21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падарунак невядомага салдата

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падарунак невядомага салдата

Нашчадкі вогненных вёсак

Янiна Кiрылаўна Фiлонава нарадзiлася ў вёсцы Ганцавiчы Лагойскага раёна.

Да вайны ў Ганцавiчах было 80 двароў, пражывала 298 чалавек. У чэрвенi 1943 года гiтлераўцы цалкам спалiлi вёску. Загубiлi 160 жыццяў. Хоць у даведнiках i энцыклапедыях значыцца лiчба 145.

"На самай справе загiнула 160 чалавек", — сведчыць Янiна Кiрылаўна i паказвае фотаздымак помнiка.

Прозвiшчы, прозвiшчы...

Названы ўсе пайменна — 160 чалавек.

Пасля Вялiкай Айчыннай вайны вёска аднавiлася. У Дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь" яна пазначана на галiнах дрэў адроджаных вёсак.

Лёс Янiны Фiлонавай няпросты. У падлеткавым узросце яна засталася круглай сiратой: мацi, Майсюк Гелены Мiкалаеўны, не стала ў 1946 годзе, а бацька, франтавiк Майсюк Кiрыл Аляксандравiч, ад цяжкiх раненняў заўчасна пайшоў з жыцця ў 1949-м.

Пасля школы дзяўчына скончыла тэхнiчнае вучылiшча, працавала токарам на заводзе шасцерань. Вучылася яна добра (лiст у рэдакцыю, дарэчы, напiсаны на добрай беларускай мове). Аднак у iнстытут не паступала: не было сродкаў, каб правучыцца.

...Вучоба ў медыцынскiм вучылiшчы была днём, а ў начную змену працавала на такарным станку. Пазней працавала ў заводскiм медпункце, у палiклiнiцы ўчастковай медсястрой.

Выгадавала дзвюх дачок, мае трое ўнукаў.

Спрабуе сябе i ў творчасцi: пiша апавяданнi, гумарэскi. вершы. Частка з iх друкавалася ў зборнiку вершаў дзяцей-дзетдомаўцаў "Перамогшыя лёс", якi выйшаў да 60-годдзя вызвалення Беларусi.

Таццяна ПАДАЛЯК.

 

Нарадзiлася я ў вёсцы Ганцавiчы Лагойскага (раней Плешчанiцкага) раёна ў сялянскай сям’i.

У бацькi з мацi нас было шасцёра — усе малалеткi.

Ваенныя жахi не абмiнулi нашу сям’ю. Дзеда, Майсюка Аляксандра Iванавiча, разам з двума iншымi старымi жыўцом спалiлi ў калгаснай стайнi. Двух бацькавых братоў i сястру з сем’ямi спалiлi ў вёсцы Усохi паблiзу возера Палiк, дзе яны хавалiся ў балоце.

Усяго з нашай вёскi Ганцавiчы спалiлi 160 чалавек.

За сувязь з партызанамi вёску часткова спалiлi ў 1942 годзе, а ў 1943-м — спалiлi ўсю. Жыхары жылi ў зямлянках у навакольных лясах альбо ў раднi ў вёсках, якiя ўцалелi.

У той жудасны блакадны 1944 год мы з сям’ёй хавалiся ў балоце ля вёскi Швабы. Там жыла радня мацi. Хавалiся паасобку: бацька, Кiрыл Аляксандравiч, са старэйшай сястрой Наташай i сынам Пецем, а мама, Гелена Мiкалаеўна, — з чатырма малодшымi.

Добра памятаецца тая страшэнная вясновая ранiца 1944 года. Усiм было вядома, што карнiкi iдуць шарэнгай па балоце i ўсiх вылоўлiваюць. Бацька са старэйшымi паспяшаўся схавацца, а мама з намi не паспела. Раптоўна застрачылi аўтаматы, i мама павалiла нас за густы лазовы куст у траву. Карнiкi так блiзка прайшлi ад нас, што мы добра бачылi iх твары. Яны прайшлi i не прыкмецiлi нас, ды нечакана брацiк, якi спаў у мамы на руках, закрычаў. Карнiкi вярнулiся i, штурхаючы, пагналi нас да натоўпу злоўленых людзей.

Што рабiлася ў той момант на балоце — нельга перадаць: стралянiна, крыкi, плач, лаянка на чужой мове, брэх аўчарак... Колькi гадоў мiнула, але я ўсё роўна без слёз не магу тое ўспамiнаць.

Злоўленых на балоце было вельмi шмат. Сагналi ўсiх, як быдла, на вялiкi выган, дзе нам давялося правесцi рэшту дня i ўсю ноч пад прыцэламi аўтаматаў i кулямётаў. Потым пешшу пагналi ў напрамку Барысава.

Наша мiлая добрая мама! Як я цяпер яе разумею: чацвёра малых разам з ёй у гэтым жудасным пекле, i невядомы лёс дваiх старэйшых, бацькi. А мы, дурненькiя, чаплялiся за матчыну спаднiцу i прасiлi пiць i есцi. Малога брацiка мама, зусiм знясiленая, несла на руках.

Памятаецца, у вёсцы Трасцянiца Барысаўскага раёна карнiкi загадалi браць усiм па ахапку саломы i пачалi заганяць у вялiкi калгасны будынак. Дзеля чаго яны гэта робяць, людзi зразумелi, бо пра такiя жахлiвыя ўчынкi ўсе ўжо добра ведалi. Што тут пачалося — не перадаць! Людзi крычалi, плакалi, упiралiся, а немцы ад гэтага яшчэ больш звярэлi: як скацiну, бiлi рамянямi, прыкладамi, нагамi. Можа, i спалiлi б, але лёс злiтаваўся над людзьмi — прыехала нейкае начальства i акцыю адмянiлi.

Фашысты, вiдаць, спяшалiся, бо падагналi грузавiкi i пачалi ўсiх заганяць у кузавы.

У гэтай мiтуснi здарылася самае страшнае: мы згубiлi матулю. Як шчанят, разам з дарослымi нас пакiдалi ў грузавiкi. Мы доўга плакалi i клiкалi сваю маму, пакуль не страцiлi голас i прытомнасць.

Ачунялi ўжо ў Барысаўскiм канцлагеры, за калючым дротам, дзе па вуглах стаялi вышкi з вартавымi i кулямётамi. Ноччу было вельмi холадна, i мы, тры сястрычкi, тулiлiся адна да адной, каб крыху сагрэцца. Затое днём даймалi нясцерпная спёка, голад i смага. Тады мы бралiся за рукi i, прыцiскаючыся да агароджы, прасiлi пiць i есцi: "Дзядзечкi, дайце папiць i крыху хлеба". Але "дзядзечкi" здзекавалiся з нас i бiлi па ручках.

У лагеры раз у дзень кармiлi баландой i давалi па кавалку хлеба, падобнага да глiны.

Прабылi мы там усё лета. Потым пагрузiлi ў таварны вагон, давезлi да Клецка, а там зрабiлi ператасоўку.

...Мясцовыя жыхары прыносiлi нам паесцi, плакалi, але забiраць нiхто не хацеў. Каму трэба было чужое гора, калi свайго хапала? Потым палiцаi прывезлi ў лагер для няпоўнагадовых дзяцей. Бралi кроў для параненых нямецкiх салдат. Пасля гэтага моцна кружылася галава i ўвесь час хацелася спаць.

Прыслуга ў лагеры была амаль уся з палiцаяў i немак. Калi фронт пачаў наблiжацца, прыслуга знiкла. Старэйшыя дзецi, якiх не паспелi забраць у Нямеччыну, разбеглiся хто куды. Засталася толькi малеча — 20—30 дзяцей.

Калi горад вызвалiлi ад фашыстаў, выхавальнiк адшукаў уцалелае памяшканне, яго прыстасавалi пад дзiцячы дом, дзе мы прабылi да 1945 года. Мама нас адшукала i забрала ў родныя Ганцавiчы. У зямлянку, бо вёска была ўся спаленая.

Бацька дайшоў да Берлiна. Ваяваў з Японiяй. Быў паранены i кантужаны. Меў пяць узнагарод. Калi бацькоў не стала, мы, трое малодшых дзяцей, знаходзiлiся ў дзiцячым доме № 2 г.п. Плешчанiцы...

У 1950 годзе старэйшая сястра Наташа забрала мяне да сябе, яна ўжо працавала ў калгасе, а я хадзiла ў школу за 7 км у сяло Зембiн Барысаўскага раёна.

Неяк мы разгаварылiся пра былыя пакуты. Вось гiсторыя, якую сястра распавяла. Было гэта вясной, у блакаду 1944 года на Лагойшчыне, каля вёсак Кiсялёўка i Швабы. Сястры тады не споўнiлася i 16 гадоў.

...Партызаны падпiльнавалi немцаў, i ўсчаўся крывавы бой. Фашыстаў разграмiлi, але нямала загiнула нашых байцоў i мiрных жыхароў. Трэба было адшукаць параненых, адправiць iх у шпiталь i пахаваць мёртвых. Знайшлi яны аднаго маладога байца з цяжкiм раненнем у жывот. Хацелi асцярожна пакласцi яго на калёсы, але ён, убачыўшы маю сястру, слабым голасам спытаўся: "Сястрычка, як цябе клiчуць? Мне, на жаль, няма чаго падарыць табе. Вазьмi хоць маю салдацкую насавую хустачку. Я з ёй прайшоў усю вайну. Няхай будзе памяць пра салдата, а калi мне давядзецца жыць, абавязкова цябе адшукаю".

Горла дзяўчыне сцiснула, слёзы засцiлi вочы. Яна пагладзiла яго па руцэ i прамовiла: "Ты абавязкова паправiшся, у шпiталi цябе вылечаць". Але гэтых слоў ён ужо не пачуў — страцiў прытомнасць. Не паспеў сказаць, адкуль ён i нават iмя сваё не назваў.

Што з iм сталася? Цi выжыў, цi памёр? Невядома.

Гэтую салдацкую насоўку сястра беражлiва захоўвала ўсё сваё жыццё. I вось цяпер паказала мне.

Звычайная клятчатая насоўка. Разгарнула яе — i быццам бы токам пранiзала: нiбы сэрцам я дакранулася да чыйгосьцi лёсу тых далёкiх ваенных гадоў. Мне здалося, што я адчула нават пах салдацкага поту.

Гэтая запозненая, чужая сардэчная таямнiца развярэдзiла мне душу. Можа, здарыцца цуд: салдат выжыў i, прачытаўшы гэтыя радкi, адгукнецца?

Не ведаю, чаму сястра так i не выйшла замуж, хоць была прыгожай дзяўчынай. Можа таму, што вясковых аднагодкаў забрала вайна. А можа, чакала свайго салдата?..

Янiна ФIЛОНАВА. 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Янiна Кiрылаўна Фiлонава нарадзiлася ў вёсцы Ганцавiчы Лагойскага раёна. Да вайны ў Ганцавiчах было 80 двароў, пражывала 298 чалавек. У чэрвенi 1943
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика