21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Калi б маршрутачнiкi заключылi дагаворы аб продажы бiлетаў праз касы..."

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Калi б маршрутачнiкi заключылi дагаворы аб продажы бiлетаў праз касы..."

На аўтастанцыi "Аўтазаводская" ў сталiцы нядаўна была завершана рэканструкцыя, аднак змяненнi, якiя датычалi прынамсi платформаў на пероне, пасажыраў не задаволiлi, хутчэй, наадварот, пра што яны i паведамiлi ў рэдакцыю.

— Раней платформы былi больш доўгiмi i вузкiмi, па баках мелi металiчную агароджу. Было зручна: на яе можна было паставiць сумку, абаперцiся самому падчас чакання аўтобуса. Да таго ж такая форма платформаў сама "выстройвала" чаргу ў патрэбным накiрунку, — гаварылi заяўнiкi. — Пасля рэканструкцыi агароджы знiклi, самi платформы сталi карацейшымi i больш шырокiмi. Цяпер людзi ўтвараюць не чаргу, а натоўп. Але самае галоўнае датычыцца маршрутак. Раней на прыгарадных напрамках яны спынялiся на тых жа платформах, што i рэйсавыя аўтобусы, якiя iшлi ў тым жа накiрунку. Было зручна. Цяпер жа ўсе маршруткi "выдалiлi" на крайнiя платформы перона (кароткiя i шырокiя, дзе не можа арганiзавацца чарга). Пра перанос ведаюць дагэтуль не ўсе (у будынак, калi збiраешся ехаць на маршрутцы, заходзiць няма патрэбы), вось i кiдаюцца з канца ў канец перона. Ускладняе сiтуацыю тое, што памянёныя платформы знаходзяцца на рагу будынка аўтастанцыi — дзе многiя якраз i накiроўваюцца на перон...

Паводле слоў галоўнага iнжынера фiлiяла "Мiнскi аўтавакзал" Уладзiмiра Іванiса, рэканструкцыя на "Аўтазаводскай" яшчэ цалкам не завершана. У прыватнасцi, чакаюцца работы ўнутры будынка аўтастанцыi, куды для зручнасцяў пасажыраў збiраюцца перанесцi кiёскi з прылеглай тэрыторыi.

— Агароджы з платформаў прыбралi, бо, паколькi платформы размешчаныя па дыяганалi, аўтобус на адной з iх аказваўся дзвярыма насупраць сярэдзiны другой, што было нязручна, — паведамiў Уладзiмiр Мiхайлавiч. — Што датычыцца ўвогуле платформаў, дык раней iх было ўсяго 8, пасля праведзенай рэканструкцыi стала 11. Першыя восем з iх былi адведзены пад рэгулярныя маршруты, а 9-я, 10-я i 11-я платформы — для маршрутачнiкаў, якiя не рэалiзоўваюць бiлеты праз касы аўтастанцыi. Цяпер укараняецца сiстэма, каб праз iнфакiёск пасажыр мог набыць бiлет на любы маршрут з любога вакзала. Прынамсi, па Мiнску такая праца павiнна быць завершана да канца года. Шмат робiцца, каб пасажыр, маючы на руках набыты бiлет з месцам, мог спакойна прыйсцi i сесцi ў патрэбны аўтобус. З маршрутачнiкамi ж так пакуль быць не можа, бо яны самi павiнны абiлечваць пасажыраў. Таму, калi вашы заяўнiкi выказваюць незадаволенасць, няхай пiшуць, каб уладальнiкi маршрутак заключалi дагаворы з аўтастанцыяй на продаж бiлетаў на iх рэйсы праз касы.

Пункт гледжання транспартнiкаў зразумелы. Толькi чаму пасажыры павiнны нешта пiсаць? Усё ж робiцца найперш для зручнасцi менавiта iх, праўда? I людзям сапраўды павiнна быць зручна на справе. А як памiж сабой дамовяцца ўладальнiкi маршрутак i аўтастанцыя, гэта iх не павiнна хваляваць. Галоўнае, паўторымся, каб не ва ўрон патэнцыяльнаму пасажыру.

Здаецца, выкажам сваё меркаванне, што справа ў нечым датычыцца канкурэнцыi памiж дзяржаўнымi i недзяржаўнымi перавозчыкамi (Уладзiмiр Iванiс падчас гутаркi прыгадаў пра "пiрацтва" маршрутачнiкаў побач са станцыяй метро "Магiлёўская"). У рэшце рэшт ёсць жа спецыяльныя службы, якiя павiнны кантраляваць, каб вадзiцелi маршрутак выдавалi тыя ж бiлеты, правяралi iх на лiнii i г.д. А вяртаючыся да пачатку матэрыялу — няўжо нельга дамовiцца, каб маршруткi спынялiся, забiралi пасажыраў на ўсiх платформах, як было дагэтуль?..

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На аўтастанцыi "Аўтазаводская" ў сталiцы нядаўна была завершана рэканструкцыя, аднак змяненнi, якiя датычалi прынамсi платформаў на пероне,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика