У Мінску вакансiй у 7 разоў больш, чым беспрацоўных
У Мінску вакансiй у 7 разоў больш, чым беспрацоўных
У банку даных дзяржаўнай службы занятасцi на 1 чэрвеня гэтага года (зыходзячы з заяў наймальнiкаў) утрымлiвалася 64,5 тыс. вакансiй, з iх 51,8 тыс. — па рабочых спецыяльнасцях. Аб гэтым паведамiлi ў галоўным упраўленнi палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Для параўнання: на 1 мая гэтага года налiчвалася 59,4 тыс. вакансiй, на 1 красавiка — 56,3 тыс. У Беларусi значна ўзрасла магчымасць умоўнага працаўладкавання беспрацоўных на заяўленыя наймальнiкамi вакансii. Гэты паказчык павялiчыўся за год з 111,5 працэнта да 143,7 працэнта. Такiм чынам, колькасць вакансiй на 43,7 працэнта перавышае колькасць беспрацоўных. Гэта тлумачыцца не толькi значным прыростам колькасцi свабодных працоўных месцаў у банку даных, але i знiжэннем агульнай колькасцi беспрацоўных. У Беларусi статус беспрацоўнага маюць 44,9 тыс. чалавек, год таму на ўлiку стаялi 47,7 тыс. беспрацоўных. Сярод рэгiёнаў рэспублiкi найбольшая колькасць вакансiй — у Мiнску (23,4 тыс.), а найменшая — у Гродзенскай воласцi (5,7 тыс.). Прычым у Вiцебскай, Брэсцкай, Магiлёўскай i Гомельскай абласцях колькасць беспрацоўных перавышае колькасць свабодных працоўных месцаў, у Гродзенскай вобласцi гэтыя паказчыкi амаль зраўнялiся. А ў Мiнску вакансiй у 7,1 раза больш, чым беспрацоўных (на 3,3 тыс. беспрацоўных прыпадае 23,4 тыс. свабодных працоўных месцаў), у Мiнскай вобласцi на 6,2 тыс. беспрацоўных — 8,3 тыс. вакансiй. Тэндэнцыя павелiчэння колькасцi вакансiй назiраецца на працягу некалькiх апошнiх гадоў. Дарэчы, у параўнаннi з 1 лiпеня мiнулага года колькасць свабодных працоўных месцаў узрасла на 21,2 працэнта. У Мiнпрацы i сацабароны прагназуюць далейшы рост колькасцi вакансiй, паколькi ў вясенне-летнi перыяд традыцыйна павышаецца попыт на працоўную сiлу (патрабуюцца работнiкi ў перыяд правядзення сельскагаспадарчых кампанiй, запатрабаваны работнiкi на будаўнiчых i сезонных работах). Алена ПРУС, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У банку даных дзяржаўнай службы занятасцi на 1 чэрвеня гэтага года (зыходзячы з заяў наймальнiкаў) утрымлiвалася 64,5 тыс. вакансiй, з iх 51,8 тыс. — |
|