21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Светам кiруюць леўшуны?

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Светам кiруюць леўшуны?

Па меркаваннi супрацоўнiкаў аўстрыйскага Нацыянальнага ўнiверсiтэта, людзi, якiя валодаюць левай рукой больш дасканала, могуць апрацоўваць вялiкiя аб’ёмы iнфармацыi хутчэй у параўнаннi з праўшунамi.

Навукоўцы высветлiлi, што сярод аматараў камп’ютарных гульняў леўшуны гуляюць лепш за тых, хто гуляе правай, бо хутчэй аналiзуюць сiтуацыю i рэагуюць на яе больш адэкватна. Такiя людзi добра сябе выявяць у працы вадзiцелямi, пiлотамi, і прадстаўнiкамi iншых прафесiй падобнага кшталту.

Выпускнiкi ВНУ, у якiх больш развiтая левая рука, зарабляюць на 13—21 працэнт больш, чым iх праварукiя аднакашнiкi. Аднак, гэтая тэндэнцыя выяўляецца толькi ў дачыненнi да мужчын.

Леўшуны часцей, чым праўшуны, становяцца высакакласнымi спецыялiстамi (53% супраць 38%). Леўшуноў непрапарцыйна шмат сярод мастакоў, музыкантаў i некаторых катэгорый спартсменаў. У 2004 годзе Ўнiверсiтэт святога Лаўрына апублiкаваў работу, у якой даказвалася, што ўзровень ІQ у леўшуноў прыкметна вышэйшы, чым у праўшуноў.

Да лiку знакамiтых леўшуноў прылiчваюць Аляксандра Македонскага, Мiкеланджэла, Бенджамiна Франклiна, Рональда Рэйгана, Джорджа Буша-старэйшага i Бiла Клiнтана, Фiдэля Кастра, Марка Твэна, Джымi Хендрыкса, Пола Макартнi, Курта Кабейна, Чарлi Чаплiна, Мэрылiн Манро, Iсаака Ньютона i Альберта Эйнштэйна, а таксама Бiла Гейтса.

Дарэчы, у Старажытным Рыме леўшуна звалi "зло" (sinister), старажытныя германцы называлi iх "няўмекамi", а сярэднявечныя служкi царквы разглядалi леварукасць як дакладную прыкмету схiльнасцi да вядзьмарства i нярэдка з-за гэтага спальвалi леўшуноў у часы iнквiзiцыi. На Русi леўшунам забаранялi даваць сведчаннi ў судзе — лiчылася, што леўшуном быў сам д’ябал.

Паводле даных статыстыкi, колькасць леўшуноў на зямным шары складае ад 2 да 8 працэнтаў, 90—91 працэнт праўшуноў, а астатнiя — амбiдэкстры, гэта значыць тыя, хто аднолькава валодае аберуч. Леўшуноў больш сярод мужчын, чым сярод жанчын, леўшуны часцей пакутуюць ад пэўных захворванняў, напрыклад, шызафрэнii, i часцей, чым праўшуны, становяцца алкаголiкамi. Прычыны падзелу чалавецтва на леўшуноў i праўшуноў дакладна невядомыя.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па меркаваннi супрацоўнiкаў аўстрыйскага Нацыянальнага ўнiверсiтэта, людзi, якiя валодаюць левай рукой больш дасканала, могуць апрацоўваць вялiкiя аб’
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика