Расплацяцца па старых "даўгах"
Расплацяцца па старых "даўгах"
Праз 11 гадоў высветлілiся асобы крымiнальнiкаў i акалiчнасцi злачынства, ахвярай якога стаў 37-гадовы жыхар Оршы. Невядомыя ў сакавiку 1997 года ў Аршанскiм раёне расправiлiся з няшчасным чалавекам, а па гарачых слядах злачынцаў затрымаць тады не ўдалося. Тым не менш, нягледзячы на працяглы час, што мiнуў пасля таго крымiнальнага здарэння, праваахоўнiкам удалося ў ходзе правядзення аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў устанавiць асобы людзей, якiя мелi дачыненнi да забойства. У прыватнасцi, высветлiлася, што бандыты паквапiлiся на аўтамабiль загiнулага "Додж" — гэта i вырашыла лёс iх ахвяры. Што ж датычыцца асобаў злачынцаў, то двое з iх — ужо за кратамi за iншыя злачынствы: адзiн арыштаваны за разбой, другi — адбывае пакаранне за разбой i выкраданне чалавека. Яшчэ адзiн з падазроных, жыхар Оршы, затрыманы. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз 11 гадоў высветлілiся асобы крымiнальнiкаў i акалiчнасцi злачынства, ахвярай якога стаў 37-гадовы жыхар Оршы. |
|