21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Думкі можна будзе прачытаць...

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Думкі можна будзе прачытаць... POST factum   Эксперыменты, праведзеныя ва Ўнiверсiтэце Карнегi-Мелон, прадэманстравалi, што ў недалёкай будучынi з’явiцца магчымасць лiтаральна "счытваць" думкi iншага чалавека.

Сутнасць методыкi заключаецца ў наступным. Мозг чалавека правяраюць з дапамогай метаду магнiтна-рэзананснай тамаграфii. Раней у тым жа даследчым цэнтры было даказана, што калi чалавек задумвае розныя словы, то "ўключаюцца" розныя ўчасткi яго мозга — што i адбiваецца на тамаграме. На падставе гэтага была распрацавана камп’ютарная мадэль, якая прадэманстравала, што прааналiзаваўшы даныя, атрыманыя з тамаграмы, можна вызначыць, якое слова задумаў чалавек у той цi iншы момант.

Як высветлiлася, дакладнасць зробленых такiм чынам вызначэнняў вельмi высокая. Аўтары даследавання выказалi меркаванне, што, задумваючыся аб простых словах, узгадваючы, напрыклад, яблык, чалавек неўсвядомлена ўспамiнае i сiтуацыi, у час якiх ён сутыкаўся з яблыкамi — купляў цi бачыў чалавека, якi грыз гэту садавiну. Гэта, у сваю чаргу, строга вызначаным чынам актывiзуе розныя зоны галаўнога мозга.

Прыкметы прэзiдэнтаў

Некаторыя прэзiдэнты Злучаных Штатаў былi вядомыя сваiмi схiльнасцямi да розных забабонаў. На якасць iх работы гэтыя абставiны, мяркуючы па ўсiм, не асаблiва паўплывалі.

Прэзiдэнт Аўраам Лiнкальн вельмi сур’ёзна ставiўся да прарочых сноў. У часы яго кiравання ў ЗША iшла грамадзянская вайна. Перад пачаткам аднаго з пасяджэнняў сваёй адмiнiстрацыi Лiнкальн заявiў, што чакае тэлеграму ад аднаго з генералаў армii Поўначы, бо толькi што бачыў адпаведны сон. Неўзабаве прыйшла i тэлеграма. Быў, прынамсi, яшчэ адзiн сон прэзiдэнта, якi зафiксаваны ў дзённiках двух яго сяброў. Лiнкальну прыснiлася, што ён iдзе па калiдорах Белага дома, у вынiку ён аказваецца ў зале, дзе сабраўся натоўп i стаiць ганаровая варта — ля труны, у якой ляжыць нейкi чалавек. Лiнкальн расказваў сваiм сябрам, што ў сне ён спытаў салдата, хто ляжыць у труне i атрымаў адказ: "Прэзiдэнт. Яго застрэлiлi". Неўзабаве, сапраўды, прэзiдэнт Лiнкальн будзе застрэлены ў тэатры.

Прэзiдэнт МакКiнлi меў iншую асаблiвасць: ён пастаянна насiў у пятлiцы сюртука чырвоную гваздзiку, якая, як ён быў перакананы, прыносiла шчасце. Калi МакКiнлi хацеў падзялiцца шчасцем з кiм-небудзь, ён даставаў гэтую гваздзiку i дарыў яе чалавеку. Вядома такая гiсторыя. Аднойчы прэзiдэнт прымаў у Белым доме двух хлопчыкаў. Аднаму з iх ён падарыў сваю гваздзiку. Каб не расстроiўся другi, МакКiнлi ўзяў чырвоную гваздзiку з вазы ў кабiнеце, уткнуў яе ў пятлiцу, каб "набралася" шчасця, i ўручыў наведвальнiку. У 1901 годзе прэзiдэнт наведаў горад Буфала (штат Нью-Йорк), каб узяць удзел у адкрыццi Панамерыканскай выставы. МакКiнлi разам са свiтай iшоў скрозь натоўп. Абменьваючыся з навакольнымi ўсмешкамi, фразамi, поцiскамi рук, сваю знакамiтую гваздзiку ён падарыў нейкай дзяўчыне. А праз некалькi хвiлiн да прэзiдэнта наблiзiўся малады чалавек, выхапiў рэвальвер i расстраляў МакКiнлi.

Франклiн Рузвельт праславiўся сваёй бояззю лiчбы 13. Ён нiколi не наведваў мерапрыемствы, якiя праводзiлiся на 13-м паверсе будынкаў, i, калi да яго на прыём цi на абед прыходзiла 13 чалавек, тэрмiнова выклiкаў каго-небудзь з супрацоўнiкаў, каб колькасць людзей у кабiнеце была iншая. Ён нiколi не накiроўваўся ў паездку па краiне цi з вiзiтам за мяжу 13-га чысла. Цiкава, што Рузвельт меў усе шанцы пайсцi з жыцця 13-га — ён памёр за некалькi хвiлiн да наступлення 13 красавiка 1945 года. Аналагiчную фобiю, дарэчы, меў i адзiн з папярэднiкаў Ф. Рузвельта, прэзiдэнт Герберт Гувер.

