У ДТЗ ва Ўкраіне загiнулi беларусы
У ДТЗ ва Ўкраіне загiнулi беларусы
У дарожна-транспартным здарэннi на тэрыторыi Ўкраiны пад Чарнiгавам у нядзелю загiнулi трое гамяльчан. Паводле звестак упраўлення ДАІ МУС Беларусi, на 214-м кiламетры дарогi Кiеў—Чарнiгаў аўтобус "Сетра", якiм кiраваў грамадзянiн Лiтвы, выехаў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з "Фольксвагенам", за рулём якога знаходзiўся гамяльчанiн. Акрамя таго, у салоне апошняй машыны было двое пасажыраў — жанчына з сынам — землякi вадзiцеля. Пасля сутыкнення "Фольксваген" апынуўся ў кювеце: на жаль, i вадзiцель, i пасажыры загiнулi. Што датычыцца вадзiцеля аўтобуса, то яго таксама выратаваць не ўдалося, а вось пасажыры "Сетры" не пацярпелi. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дарожна-транспартным здарэннi на тэрыторыi Ўкраiны пад Чарнiгавам у нядзелю загiнулi трое гамяльчан. |
|