21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Няспраўджаны "Вясковы "бізнэс-план"

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Няспраўджаны "Вясковы "бізнэс-план"

У нумары ад 18.4.08 у "Звяздзе" быў апублiкаваны матэрыял "Вясковы "бiзнэс-план". Гэта была спроба журналiсцкага расследавання па калектыўным звароце жыхароў вёскi Шапчыцы Рагачоўскага раёна. У пiсьме ў рэдакцыю, пад якiм падпiсалiся 163 чалавекi, вяскоўцы абгрунтоўвалi свой пункт гледжання на рашэнне эканамiчнай i сацыяльнай праблемы ў сваёй мясцовасцi. Праблема заключалася ў тым, што некалi квiтнеючая гаспадарка (не так ужо i даўно — 15 гадоў таму), пасля сыходу старшынi на пенсiю, паступова развалiлася. У вёсцы яшчэ захавалiся прыметы былых добрых часоў: асфальтаваныя вулiцы, дзiцячы садок, водаправод, i самае галоўнае — немалая колькасць людзей працаздольнага ўзросту (211 чалавек!). Разам з тым апошняе прадпрыемства — малочнатаварная ферма нядаўна закрылася. Аўтары пiсьма прасiлi дапамагчы ўпэўнiць раённыя ўлады ў тым, што аднаўленне гаспадаркi ў Шапчыцах яшчэ мае сэнс, што аднаўленне фермы там будзе выгадна не толькi жыхарам вёскi, але i раёну, i краiне. Аднак раённыя ўлады з аўтарамi пiсьма не пагадзiлiся. Яны лiчаць, што хоць людзi ў вёсцы яшчэ i ёсць, але працаваць там няма каму. Бо адны развучылiся, другiя пасля заробкаў на маскоўскiх будоўлях не пойдуць на ферму, лiчаць ва ўпраўленнi сельскай гаспадаркi Рагачоўскага раёна. І доказ таму — развал гаспадаркi. Тым не менш журналiст заклiкаў улады больш уважлiва паставiцца да меркавання шапчыцкiх жыхароў, а тым, у сваю чаргу, — упэўнiць улады, i не толькi на паперы, што яны хочуць i здольныя працаваць.

Рэдакцыя атрымала афiцыйны адказ на артыкул з Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта, у якiм паведамляецца, што зварот жыхароў Шапчыц "разгледжаны з выездам на месца".

"Населены пункт Шапчыцы з’яўляецца вытворчым структурным падраздзяленнем камунальнага сельскагаспадарчага ўнiтарнага прадпрыемства "Званец", якое сёння знаходзiцца ў складаным фiнансава-эканамiчным становiшчы, — пацвердзiў Камiтэт тое, пра што гаварылася ў артыкуле, i праiлюстраваў гэта наступнымi лiчбамi: На 01.04. 08 крэдытная запазычанасць прадпрыемства склала 2830 млн рублёў. Сярэднямесячны заробак работнiкаў усiх катэгорый за 2007 год — 175 332 рублi пры сярэдняспiсачнай колькасцi працуючых 93 чалавекi.

Па вынiках работы за 2007 год прыбытак па гаспадарцы склаў 3 млн рублёў, рэнтабельнасць 0,2 працэнта. Пры бальнасцi пашы 31,6, ураджайнасць збожжавых i зернебабовых культур склала 18,7 ц/га. Надой малака на 1 фуражную карову — 1861 кг, сярэднясутачнае прыбаўленне жывёлы ў вазе на вырошчваннi i адкорме— 309 грамаў.