Прэзiдэнт Рональд Рэйган пастаянна насiў у кiшэнях "шчаслiвыя" манеткi; стукаў па дрэве, каб чаго-небудзь не сурочыць; а калi прасыпаў соль — то перакiдваў жменьку цераз левае плячо. Акрамя таго, усё жыццё Рэйган карыстаўся гараскопамi, якiя публiкавалi газеты, i нават рабочы графiк прэзiдэнта складаўся ў адпаведнасцi з прагнозамi астролага, якога знайшла жонка прэзiдэнта Нэнсi Рэйган. Яна таксама падбiрала i даты падпiсання важных мiжнародных дагавораў.

Дарэчы, прэзiдэнт i яго жонка лiчылi, што Рэйган ледзь не стаў ахвярай "пракляцця Тэкумсе", яго яшчэ называюць "пракляццем нулявога года". Такiм чынам спрабуюць растлумачыць дзiўную заканамернасць: у перыяд з 1840 па 1960 год кожны прэзiдэнт, якi выйграваў выбары ў год, што заканчваецца на лiчбу 0, памiраў на сваёй пасадзе або быў застрэлены. Пракляцце (калi лiчыць яго рэальнасцю) забiла чацвярых прэзiдэнтаў ЗША, у тым лiку МакКiнлi i Кенэдзi. Згодна з паданнем, пракляцце на амерыканскiх прэзiдэнтаў наклаў легендарны правадыр iндзейцаў Тэкумсе, калi яго войска было разбiта генералам Харысанам. Першай ахвярай стаў менавiта Харысан, якi быў абраны прэзiдэнтам у 1840 годзе, але праз месяц пасля iнаўгурацыi, у студзенi 1841 года, нечакана памёр. Р. Рэйган быў абраны на пасаду прэзiдэнта ЗША ў 1980 годзе i, значыць, яго таксама чакаў незайздросны лёс. Смерцi яму ўдалося ўсё ж пазбегнуць, аднак у 1981 годзе ён перажыў спробу замаху, калi быў цяжка паранены.

Кенiйскага школьнiка адправiлi... у дом састарэлых

Самы стары кенiйскi школьнiк, 88-гадовы Кiманi Нганга Маруге, вымушаны быў пакiнуць парту i адправiцца ў дом састарэлых, перадае Бi-бi-сi.

З 2004 года Маруге лiчыцца ў Кнiзе рэкордаў Гiнэса як самы стары вучань у свеце. Школьную форму стары надзеў пасля таго, як кенiйскi ўрад увёў палiтыку бясплатнай адукацыi ў краiне. Паводле слоў Джэйн Абiнчу, дырэктара пачатковай школы ў горадзе Элдарэт, у якой вучыўся састарэлы кенiец, дзядуля быў руплiвым вучнем i нiколi не прапускаў заняткаў. Тым не менш пасля прэзiдэнцкiх выбараў, якiя адбылiся ў снежнi мiнулага года i якiя выклiкалi грамадскiя хваляваннi ў краiне, быў спалены дом Маруге, i Чырвоны Крыж пастанавiў, што старому патрэбен догляд спецыялiстаў у доме для састарэлых.

Дырэктар жа школы лiчыць, што рашэнне Чырвонага Крыжа было непрадуманым. "Ён — чалавек, вядомы ва ўсiм свеце. Яму вельмi падабалася вучыцца, i я сумняваюся, што ён згодзен перапынiць сваю вучобу", — кажа Джэйн.

На боку Маруге i мясцовая асацыяцыя бацькоў i настаўнiкаў. Яе прэзiдэнт, пачуўшы аб iнцыдэнце, зрабiў званок у мiнiстэрства адукацыi Кенii, паведамiўшы, што дзякуючы старому ў апошнiя гады колькасць ахвотнiкаў вучыцца ў яго школе вельмi ўзрасла. Так, па прыкладзе пенсiянера, двое яго дзяцей вырашылi таксама наведваць вучэбную ўстанову, каб пасля атрымаць дыпломы ветэрынараў.

Акцыя нудыстаў правалiлася з-за халоднага надвор’я

Парыжскiя веласiпедысты, якiя планавалi ў мiнулую суботу праехаць голымi па вулiцах горада ў знак пратэсту супраць аўтамабiлiстаў, у вынiку вымушаны былi правесцi акцыю апранутымi, перадае РІА "Навiны".

Каля двухсот веласiпедыстаў сабралiся ў садзе Рэi, аднак з-за халоднага надвор’я i палiцэйскага ачаплення распрануцца пабаялiся. Гэта рызыкнулi зрабiць толькi тры чалавекi, якiя былi аператыўна затрыманы. У палiцыi iм растлумачылi, што Крымiнальны кодэкс забараняе "публiчнае агаленне ў месцах, дзе яно даступна вачам грамадскасцi".

Праз паўгадзiны пасля пачатку акцыi апранутыя веланудысты ў суправаджэннi палiцыi прайшлi да Люксембургскага саду, дзе манiфестацыя мiрна скончылася. Мiж тым у Мадрыдзе, Барселоне i Сарагосе некалькiм сотням веласiпедыстаў распрануцца ўсё ж атрымалася. У суботу яны праехалi па вулiцах, каб падтрымаць экалагiчны транспарт i спынiць засiлле аўтамабiляў, адзначае агенцтва France Presse. Удзельнiкi руху веланудыстаў сцвярджаюць, што "адчуваюць сябе голымi" ў гарадскiм аўтамабiльным патоку.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксперыменты, праведзеныя ва Ўнiверсiтэце Карнегi-Мелон, прадэманстравалi, што ў недалёкай будучынi з’явiцца магчымасць лiтаральна "счытваць"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика