiлей. Мiхасю Казiнцу — народнаму артысту Беларусi, прафесару, нязменнаму старшынi журы фестывалю споўнiлася 70 гадоў. Гэтаму быў прысвечаны канцэрт на плошчы ў райцэнтры. У iм узялi ўдзел аркестр iмя Жыновiча, спевакi з Мiнска.

Яшчэ адна канцэртна-тэатралiзаваная дзея была прысвечана 275-годдзю з дня нараджэння А.Тызенгаўза, дзеяча, якому горад абавязаны сваiм росквiтам яшчэ ў ХVIII стагоддзi.

Герб Пастаў немудрагелiсты. На блакiтным фоне рыбацкая сетка i тры залатыя рыбкi. Гэтыя рыбкi ў разнастайным адлюстраваннi прысутнiчалi на свяце. Запросяць яны гасцей i на наступны год, калi пастаўчане будуць адзначаць 600-годдзе свайго горада.

А як ставяцца да свята самi пастаўчане?

Аляксандр Юрчанка: Я вайсковец, служу ў расiйскай армii. Далёка ад Беларусi. Але стараюся прымеркаваць свой адпачынак на пачатак лета, прыязджаю на радзiму. I абавязкова — на свята. Тут сустрэнеш сяброў, паслухаеш народную музыку. Асаблiва мне падабаецца ансамбль "Паазер’е". Ведаю асабiста некаторых выканаўцаў. Цудоўны ансамбль. Нездарма ён носiць iмя заслужанага калектыву Беларусi.

Iван Рагiня: Колькi, вы гаворыце, фестывалю? Адзiнаццаць. Дык вось маёй дачцэ дванаццаць. I ўсе гады спачатку насiў на руках, а потым вадзiў за ручку — але абавязкова на фестываль. Паглядзiце — якi прыгожы наш парк. А дачушка? Вунь, на каруселi.

I дазвольце расказаць пра самае сваё вялiкае i нават шчымлiвае ўражанне ад свята. Нядзеля. Iдзе заключны гала-канцэрт у гарадскiм парку. I дзве дзяўчынкi гадоў па пяць не вытрывалi, саскочылi з каленяў бацькоў, сталi танцаваць на траўцы мiж лавачак. Танцуйце! У вас усё наперадзе.

Алесь КАСЦЕНЬ.

г. Паставы. 

Фота БЕЛТА. 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напiсаў гэты загаловак i зразумеў, што не сапраўды так. На ХІ Мiжнародным фестывалi "Звiняць цымбалы i гармонiк", якi адбыўся ў Паставах, гу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика