21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фонд працягвае дапамагаць колішнiм ахвярам нацызму

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фонд працягвае дапамагаць колішнiм ахвярам нацызму

14 чэрвеня спаўняецца 15 гадоў Беларускаму рэспублiканскаму фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне". Менавiта ў гэты дзень у 1993 годзе была прынятая пастанова Савета Мiнiстраў аб заснаваннi фонду. Якiм быў мiнулы тэрмiн, спыталi мы ў старшынi праўлення Валянцiна Герасiмава (на здымку).

— Калi азiрнуцца назад, мы — супрацоўнiкi фонду, — можам смела сказаць, што 15 гадоў, якiя прайшлi, былi гадамi напружанай iнтэлектуальнай працы, выпрабавання на трываласць, вытрымку, духоўную i фiзiчную вынослiвасць.

Пачынаць працу давялося, вобразна кажучы, з "нуля", не маючы нiякай нарматыўна-прававой базы. Але, улiчваючы вопыт працы польскага i французскага фондаў, пры пастаяннай дапамозе i падтрымцы Савета Мiнiстраў, мiнiстэрстваў працы i сацыяльнай абароны, замежных спраў, архiваў, КДБ, аблвыканкамаў, гарадскiх i раённых органаў выканаўчай улады, сумесна з калектывамi ААТ "Прiорбанк" i 133 фiлiяламi ААТ ААБ "Беларусбанк" фонд якасна i ў тэрмiн выканаў пастаўленыя задачы па выплаце фiнансавай дапамогi з транша 1993 года.

Правiльным i разумным з’явiлася i тое, што германскiя дзяржава i эканомiка ўзялi на сябе абавязацельства выказаць прызнанне пакутаў ахвяраў нацызму ў новай матэрыяльнай форме. Таму заснаванне ў 2000 годзе германскага фонду "Памяць, адказнасць i будучыня" мела надзвычай высокае маральнае i палiтычнае значэнне.

Увагу сусветнай грамадскасцi прыцягнула заява колiшняга федэральнага прэзiдэнта Германii Йоханаса Рау ад 17 снежня 1999 года, у якiм ён не проста выказаў сваю палёгку i ўдзячнасць у сувязi з тым, што нарэшце пасля заканчэння Другой сусветнай вайны былi прыняты агульныя намаганнi па выплаце кампенсацый ахвярам нацызму. Ад iмя нямецкага народа ён папрасiў прабачэння. Гэта было важным для ўсёй сусветнай супольнасцi, але асаблiва — для ахвяраў нацызму.

Пачынаючы з 2000 года, для фонду распачаўся новы этап дзейнасцi. Калi па траншу 1993 года фонд выплацiў дапамогу 147 336 чалавекам (сярэднi памер выплат склаў у Рэспублiцы Беларусь 1204 нямецкiя маркi, у Эстонii — 1140 марак), дык па траншу 2000 года кампенсацыйныя выплаты атрымалi 128 332 чалавекi (сярэднi памер выплат у Рэспублiцы Беларусь склаў 2 696 еўра, у Эстонii — 2 278 еўра). Наш фонд адным з першых завяршыў выплаты. Усе паказчыкi, што прагназавалiся, пацвердзiлiся.

Супрацоўнiкамi фонду была створана ўнiкальная база даных, якая налiчвае больш за 175 тысяч колiшнiх вязняў нацызму, у тым лiку амаль 10 тысяч — якiя пражываюць у Эстонii. Вялiкая праца была зроблена з Аўстрыйскiм i Швейцарскiм фондамi, з асобамi цыганскай нацыянальнасцi, якiя хавалiся на акупаванай тэрыторыi ад нацыстаў, з дабрачыннымi арганiзацыямi iмя Максiмiлiяна Колбе, Клаймс Канферэнц, Евангелiсцкай царквой i iншымi. На працягу ўсяго гэтага часу дзейнасць фонду была адкрытай i празрыстай, яна атрымала ўдзячнасць, узняла аўтарытэт фонду.

...Мiнчанка Лiдзiя Аляксандраўна Буйневiч (дзявочае прозвiшча Лаская) нарадзiлася ў Вiцебску ў 1935 годзе. Узрост дазваляў шмат чаго запомнiць, таму, прыгадваючы тыя далёкiя падзеi, голас маёй суразмоўцы заўважна дрыжэў...

