21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У каго ёсць iльготы па аплаце дзяржаўнай пошлiны?

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У каго ёсць iльготы па аплаце дзяржаўнай пошлiны?

Кансультацыя натарыуса

 

Як вядома, натарыус здзяйсняе натарыяльнае дзеянне пры наяўнасцi ўсiх звестак i дакументаў, якiя неабходныя для здзяйснення такога дзеяння, у тым лiку i дакументаў, што пацвярджаюць аплату дзяржаўнай пошлiны. Разам з тым пры здзяйсненнi шэрагу натарыяльных дзеянняў дзяржаўная пошлiна не бярэцца. Iльготы па яе выплаце прадугледжаны Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўнай пошлiне". Хто на яе можа разлiчваць i пры якiх абставiнах? На гэта пытанне падрабязны адказ дае намеснiк загадчыка першай Мiнскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторы Галiна Iваннiкава.

Катэгорыi грамадзян...

Указаны Закон устанавiў катэгорыi грамадзян, якiя вызваляюцца ад аплаты дзяржаўнай пошлiны пры здзяйсненнi пэўных натарыяльных дзеянняў. У прыватнасцi, iльготу маюць:

— Героi Беларусi, Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Славы, Працоўнай Славы, Айчыны, iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны, iнвалiды баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў, удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны — за засведчанне ўсiх вiдаў аднабаковых здзелак, сведчанне сапраўднасцi копiй дакументаў аб раненнi i хваробе, звязанай з раненнем, а таксама копiй дакументаў па справах аб прадастаўленнi льготаў;

— iнвалiды i пенсiянеры, а таксама асобы, прызнаныя ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымi — за ўсе натарыяльныя дзеяннi, не скiраваныя на ўстанаўленне, змяненне цi спыненне маёмасных правоў i абавязкаў;

— грамадзяне — за выдачу iм пасведчанняў аб праве на спадчыну на жылы дом, кватэру цi пай (узнос) у жыллёва-будаўнiчым кааператыве цi iншай арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, калi яны пастаянна пражывалi на дзень смерцi спадчынадаўцы i працягваюць пражываць у гэтым доме, кватэры пасля смерцi спадчынадаўцы або з’яўляюцца няпоўнагадовымi дзецьмi спадчынадаўцы цi асобамi з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, што засталiся без апекi бацькоў i знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi;

— няпоўнагадовыя грамадзяне, якiя не дасягнулi 16-гадовага ўзросту, iнвалiды I i II групы — за выдачу iм пасведчанняў аб праве на спадчыну;

— фiзiчныя асобы, што з’яўляюцца законнымi прадстаўнiкамi няпоўнагадовых грамадзян Рэспублiкi Беларусь — за засведчанне згоды на выдачу (абмен) цi афармленне няпоўнагадоваму пашпарта грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь, а таксама сведчанне сапраўднасцi подпiсу на дакументах аб згодзе на выезд няпоўнагадовага за мяжу ў выпадку выезда для лячэння, аздараўлення цi кансультацыi па гэтых пытаннях;

— фiзiчныя асобы, прызнаныя ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымi з-за душэўнай хваробы цi прыдуркаватасцi, над якiм устаноўлена апека ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь — за выдачу пасведчанняў аб праве на спадчыну на маёмасць.

Аднак тут важна памятаць, што ў выпадках вызвалення ад аплаты дзяржаўнай пошлiны вышэйпералiчаных катэгорый грамадзян, натарыусу павiнен быць прадстаўлены дакумент, якi пацвярджае iх права на льготы (напрыклад, пенсiйнае пасведчанне, пасведчанне iнвалiда Вялiкай Айчыннай вайны i г.д.).

...i некаторыя юрасобы

Ад аплаты дзяржаўнай пошлiны вызваляюцца не толькi асобныя катэгорыi фiзiчных асобаў, але i ў некаторых выпадках юрыдычныя асобы, напрыклад:

— грамадскiя аб’яднаннi ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны — за сведчанне сапраўднасцi подпiсаў службовых асобаў на картцы для прадастаўлення ў банк;

— падатковыя органы — за здзяйсненне выканаўчых надпiсаў аб спагнаннi платы з бацькоў за ўтрыманне iх дзяцей у дзiцячых iнтэрнатных установах; за выдачу iм пасведчанняў аб праве дзяржавы на спадчыну, дублiката i копii такiх пасведчанняў i за дакументы;

— органы ўнутраных спраў — за здзяйсненне выканаўчых надпiсаў аб спагнаннi з фiзiчных асобаў кошту паслуг па санiтарнай апрацоўцы i выцверазеннi ў медыцынскiх выцвярэзнiках;

— Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь i яго структурныя падраздзяленнi — за ўсе натарыяльныя дзеяннi i iнш.

ёсць i выключэннi

Акрамя таго, дзяржаўная пошлiна не спаганяецца за здзяйсненне шэрагу натарыяльных дзеянняў. Да такiх дзеянняў адносяцца:

— выдача пасведчанняў аб праве на спадчыну на ўклады (дэпазiты) у банках, нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях, разлiковыя чэкi i чэкавыя кнiжкi, сумы страхавых выплат па дагаворах асабiстага i маёмаснага страхавання, аблiгацыi дзяржаўных займаў, сумы заработнай платы, недаатрыманыя пенсii, сумы аўтарскага ўзнагароджання;

— сведчанне завяшчанняў i дагавораў дарэння (ахвяравання) маёмасцi на карысць дзяржавы;

— сведчанне даверанасцяў на атрыманне пенсiй, дзяржаўных дапамог, алiментаў, iншых аналагiчных выплат (выдач);

— сведчанне даверанасцяў на атрыманне выплат з Беларускага рэспублiканскага фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне";

— сведчанне дагавораў на перадачу грамадзянам ва ўласнасць кватэр, прыватызаваных у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

— выдача пасведчанняў аб праве на спадчыну на iмянныя прыватызацыйныя чэкi "Жыллё" i г.д.

Мясцовыя льготы

— Хацелася б падкрэслiць, што вышэй пералiчаны найбольш распаўсюджаныя выпадкi вызвалення ад аплаты дзяржаўнай пошлiны, — кажа Галiна Iваннiкава. — У сувязi з тым, што могуць быць i iншыя падставы вызвалення ад яе аплаты, пры ўзнiкненнi пытанняў у кожным канкрэтным выпадку неабходна звяртацца ў дзяржаўную натарыяльную кантору або да прыватнага натарыуса. Там можна атрымаць адказы на пытаннi, што ўзнiклi, са спасылкай на заканадаўства.

Трэба мець на ўвазе, што акрамя прадугледжаных заканадаўствам iльготаў, мясцовым Саветам дэпутатаў (па iх даручэннi — выканаўчым i распарадчым органам) прадастаўлена права вызваляць ад аплаты дзяржаўнай пошлiны, што залiчваецца ў мясцовы бюджэт, фiзiчныя асобы па аб’ектах абкладання дзяржаўнай пошлiнай, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

Падрыхтаваў Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, натарыус здзяйсняе натарыяльнае дзеянне пры наяўнасцi ўсiх звестак i дакументаў, якiя неабходныя для здзяйснення такога дзеяння, у тым лiку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика