21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што трэба ведаць, складаючы завяшчанне?

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што трэба ведаць, складаючы завяшчанне?

Кансультацыя натарыуса

 

Па дамоўленасці з першай Мiнскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторай "Звязда" распачынае новы праект — рубрыку, у якой мы будзем кансультаваць нашых чытачоў адносна ажыццяўлення тых цi iншых натарыяльных дзеянняў. Калi ў чытачоў будуць узнiкаць нейкiя ўласныя пытаннi па гэтай тэме, спецыялiсты таксама будуць даваць на iх адказы на старонках нашай газеты.

А распачаць мы вырашылi з пытанняў, звязаных з завяшчаннем. Як яго правiльна скласцi? Што i каму можна завяшчаць? Цi можна адмянiць уласнае завяшчанне i як гэта робiцца? Хто павiнен засведчыць завяшчанне? На гэтыя i iншыя пытаннi сёння адкажа намеснiк загадчыка першай Мiнскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторы Галiна Iваннiкава.

Толькi пiсьмовая форма i засведчанне дакумента

Першае, што трэба памятаць, — завяшчанне, незалежна ад таго, у якiх абставiнах яно здзяйсняецца, якой маёмасцi датычыцца, павiнна быць складзена ў пiсьмовай форме i засведчана натарыусам.

Засведчыць завяшчанне маюць права таксама iншыя службовыя асобы, якiя ажыццяўляюць натарыяльныя дзеяннi: упаўнаважаныя службовыя асобы мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, дыпламатычныя агенты дыпламатычных прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь i консульскiя службовыя асобы консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь.

Акрамя таго, да натарыяльна засведчаных завяшчанняў прыраўноўваюцца наступныя завяшчаннi:

— грамадзян, якiя знаходзяцца на лячэннi ў бальнiцах, шпiталях, iншых стацыянарных лячэбных установах цi якiя пражываюць у дамах для састарэлых i iнвалiдаў, засведчаныя галоўнымi ўрачамi, iх намеснiкамi па медыцынскай частцы цi дзяжурнымi ўрачамi гэтых бальнiц, шпiталяў i iншых лячэбных устаноў, а таксама начальнiкамi шпiталяў, дырэктарамi цi галоўнымi ўрачамi дамоў для састарэлых i iнвалiдаў;

— грамадзян, што знаходзяцца падчас плавання на суднах, якiя ходзяць пад Дзяржаўным сцягам Рэспублiкi Беларусь, засведчаныя капiтанамi гэтых суднаў;

— грамадзян, якiя знаходзяцца ў разведачных, арктычных цi iншых падобных экспедыцыях, засведчаных начальнiкамi гэтых экспедыцый;

— ваеннаслужачых у пунктах дыслакацыi вайсковых часцей, дзе няма натарыусаў, а таксама завяшчаннi працуючых у гэтых часцях цывiльных асобаў, членаў iх сем’яў i членаў сем’яў ваеннаслужачых, засведчаных камандзiрамi гэтых часцей;

— асобаў, якiя знаходзяцца ва ўстановах, што выконваюць пакаранне ў выглядзе арышту, абмежавання волi, пазбаўлення волi, пажыццёвага заключэння, цi месцах утрымання пад вартай, засведчаных начальнiкамi адпаведных устаноў, што выконваюць пакаранне, цi кiраўнiкамi адмiнiстрацый месцаў утрымання пад вартай.

У дачыненнi да грашовых сродкаў па ўкладах i рахунках у банку сiлу натарыяльна засведчанага завяшчання мае завяшчальнае распараджэнне, засведчанае служачым гэтага банка.

Незахаванне правiлаў адносна пiсьмовай формы завяшчання i яго засведчання ўпаўнаважанымi на тое законам асобамi цягне несапраўднасць завяшчання.

Або ўласнаручна, або са слоў пры сведках — натарыусам

Пры складаннi дакумента натарыяльна засведчанае завяшчанне можа быць або напiсана завяшчальнiкам (уласнаручна), або запiсана натарыусам са слоў завяшчальнiка ў прысутнасцi сведкi (могуць быць выкарыстаны агульнапрынятыя тэхнiчныя сродкi: камп’ютар, друкавальная машынка).