— Мой бацька быў чыгуначнiкам, яго не мабiлiзавалi, ён займаўся эвакуацыяй. Калi немцы занялi горад, усё навокал гарэла, мы з мацi вельмi баялiся, што бацька не знойдзецца... Потым немцы прымусiлi бацьку вярнуцца на чыгунку — iм былi патрэбны спецыялiсты. Жылi мы ў бараку на шмат сем’яў. Калi мне было 8 гадоў, усю нашу сям’ю выгналi напачатку ў Германiю, потым — у Аўстрыю. Я памятаю, як бацькоў кожную ранiцу выганялi з лагера на нейкiя работы, здаецца, земляныя, а мы, дзецi, кожны раз кiдалiся да iх, бо думалi, што бачым бацькоў у апошнi раз... Мне было 10 гадоў, калi нас вызвалiлi. Пазней, калi давялося збiраць патрэбныя дакументы, я была вельмi здзiўленая, калi з Вiцебскага архiва даслалi даныя па нашай сям’i. Пры вяртаннi людзей апытвалi супрацоўнiкi НКУС. Як потым мне гаварылi бацькi, людзi палохалiся гэтых допытаў. Мужчынам майго ўзросту потым прыйшлося вельмi няпроста ў жыццi з-за таго, што iх некалi выганялi...

Генадзю Сямёнавiчу Зубаву я патэлефанаваў лiтаральна на наступны дзень, як ён адсвяткаваў сваё 68-годдзе. Ён дагэтуль працуе, жартуе, што "пакуль не гоняць". У яго лёсе, як мне здалося, было i ёсць шмат выпадковасцяў (або не?), якiя можна назваць своеасаблiвымi гiстарычнымi i асабiстымi парадоксамi.

Ён нарадзiўся ў 1940 годзе ў вёсцы Кашалёва (вялiкая сям’я жыла ў iншай вёсцы — Зарэчча) Буда-Кашалёўскага раёна. А цяпер ён, кiраўнiк праекта ў праектнай арганiзацыi, ездзiць у камандзiроўкi з Мiнска ў... Буда-Кашалёўскi раён: укараняе энергазберагальныя тэхналогii (як цеплатэхнiк-iнжынер) у кацельнях, школах, дзiцячых садках. Калi атрымлiваецца, наведвае малую Радзiму, хоць там ужо нiкога з родных i не засталося...

Тры гады Генадзь Сямёнавiч адпрацаваў некалi ў Германii — у тамтэйшай Групе савецкiх войскаў. Кажа, што было нейкае адчуванне, што ўсё навокал даволi знаёмае, нешта нагадвае. Хоць калiсьцi быў выгнаны не ў Германiю, а ў Аўстрыю. Але домiкi навокал былi такiмi падобнымi...

— Адносна нядаўна давялося быць у Славакii. Ад яе да Вены — усяго нiчога. Было жаданне махнуць туды, але не было вiзы — ужо былi iншыя часы, — кажа суразмоўца.

Генадзь Сямёнавiч быў першым дзiцем у сям’i. Яго мацi закончыла Гомельскае медвучылiшча, бацька — настаўнiцкi тэхнiкум. Пасля размеркавання сустрэлiся, праз нейкi час узялi шлюб. Бацьку з пачаткам вайны забралi на фронт. У першы ж год пад Калiнiным ён быў паранены, да самай Перамогi правёў час у шматлiкiх шпiталях. А яго жонку з сынам выгналi ў Аўстрыю ў 1943 годзе.

— Хадзiлi па вёсках, бралi, хто трапляўся пад руку. Трапiла мацi са мной... Здаецца, гэта была ўскраiна самой Вены, чысценькiя дворыкi навокал, баракi для вязняў, нейкая друкарня, дзе працавала мацi — яе выкарыстоўвалi i як медыка. Галадуха, самi месцiчы ўжо жылi эканомна. А яшчэ холад, якi дагэтуль праследуе мяне. Што яшчэ магла запомнiць дзiцячая памяць?..

І Лiдзiя Аляксандраўна i Генадзь Сямёнавiч, як i многiя iншыя колiшнiя вязнi нацызму, удзячныя Беларускаму рэспублiканскаму фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне" за тую дапамогу, якую той iм аказвае i цяпер.

— Я iмкнуся быць ненавязлiвай, але ў канцы красавiка хвароба так "прыцiснула", што я мусiла звярнуцца па дапамогу да Валянцiна Якаўлевiча Герасiмава. Ён паставiўся да майго звароту вельмi добразычлiва i адразу прадаставiў пуцёўку ў шпiталь, — кажа Лiдзiя Аляксандраўна. — Пры фондзе цудоўная аптэка. Вы ж ведаеце, што ў нас няма льготаў, таму яна для нас вельмi патрэбная. Там i акуляры па заказах бясплатна вырабляюць, i ўрач адпаведны працуе.

Да слова, маю суразмоўцу можна без перабольшання назваць добраахвотным памочнiкам фонду на грамадскiх пачатках. У сваiм Заводскiм раёне сталiцы, пасля выхаду на пенсiю, яна ўшчыльную занялася справамi мясцовых колiшнiх вязняў — яшчэ калi людзi афармлялi дакументы на атрыманне першай кампенсацыi ў выглядзе марак.

Генадзь Сямёнавiч таксама адразу прыгадаў, што атрымлiваў ад фонду пояс ад радыкулiту, прыстасаванне для масажу, апарат для вымярэння цiску, лекi. Бо яны, як i многiя iншыя колiшнiя вязнi, ахвяры нацызму, трапiлi пад дзеянне шэрагу гуманiтарных праектаў, якiя фонд ажыццяўляе сумесна з нямецкiм бокам. На сёння такiх праектаў 12.

Пяць з iх звязаны са шпiталямi для iнвалiдаў вайны i шпiталем Мiнiстэрства абароны — па медыцынскiм абследаваннi i лячэннi колiшнiх ахвяраў нацызму. У шпiталi ў п. Юрцава Вiцебскай вобласцi ўжо такiм чынам прайшлi лячэнне 398 чалавек, у Гомелi — 588, у Магiлёве — 1693, у Бараўлянах — 4197, у шпiталi Мiнабароны ў Мiнску — 582 чалавекi. Дзякуючы праекту "Iндывiдуальнае сацыяльнае i медыцынскае абслугоўванне колiшнiх ахвяраў нацызму ў рэспублiканскiм iнтэрнаце ветэранаў вайны i працы" прайшлi рэабiлiтацыю 233 чалавекi. Акуляры па яшчэ адным праекце атрымалi больш за 10 тысяч чалавек, медыкаменты па iншым — 14 715 чалавек. Дзякуючы праекту "Аздараўленчая рэабiлiтацыя колiшнiх ахвяраў нацызму, якiя пражываюць у Эстонii", прайшлi рэабiлiтацыю 1633 чалавекi. Адрасную медыцынскую дапамогу атрымалi таксама 749 колiшнiх савецкiх ваеннапалонных, 972 анкалагiчныя хворыя, 1593 чалавекi, што пражываюць на радыеактыўнай, забруджанай пасля Чарнобыльскай катастрофы тэрыторыi (усе — ахвяры нацызму).

Назапашаныя банкаўскiя працэнты таксама аддавалiся на патрэбы пацярпелым ад пажараў i паводак, дапамогу колiшнiм вязням, якiя пражываюць у зонах забруджвання радыенуклiдамi (амаль 19 тысяч чалавек) пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС, дзецям — сiротам Вялiкай Айчыннай вайны (больш за 5 тысяч чалавек) i гэтак далей.

— Валянцiн Якаўлевiч, вы i вашы калегi, супрацоўнiкi фонду задаволены вынiкамi працы?

— Гады працы былi няпростымi, але задавальненне ад зробленага ёсць. Гэта радуе i нас, i навакольных: фонд ведаюць, яму вераць, на яго спадзяюцца. Карыстаючыся выпадкам, ад iмя Апякунскага савета i праўлення фонду шчыра вiншую ўсiх, хто дапамагаў фонду, хто ўнёс свой уклад у мiласэрную справу аказання дапамогi пацярпелым ад нацызму з 15‑годдзем Беларускага рэспублiканскага фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне". Зычу ўсiм дабрынi, шчасця, здароўя, новых поспехаў у iмя квiтнеючай роднай Беларусi!

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 чэрвеня спаўняецца 15 гадоў Беларускаму рэспублiканскаму фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне". Менавiта ў гэты дзень у 1993 годзе была пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика