Новыя пляцоўкі гродзенскага спарткомплексу "Нёман" могуць прымаць мiжнародныя спаборнiцтвы
Новыя пляцоўкі гродзенскага спарткомплексу "Нёман" могуць прымаць мiжнародныя спаборнiцтвы
Аб гэтым заявiў журналiстам кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, старшыня Беларускай федэрацыi футбола Генадзь Нявыглас. Ён прыняў удзел ва ўрачыстай цырымонii адкрыцця пасля маштабнай рэканструкцыi цэнтральнага спартыўнага стадыёна "Нёман" у Гродне. Паводле яго слоў, ужо блiжэйшыя таварыскiя матчы маладзёжнай i нацыянальных зборных пройдуць на новай футбольнай арэне ў Гродне. "Беларусь укладвае вялiкiя сродкi ў будаўнiцтва спартыўных аб’ектаў, бо прыярытэт нашай дзяржаўнай палiтыкi — чалавек, яго духоўнае i фiзiчнае развiццё, — сказаў ён. — Шматфункцыянальныя аб’екты, падобныя да гродзенскага спарткомплексу, садзейнiчаюць не толькi развiццю здольнасцяў спартсменаў-прафесiяналаў, яны працуюць на ўмацаванне здароўя ўсiх нашых грамадзян". На спарткомплексе "Нёман" укладзена пакуль адзiнае ў Беларусi лёгкаатлетычнае сiнтэтычнае бегавое пакрыццё Mondo. Узведзены крытыя трыбуны з iндывiдуальнымi сядзеннямi на 10 тыс. месцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў журналiстам кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, старшыня Беларускай федэрацыi футбола Генадзь Нявыглас. Ён прыняў удзел ва ўрачыстай цы
|
|