Калi завяшчанне са слоў завяшчальнiка запiсвае натарыус, дык яно да яго падпiсання павiнна быць цалкам прачытана завяшчальнiкам у прысутнасцi натарыуса i сведкi. Калi завяшчальнiк з-за фiзiчных недахопаў, хваробы цi непiсьменнасцi не ў стане асабiста прачытаць завяшчанне, яго тэкс агучваецца для яго сведкам у прысутнасцi натарыуса. Калi ж завяшчальнiк па вышэй указаных прычынах не можа таксама падпiсаць завяшчанне, яно па яго просьбе можа быць падпiсана iншым грамадзянiнам з абавязковым указаннем у завяшчаннi прычын, з-за якiх завяшчальнiк не мог падпiсаць завяшчанне ўласнаручна.

Акрамя таго, па жаданнi завяшчальнiка натарыус можа засведчыць закрытае завяшчанне, г.зн. завяшчанне засведчваецца без азнаямлення з яго зместам. Абавязковым патрабаваннем да такога завяшчання з’яўляецца яго ўласнаручнае напiсанне i падпiсанне завяшчальнiкам. Закрытае завяшчанне перадаецца натарыусу ў запячатаным канверце ў прысутнасцi двух сведак, якiя ставяць на канверце свае подпiсы.

Асаблiва варта звярнуць увагу грамадзян на тое, што ў выпадках, калi пры складаннi, падпiсаннi цi засведчаннi завяшчання павiнны прысутнiчаць сведкi, не могуць быць такiмi сведкамi, а таксама не могуць падпiсваць завяшчанне замест завяшчальнiка наступныя асобы:

1. натарыус цi iншая асоба, якая сведчыць завяшчанне;

2. асоба, на карысць якой складзена завяшчанне цi зроблена завяшчальная адмова, муж (жонка) такой асобы, яе дзецi, бацькi, унукi i праўнукi, а таксама iншыя спадчыннiкi паводле завяшчання i паводле закона;

3. грамадзяне, якiя не маюць поўнай дзеяздольнасцi;

4. непiсьменныя;

5. асобы, што маюць судзiмасць за дачу лжывых паказанняў;

6. грамадзяне з такiмi фiзiчнымi недахопамi, якiя не дазваляюць iм у поўнай меры ўсвядомiць сутнасць таго, што адбываецца;

7. асобы, якiя не валодаюць у дастатковай ступенi мовай, за выключэннем выпадкаў, калi натарыусам прымаецца закрытае завяшчанне.

Завяшчанне (акрамя закрытага) складаецца ў двух аднолькавых экзэмплярах, адзiн з якiх застаецца завяшчальнiку, другi — захоўваецца у справах натарыяльнай канторы.

Завяшчаць можна i будучую маёмасць. Але толькi асабiста

Завяшчальнiк мае права ў любы час адмянiць зробленае iм завяшчанне ў цэлым або змянiць яго шляхам адмены, змянення цi дапаўнення асобных завяшчальных распараджэнняў, што ўтрымлiваюцца ў iм, зрабiўшы новае завяшчанне. Завяшчанне можна адмянiць i не робячы новае завяшчанне. У гэтым выпадку знiшчаюцца ўсе экзэмпляры завяшчання, уключаючы i той, якi захоўваецца ў натарыуса.

Адначасова неабходна памятаць, што завяшчальнiк вольны ў выбары асобаў, якiм пяройдзе маёмасць пасля яго смерцi. Пры гэтым ён можа скласцi завяшчанне на карысць асобаў, якiя як уваходзяць у кола спадчыннiкаў па закону, так i не ўваходзяць у яго.

Прадметам завяшчання могуць быць рэчы, iншая маёмасць, у тым лiку маёмасныя правы i абавязкi. Завяшчальнiк можа нават скласцi завяшчанне ў дачыненнi да маёмасцi, якую ён можа набыць у будучым. Аднак такая маёмасць будзе з’яўляцца прадметам спадчыннасцi толькi ў тым выпадку, калi да моманту адкрыцця спадчыны яна будзе належаць спадчыннiку на праве ўласнасцi.

Завяшчанне павiнна быць зроблена асабiста. Складанне завяшчання праз прадстаўнiка (па даверанасцi) не дапускаецца. Завяшчанне можа ўтрымлiваць распараджэнне толькi адной асобы. Складанне завяшчання некалькiмi асобамi забараняецца.

Падрыхтаваў

Сяргей РАСОЛЬКА. 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па дамоўленасці з першай Мiнскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторай "Звязда" распачынае новы праект — рубрыку, у якой мы будзем канс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика