Бланкi адказаў на ЦТ сталi двухмоўныя
Бланкi адказаў на ЦТ сталi двухмоўныя
Абітурыент-2008 Абiтурыентаў сёння без праблем можна пазнаць нават у натоўпе — па тым, што яны трымаюць у руках, а гэта пашпарт, пропуск i ручка. Цэнтралiзаванае тэсцiраванне набiрае свае абароты: у чацвер i пятнiцу прэтэндэнты на званне студэнта здавалi iспыты па дзяржаўнай мове, а 15 чэрвеня iх чакае тэст-экзамен па гiсторыi Беларусi. Дарэчы, у першы дзень ЦТ у пункты правядзення тэсцiравання здаваць беларускую мову прыйшлi 68 тысяч 22 абiтурыенты. А зарэгiстравалiся, нагадаем, 69 тысяч 366 чалавек. Такiм чынам 1 тысяча 344 чалавекi (або 3 працэнты ад агульнай колькасцi зарэгiстраваных) экзамен па нейкай прычыне прапусцiлi. Калi прычына акажацца ўважлiвай, то ў маладых людзей будзе магчымасць здаць экзамен у рэзервовы дзень (2 лiпеня). Зарэгiстравацца для праходжання тэсцiравання ў рэзервовы дзень можна на базе шасцi ВНУ: у Брэсцкiм дзяржаўным тэхнiчным унiверсiтэце, Вiцебскiм дзяржаўным тэхналагiчным унiверсiтэце, Гомельскiм дзяржаўным тэхнiчным унiверсiтэце, Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце, Беларуска-Расiйскiм унiверсiтэце i ў БДУ. А праводзiцца яно будзе для абiтурыентаў з усiх рэгiёнаў у Мiнску, на базе Белдзяржунiверсiтэта. Як расказаў журналiсту "Звязды" дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў, у першы дзень цэнтралiзаванага тэсцiравання ад удзелу ў тэст-экзамене былi адхiлены 3 чалавекi i яшчэ адзiн абiтурыент пакiнуў аўдыторыю па стане здароўя. Дарэчы, сёлета былi ўнесены некаторыя змяненнi ў бланкi адказаў. Уся iнфармацыя ў iх цяпер падаецца на дзвюх мовах — рускай i беларускай. Акрамя таго, бланкi сталi больш яркiя, кантрастныя. Тое ж датычыцца i сертыфiкатаў. Мяркуецца, што цяпер i абiтурыенты падчас тэсцiравання, i работнiкi прыёмных камiсiй, якiя працуюць з сертыфiкатамi, змогуць лягчэй успрымаць напiсанае. "Кожны бланк мае сваю серыю i нумар, што з’яўляецца дадатковай страхоўкай ад падробак. Усе бланкi занесены ў базу даных, таму нам вядома, якi бланк знаходзiцца зараз у якiм горадзе, у якiм пункце правядзення тэсцiравання i нават у якой аўдыторыi, — патлумачыў Мiкалай Фяськоў. — Як i ў папярэднiя гады, дастаўкай усiх матэрыялаў цэнтралiзаванага тэсцiравання ў пункты правядзення ЦТ i назад, у Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў, займаецца фельд’егерская служба". Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абiтурыентаў сёння без праблем можна пазнаць нават у натоўпе — па тым, што яны трымаюць у руках, а гэта пашпарт, пропуск i ручка. Цэнтралiзаванае тэсц
|
|