Ці будзе "Домiк у Лёзне"?
Ці будзе "Домiк у Лёзне"?
Ідэя пабудаваць у Вiцебску на вулiцы Пакроўскай, дзе жыў Шагал, дом, якi ён намаляваў, пакуль застаецца толькi на паперах. Шкада. Нагадаю, "Звязда" паведамляла пра тое, што адна з фiрмаў плануе стварыць на знакамiтай Пакроўскай вулiцы турыстычна-гасцiнiчны комплекс. Фасад будынка вырашылi ўзяць з шагалаўскага малюнка "Дом у Лёзне". Але камерсантаў спужала высокая цана на зямлю. Як паведамiла дырэктар музея Людмiла Хмяльнiцкая, актыўна шукаюць спонсараў для рэалiзацыi гэтай цiкавай iдэi. Расказвалi пра яе прадстаўнiкам розных краiн, у тым лiку i мэру аднаго з iзраiльскiх гарадоў. Упэўнены, што пытанне будзе вырашана станоўча. Затое, у самым цэнтры горада ўжо дакладна адновяць будынак гатэля "Брозi", дзе жыла сям’я жонкi Шагала. I, безумоўна, будынак упрыгожыць гiстарычны цэнтр горада. Вiцебск у гэтыя днi зноў успамiнае свайго славутага земляка — Марка Шагала. З 15 па 17 чэрвеня пройдуць Мiжнародныя Шагалаўскiя чытаннi, на якiя запрасiлi гасцей з Расii, Iзраiля, Латвii, Лiтвы, Польшчы. Цiкава, што ў чытаннях, ужо 18-х па лiку, возьмуць удзел не толькi вядомыя мастацтвазнаўцы, навуковыя супрацоўнiкi, але i студэнты. Апошнiя перамаглi ў спецыяльным конкурсе навуковых работ. У рамках чытанняў 15 чэрвеня ў абласной фiлармонii пройдзе канцэрт — фартэпiянны вечар з удзелам лаўрэата мiжнародных конкурсаў Таццяны Брыжаневай. Прагучаць творы Шастаковiча, Рахманiнава... Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідэя пабудаваць у Вiцебску на вулiцы Пакроўскай, дзе жыў Шагал, дом, якi ён намаляваў, пакуль застаецца толькi на паперах. Шкада. |
|