21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У старшыні СВК лiпкiя рукi. Да "баксаў"

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У старшыні СВК лiпкiя рукi. Да "баксаў"

Ну і ну!

 

Калi б тыя адзiнаццаць мiльёнаў рублёў, што паступiлi ў касу аднаго з сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Петрыкаўскага раёна, не з’явiлiся вынiкам крымiнальнай здзелкi, то i заметкi гэтай на старонках нашай газеты не было б.

Бо за ўказанай сумай пацягнулася iншая — паўтары тысячы долараў. Хабару. Менавiта на яго нацэлiлася кiраўнiк той гаспадаркi, калi вырашыла рэалiзаваць спiсаны энерганасычаны трактар "Кiравец" староннiм асобам. Рэшткавы кошт яго быў аб’яўлены ў вышэй памянёнай суме, хоць цана яго была куды большай. Але старшыня паставiла ўмову: за гэта павiнна быць разуменне пакупнiка ў тым сэнсе, што яе трэба заахвоцiць. Паўтары тысячы "баксаў". Iх яна атрымала ў легкавушцы на дарозе недалёка ад вёскi Грабаў. Каб нiхто не бачыў i не чуў. Але каму гэта трэба было — убачылi i пачулi. I, вядома ж, затрымалi...

На лаве падсудных — 12 чалавек

Больш як дзесяць гадоў у Жлобiне дзейнiчала злачынная арганiзацыя, у якую ўваходзiла некалькi аўтаномных груп. Кожная з iх спецыялiзавалася на пэўных вiдах злачынства ў маштабах рэгiёна i на ўзбраеннi мела пнеўматычную i агнястрэльную зброю, маскi i камуфляжную форму.

Адна з груп займалася "выбiваннем" грошай у iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, бiзнэсменаў, другая — крадзяжом каляровых металаў з Беларускага металургiчнага завода. трэцяя — прымушала яго работнiкаў красцi (выносiць цi вывозiць) шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi таварна-матэрыяльныя каштоўнасцi. Злачынную арганiзацыю ўзначальваў раней судзiмы 42-гадовы жыхар горада, якi абавязаў кiраўнiкоў тых груп частку "заробленых" грошай уносiць у крымiнальную касу — "абшчак", каб развiваць далей злачынную дзейнасць i падтрымлiваць тых, хто адбываў пакаранне ў калонiях. Крымiнальныя справы зламыснiкаў (дарэчы, сярод iх i чатыры работнiкi БМЗ) раскрылi супрацоўнiкi ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi. Трэба вывучыць i прааналiзаваць больш за 30 эпiзодаў злачыннай дзейнасцi, дапытаць каля 30 пацярпелых i больш за 100 сведкаў.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi б тыя адзiнаццаць мiльёнаў рублёў, што паступiлi ў касу аднаго з сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Петрыкаўскага раёна, не з’явiлiся вынi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика