Да сваiх каранёў
Да сваiх каранёў
У Ганцавiчы завiтаў кiраўнiк абшчыны беларусаў Львоўшчыны, каб падпiсаць пагадненне з раёнам аб супрацоўнiцтве. Звязана гэта было, напэўна, з тым, што дух беларускасцi на Ганцаўшчыне ўсё яшчэ адчуваецца i ў першую чаргу дзякуючы кiраўнiцтву раёна. Актыў Львоўскай абшчыны налiчвае прыкладна 360—380 чалавек. У асноўным гэта беларусы, якiя жывуць там, былыя вайскоўцы i пэўная частка тых, хто сюды прыехаў на працу. Кiраўнiком згуртавання выбралi ўраджэнца Магiлёўшчыны Сяргея Кулiкова. Ён генерал у адстаўцы, але каранi свае не забыў. "Да мяне прыйшлi былыя афiцэры i сказалi, што трэба нешта рабiць, — паведамiў Сяргей Уладзiмiравiч, — вось i вырашылi аб’яднацца. Цяпер у нас ёсць нядзельная школа, вывучаем гiсторыю, культуру Беларусi, будуем царкву". Сёння на Львоўшчыне толькi адна праваслаўная царква, а астатнiя 800 вярнулiся ва ўнiяцтва, якое пасля вайны было забаронена. Калi ва Ўкраiне (як i на ўсёй постсавецкай прасторы) iдзе такi ўздым нацыянальнай свядомасцi, то i беларусам Львоўшчыны не заставалася нiчога iншага, як згуртавацца. Хоць гэта ў цэлым i не вырашае праблемы. Дзецi беларусаў, якiя нарадзiлiся ва Ўкраiне i пайшлi вучыцца ў школу, ужо атаясамлiваюць сябе з украiнцамi. Гэта палякi пры любых умовах застаюцца самi па сябе, а мы больш падатлiвыя. Самая вялiкая абшчына на Львоўшчыне руская, самая багатая — яўрэйская, а "цiхая" — беларуская. Безумоўна, каб выжыць i захаваць сваю адметнасць, беларусам за мяжой неабходна падтрымка, найперш духоўная, з Радзiмы, хоць да месца была б i матэрыяльная. І ў гэтым плане сёння нашым землякам на Львоўшчыне больш прыходзiцца спадзявацца на спонсараў. Дык як будуць супрацоўнiчаць бакi, якiя падпiсалi пагадненне? Плануецца выкананне агульных праектаў i праграм у адукацыйнай, культурнай i спартыўна-турыстычнай сферах. Ёсць намер удзельнiчаць у фестывалях мастацтва, святах народнай творчасцi, арганiзоўваць узаемныя камандзiроўкi, праводзiць аздараўленне дзяцей, супрацоўнiчаць з грамадскiмi аб’яднаннямi раёна... Пагадненне падпiсана, а наколькi яно будзе эфектыўным i спрыяльным агульнай справе — пакажа час. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ганцавiчы завiтаў кiраўнiк абшчыны беларусаў Львоўшчыны, каб падпiсаць пагадненне з раёнам аб супрацоўнiцтве. Звязана гэта было, напэўна, з тым, што
|
|