У населеным пункце Шапчыцы пражывае 221 чалавек працаздольнага ўзросту, з якiх у КСУП "Званец" працуе 31 чалавек. На малочнатаварнай ферме н.п. Шапчыцы ў 2006 годзе ўтрымлiвалася 235 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым лiку 178 кароў. У сувязi з аварыйнасцю жывёлагадоўчых памяшканняў кiраўнiцтва прадпрыемства вымушана было перавесцi жывёлу на МТФ у н.п. Званец. З 9 жывёлагадоўчых памяшканняў да эксплуатацыi прыдатнае толькi адно для беспрывязнага ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы на 150 галоў, рэканструкцыя якога прадугледжана ў 2008 годзе. Сёлета на прадпрыемстве РСГУП "Эксперыментальная база "Доўск", якое рэарганiзуецца, у адпаведнасцi з праектам Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "Аб будаўнiцтве малочнатаварных фермаў у рэспублiцы ў 2008—2010 гадах" плануецца будаўнiцтва новай малочнатаварнай фермы на 1000 галоў за кошт iльготных крэдытаў банка.

Жыхарам н.п. Шапчыцы, якiя працуюць у КСУП "Званец", прапанавана працаўладкавацца ў рэспублiканскiм сельскагаспадарчым прадпрыемстве "Эксперыментальная база "Доўск", а таксама па жаданнi змянiць месца жыхарства з пераездам у н.п. Стары Доўск i н.п. Слабада, дзе знаходзяцца малочнатаварныя фермы. Пры адмове ад пераезду гарантавана транспарцiроўка рабочых да новага месца працы.

Сельскагаспадарчыя ўгоддзi, якiя знаходзяцца вакол Шапчыц, штогод выкарыстоўваюцца для выпасу жывёлы i нарыхтоўкi кармоў. Сёлета плануецца ў летнi перыяд на 450 га сенажацяў арганiзаваць кругласутачнае ўтрыманне 750 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы".

Рагачоўскi раённы выканаўчы камiтэт да сказанага дадаў:

"Па стане на 13 красавiка ў КСУП "Званец" пасеяна 580 гектараў раннiх яравых збожжавых культур. Сяўба праводзiлася iмпартнымi пасяўнымi агрэгатамi "Лемкен" РСГУП "Эксперыментальная база "Доўск". Фiнансавы стан КСУП "Званец" вельмi складаны. Крэдытная запазычанасць 1,8 млрд рублёў, штомесячны грашовы даход ад рэалiзацыi прадукцыi 20 млн рублёў, што практычна не дазваляе гаспадарцы весцi гаспадарчую дзейнасць i ў вынiку мае на ўвазе адцягненне значнай сумы грошай РСГУП "Эксперыментальная база "Доўск".

Плануецца пасеў 300 гектараў кукурузы (лiст ад 12 мая)... Цяпер узгадняецца пытанне аб выкананнi праектна-каштарыснай дакументацыi на будаўнiцтва комплексу па вытворчасцi малака на 500 галоў у в. Званец".

Такiм чынам, у адказах практычна не паведамляецца нiчога новага. Фермы ў Шапчыцах не будзе. I нiякага iншага прадпрыемства пакуль — таксама. Тым, хто хоча працаваць, прапанавана альбо пераехаць (што азначае падпiсанне смяротнага прыгавору вёсцы, у якой яшчэ пакуль нямала моладзi), альбо ездзiць у Стары Доўск i Слабаду (што пры рабоце на ферме не заўсёды зручна). Крыху лепей сiтуацыя з вёскай Званец, наконт якой хоць бы абмяркоўваецца пытанне аб будаўнiцтве там фермы. Напэўна, людзi так i не здолелi ўпэўнiць нi абласное, нi раённае начальства ў тым, што яны ў стане даглядаць статак кароў у Шапчыцах. На жаль, у афiцыйных адказах рэдакцыi нiчога не сказана пра тое, наколькi начальства iмкнулася выслухаць людзей i ўлiчыць iх iнтарэсы... Хоць памiж радкамi пра "вельмi складаны эканамiчны стан гаспадаркi "Званец" i пра адцягненне сродкаў з "Эксперыментальнай базы "Доўск" чытаецца, што магчымасцяў улiчыць iнтарэсы ўсiх бакоў у гэтай гiсторыi, мякка кажучы, не багата.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары ад 18.4.08 у "Звяздзе" быў апублiкаваны матэрыял "Вясковы "бiзнэс-план". Гэта была спроба журналiсцкага расследаванн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика