Не баiцца чорнага ката
Не баiцца чорнага ката
Кінакрокi Той, хто прыйдзе на прэм’еру новай беларускай камедыi "На спiне ў чорнага ката". Яна будзе ўрачыста прадстаўлена гледачу 11 чэрвеня ў Доме кiно, але першымi ўсё-такi яе пабачылi жыхары Гомельшчыны, як найбольш зацiкаўленыя — у Петрыкаўскiм раёне праходзiлi здымкi, якiя вельмi цiкавiлi людзей. Цяпер цiкавiць тое, што атрымалася. Iван Паўлаў, якi выступiў рэжысёрам гэтага фiльма, не баiцца адказваць перад айчыннымi гледачамi — ён ужо вядомы па стужцы "Свежына з салютам", а таксама па сумесных працах з Маргарытай Касымавай. Але яго новая кiнастужка спачатку прайшла тэст на фестывальнай публiцы — карцiна дэманстравалася ў рамках украiнскага фестывалю "Залаты Брыг". Вынiк — дзве намiнацыi i дыплом "За захаванне нацыянальных традыцый у кiно". Аўтарам сцэнарыя фiльма "На спiне ў чорнага ката" стаў Iгар Тароцька. На экране можна будзе пазнаць знакамiтых артыстаў беларускiх тэатраў, якiя здымалiся ў фiльме — народная артыстка краiны Вольга Клебановiч, Аляксандр Дзянiсаў, Вера Кавалерава, Алеся Пухавая, Аляксандр Яфрэмаў. Праўда, галоўнага героя дзеда Лёху iграў заслужаны артыст Расii Мiхаiл Жыгалаў, а ролю дзеда Санi выконваў народны артыст Расii Валерый Прохараў, якога, на жаль, мы не ўбачым на прадстаўленнi творчай групы — яго ўжо няма сярод жывых. Увогуле на прэм’еру будзе цяжка прыехаць тым удзельнiкам творчай групы, якiя ўжо працуюць над iншай стужкай пад назвай "Цень самурая". Выканаўцам эпiзадычнай ролi стаў нават Фiлiп Кiркораў — цiкава, як з’яўленне на экране расiйскай мега-поп-зоркi сустрэне беларуская публiка? Зрэшты, каму-каму, а яму нiякi чорны кот дакладна не можа перашкодзiць... Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Той, хто прыйдзе на прэм’еру новай беларускай камедыi "На спiне ў чорнага ката". Яна будзе ўрачыста прадстаўлена гледачу 11 чэрвеня ў Доме к
|
|