21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб тым, што купляць нельга

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб тым, што купляць нельга

Планета жывёл

 

У рамках рубрыкi "Планета жывёл" мы ўжо аднойчы знаёмiлi чытачоў з адным са зваротаў Сусветнага фонду аховы дзiкай прыроды (WWF). Тады гэта паважаная арганiзацыя звяртала ўвагу чалавецтва на дзесятку бiялагiчных вiдаў, якiя iмклiва губляе наша планета. У гэтым спiсе фiгуравалi як жывёлы, так i раслiны. Ад амурскага тыгра да амазонскага чырвонага дрэва.

Прапануем вашай увазе чарговы спiс WWF, у якiм прадстаўнiкi фонду, звяртаючыся, як сказалi б раней: "да ўсяго прагрэсiўнага чалавецтва", засцерагаюць людзей ад пакупак тых цi iншых рэчаў i прадуктаў. Памятайце, што купляючы гэтыя аб’екты, вы стымулюеце знiшчэнне бiялагiчных вiдаў браканьерамi або паўбраканьерамi у аблiччы недальнабачных дзяржаў.

У гэтай сувязi прыгадваю, як я здзiвiўся, калi высветлiлася, што канфiскаваныя на Далёкiм Усходзе ў браканьераў шкуры амурскiх тыграў, далёкаўсходнiх леапардаў i бурых мядзведзяў не легалiзуюцца i не прадаюцца жадаючым у даход дзяржавы (а жадаючых, паверце, было б нямала, нягледзячы на бязмежныя цэны на ўсё пералiчанае), а бязлiтасна аблiваюцца саляркай i спальваюцца. Але пры блiжэйшым разглядзе разумееш, што менавiта так i трэба рабiць — нiхто, нiдзе i нi пры якiх абставiнах не павiнен мець магчымасць набыць падобныя "трафеi", iнакш гэта так цi iнакш будзе стымуляваць усё новых i новых браканьераў.

Ну а цяпер непасрэдна спiс:

1. Тыгры i вырабы з iх (шкур, костак, вусоў, зубоў i iнш.)

Ну, тыграў мы сёння ўжо прыгадвалi. Трэба толькi адзначыць, што любы гандаль тыграмi (i жывымi, i мёртвымi), любых вiдаў i падвiдаў (не толькi ўсурыйскiх) строга рэгламентуецца Мiжнароднай канвенцыяй аб гандлi рэдкiмi вiдамi жывёл i раслiн.

Тыграў забiваюць не толькi з-за шкур, але i для вырабу лекаў з галiны народнай медыцыны, а таксама сувенiраў, якiя быццам "прыносяць удачу", i абярэгаў, якiя дораць смеласць баязлiўцам i радасцi жыцця iмпатэнтам.

Паводле даных WWF, на волi засталося прыкладна 5 тыс. паласатых драпежнiкаў, i iм пастаянна штосьцi пагражае: то страта асяроддзя пражывання, то нелегальнае паляванне, то смага i бяскормiца, то хваробы.

2. Iкра бялугi

Супрацоўнiкi WWF цалкам усведамляюць, што сучаснаму чалавеку складана адмовiцца ад чорнай iкры на святочным стале, ды яны i не патрабуюць гэтага. Праблема заключаецца ў тым, што асятровых у Каспiйскiм моры засталося надзвычай мала (90 працэнтаў усёй чорнай iкры здабываецца менавiта на Каспii ў асноўным Iранам i Расiяй), браканьерскi ж вылаў складае 70 працэнтаў усёй здабытай бялугi. Таму купляць iкру трэба толькi ў спецыялiзаваных магазiнах, выключна ў запячатаных бляшанках.

Прызнаюся, цi то я нiколi не звяртаў увагi на падобнага кшталту ярлыкi, а можа, беларускiя вытворцы iх не наклейваюць. А вось чорнай iкрой на вагу на нашых рынках часам прытаргоўваюць, сам бачыў.

3. Сувенiры са слановай косткi

Ну, тут прыкладна тая ж сiтуацыя, што i з тыграмi. У Афрыцы i Азii, дзе жывуць гэтыя жывёлы, са сланамi склалася вельмi складаная сiтуацыя. Аднак у адрозненне ад тыграў, канфiскаваныя ў браканьераў слановыя бiўнi не знiшчаюцца, а iдуць у даход дзяржавы, вырабы з такой легалiзаванай слановай косткi прадаюць ужо легальна ў дзяржаўных магазiнах. Аднак купляць такiя сувенiры ўсё роўна не варта, таму што калi ў краiне пакупкi з такой рэччу ў вас праблем не будзе, то ў любым аэрапорце Еўрасаюза з вас прыдзiрлiва спытаюць. Ды i навошта падтрымлiваць браканьераў i тых, хто iх заахвочвае?

Асаблiва цынiчна выглядаюць статуэткi сланоў, вырабленыя з бiўняў забiтых сланоў...

4. Шахтуш

Шахтуш — гэта вельмi лёгкiя, вельмi тонкiя i вельмi дарагiя шалi i шалiкi. Прадаюць iх у Непале, Iндыi i Кiтаi. Шахтуш вырабляецца з шэрсцi такiна (у англамоўным варыянце "антылопа чыру"). Энцыклапедыя "Жыццё жывёл" вызначае такiна як "адно з найменш вывучаных капытных". Знаходзiцца ён пад вельмi строгай аховай i ўнесены ў "Чырвоную кнiгу" Мiжнароднага таварыства аховы прыроды.

Для вырабу адной шалi цi шалiка патрабуецца шэрсць як мiнiмум 3—4 антылоп. Гандляры, зразумела, будуць пераконваць вас, што шэрсць збiраецца ў працяглых экспедыцыях, яе здымаюць быццам бы з кустоў i скал, аб якiя труцца жывёлы. Аднак гэта хлусня. Такiнаў забiваюць i абстрыгаюць. Бязлiтаснае знiшчэнне такiнаў, на радасць турыстам, якiя любяць экзатычныя сувенiры, вельмi моцна спустошваюць i без гэтага нешматлiкую папуляцыю гэтых жывёл. Не купляйце шахтуш, каб не было пасля сорамна.

5. Вырабы з панцыра чарапахi

Гэта таксама даволi гнюсны сувенiр, асаблiва калi зроблены з панцыра марской чарапахi, шэсць з сямi разнавiднасцяў якiх знаходзяцца на мяжы знiшчэння. У Цiхiм акiяне скурыстыя чарапахi практычна знiклi, у Мiжземнамор’i ж i ў Атлантыцы iх таксама засталося вельмi мала.

Раней, калi не было пластмас, панцыр чарапахi iшоў на муштукi, аправы для акуляраў, грабеньчыкi i iншую дробязь, у цяперашнi час такой неабходнасцi, самi разумееце, няма, i панцыры выкарыстоўваюць толькi на патрэбу турыстам як сувенiры. Памятайце аб тым, што ўвесь мiжнародны гандаль вырабамi з марскiх чарапах забаронены.

6. Рэчы з кракадзiлавай i змяiнай скуры

Наогул жа большасць рэчаў з прыгаданага матэрыялу атрымлiваюць з жывёл, выведзеных на спецыяльных лiцэнзаваных фермах. Аднак i браканьерства працвiтае, праўда, яно крыху сцiшылася з 70-х гадоў мiнулага стагоддзя пасля таго, як гэтыя фермы сталi стварацца.

Таму для таго, каб сумленне ваша было спакойным, перад тым як развiтацца з грашыма, папрасiце прадаўца прадэманстраваць вам дазвол.

7. Вырабы з каралаў

Таксама, як з чорнай iкрой: браць можна, але пры гэтым трэба быць пiльным. Растуць каралы марудна, жывуць доўга, але iх iнтэнсiўны збор пагражае рыфам.

Напрыклад, чырвоны карал, адзiн з найбольш папулярных, можна знайсцi толькi ў Мiжземнамор’i. Яго выкарыстоўваюць для ювелiрных вырабаў, таму дзесьцi ён ужо знiк зусiм. Калi ўсё ж вырашыце купiць, пераканайцеся, што прадукт маркiраваны спецыяльным ярлыком.

8. Траска

У Паўночным i Iрландскiм морах, а таксама ў водах на захад ад Шатландыi незаконны вылаў траскi — вялiзная праблема, перш за ўсё для самой рыбы, якая цяпер знаходзiцца на мяжы знiкнення.

Праўда, ля берагоў Iсландыi i ў Баранцавым моры справы ў траскi пакуль нядрэнныя, значыць, перад набыццём спытайцеся ў прадаўца, адкуль рыбка. WWF лiчыць, што такiм чынам можна даведацца, цi законна яна была злоўлена. Калi ўсё нармальна — смела купляйце гэту смачную рыбу.

9. Кактусы

Пры набыццi будзьце ўважлiвыя. Некаторыя разнавiднасцi забаронена прадаваць наогул, для iмпарту iншых патрабуецца асаблiвы дазвол, трэцiя вырошчваюць на продаж спецыяльна — з iмi ўсё ў парадку.

Аднак кантрабандысты не ведаюць меры, знiшчаюць кактусы цэлымi палямi, асаблiва гэта датычыцца краiн Лацiнскай Амерыкi ўвогуле i Мексiкi — у прыватнасцi. Так што, калi ўзнiклi сумненнi, праверце ў гандляроў дакументы. Вось раю чытачу, а сам задаю сабе пытанне, што пакажа нашаму пакупнiку наш жа беларускi прадавец, калi папросiш прадэманстраваць яго дазвольны ярлык.

10. Электратавары

Пры набыццi гэтых тавараў варта звяртаць увагу на iх энергаспажыванне, раiць WWF. Так, напрыклад, буйныя апараты накшталт музычных цэнтраў i тэлевiзараў, наогул павiнны выключацца зусiм, а не працаваць у "рэжыме чакання", як гэта цяпер паўсюдна прынята.

Часта ў гэтым рэжыме яны спажываюць каля 40 працэнтаў прызначанай для iх электрычнасцi, а гэтае марнатраўства недапушчальна. Зберагаючы энергiю, вы дапамагаеце вырашыць праблему глабальных змяненняў клiмату, якiя пагражаюць жыццю на Зямлi. Нi больш, нi менш.

Увогуле, нават калi рэкамендацыi Фонду вам пададуцца малапераканаўчымi, улiчыце, што экалагiчна чыстыя прадукты цi энергазберагальныя прыборы, i без прапаганды абаронцаў навакольнага асяроддзя, сталi хiтамi ў апошнi час.

Аляксандр АЧАРЭТНI.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках рубрыкi "Планета жывёл" мы ўжо аднойчы знаёмiлi чытачоў з адным са зваротаў Сусветнага фонду аховы дзiкай прыроды (WWF). Тады гэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика