За кожную перамогу Расія атрымае 500 тысяч еўра
За кожную перамогу Расія атрымае 500 тысяч еўра
Вакол Еўра У суботу матчамi ў групе А распачаўся чэмпiянат Еўропы па футболе. Зборная Швейцарыi саступiла чэхам (0:1), а каманда Партугалii аказалася мацнейшай за зборную Турцыi (2:0). З такiм жа лiкам скончылiся ў нядзелю матчы ў групе В. Зборная Харватыi перамагла Аўстрыю (1:0), а немцы ўзялi верх над палякамi (2:0). Такiм чынам, у першыя два днi чэмпiянату паражэннi пацярпелi дзве каманды-гаспадынi турнiру (Швейцарыя i Аўстрыя). Учора ўвечары прайшлi матчы ў групе С. Румынiя сустракалася з Францыяй, а зборная Iталii згуляла супраць каманды Галандыi. Сёння ў барацьбу ўступiць зборная нашых усходнiх суседзяў. За кожную перамогу, дарэчы, на Еўра-2008 каманда Расii атрымае 500 тысяч еўра, а за нiчыю — 250. На групавым этапе зборная Расii сыграе з камандамi Грэцыi, Iспанii i Швецыi. Яшчэ да старту расiйская дружына панесла страты. Павел Паграбняк пакiнуў размяшчэнне каманды па прычыне траўмы калена i адбыў на тэрмiновую аперацыю ў Мюнхен. У той жа час галоўны трэнер зборнай Галандыi Марко ван Бастэн паведамiў, што нападаючы каманды Робiн ван Персi прапускае матч з iтальянцамi з-за траўмы сцягна. Патрыятызм i антыпатрыятызм па-аўстрыйску Зборную Аўстрыi сталi называць самай слабай камандай чэмпiянату Еўропы задоўга да пачатку турнiру. Прычым гэта меркаванне, гледзячы па ўсiм, падзялялi многiя жыхары краiны. Самыя актыўныя арганiзавалi нават кампанiю па зборы подпiсаў у падтрымку адхiлення аўстрыйскай зборнай ад Еўра-2008. Справа скончылася тым, што суд аштрафаваў галоўнага актывiста Мiхаэля Крыса на паўтары тысячы еўра. Правасуддзе палiчыла, што сын былога iграка зборнай Аўстрыi Вернера Крыса нанёс урон рэпутацыi дзяржавы, размясцiўшы яе герб на сайце, дзе збiралiся вiртуальныя подпiсы. А прыклад футбольнага патрыятызму аўстрыйцам падала каталiцкая царква. За некалькi гадзiн да матча Аўстрыя — Харватыя ў Вене адбылася "футбольная меса", падчас якой служыцель культу, у прыватнасцi, спытаў паству: "Цi палюбiў бы Iсус футбол i цi стаў бы ён гуляць у гэту гульню?". У працяг тэмы нядрэнна было б высветлiць, за якую зборную выступаў бы Хрыстос i на якой пазiцыi ён гуляў бы. Затрымана каля сотнi балельшчыкаў На другi дзень чэмпiянату Еўропы палiцыя затрымала каля 100 балельшчыкаў, якiя выкрыквалi нацысцкiя лозунгi падчас матча памiж зборнымi Германii i Польшчы. Палiцыя пакуль не мае звестак аб стычках памiж фанатамi, аднак як паведамляе агенцтва Austria Press, некалькi балельшчыкаў нямецкай i польскай дружын учынiлi бойку пасля таго, як Германiя адкрыла лiк у гульнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу матчамi ў групе А распачаўся чэмпiянат Еўропы па футболе. Зборная Швейцарыi саступiла чэхам (0:1), а каманда Партугалii аказалася мацнейшай з |
|