21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі не заробак, то стаж

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі не заробак, то стаж

Без бар’ераў

 

Ва ўсiх рэгiёнах краiны будуць створаныя аддзяленнi дзённага знаходжання iнвалiдаў

Павышэнне сярэдняга ўзросту насельнiцтва Беларусi вядзе да паступовага павелiчэння колькасцi iнвалiдаў. Сёння група прызначана 510 тысячам нашых грамадзян — кожнаму дваццатаму жыхару краiны. Пры гэтым, як прагучала падчас рэспублiканскага семiнара "Удасканаленне формаў i метадаў работы па сацыяльна-працоўнай рэабiлiтацыi iнвалiдаў", найбольш паспяховымi праектамi апошняга часу ў дачыненнi да людзей з абмежаванымi магчымасцямi сталi сацыяльная дапамога праз тэрытарыяльныя цэнтры i працаўладкаванне за кошт спецыяльнай бронi. Тады як цi не галоўнымi праблемамi тут можна назваць сiтуацыю з тэхнiчнымi сродкамi рэабiлiтацыi i безбар’ерным асяродкам. 

Догляд плюс працоўная майстэрня

47 тысяч жыхароў, 245 населеных пунктаў, сто кiламетраў з поўначы на поўдзень i 70 кiламетраў з захаду на ўсход. Баранавiцкi раён не без падстаў лiчыцца адным з самых вялiкiх у Беларусi. Прычым з улiкам гэтага адразу ж узнiкла пытанне — як аказваць неабходную дапамогу тым жа 12,5 тысячы пенсiянераў i амаль 2400 iнвалiдам рэгiёна?

— Каб наблiзiць падтрымку да жыхароў вёсак, на тэрыторыi раёна працуе 10 сацыяльных пунктаў, у якiя штомесяц у дзень атрымання пенсiй выязджаюць спецыяльныя брыгады з прадстаўнiкоў нашага цэнтра, бытоўкi, медыцыны, мiлiцыя, пажарныя, — кажа дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Баранавiцкага раёна Iрына Юрэня. — Нам удалося набыць грузапасажырскi аўтамабiль i зусiм хутка з’явiцца магчымасць аказваць паслугi "сацыяльнага таксi", наладжваць паездкi ў бальнiцу, дастаўку бульбы, будматэрыялаў цi артапедычных сродкаў па нiзкiх тарыфах. Нарэшце, у двух населеных пунктах раёна створаны фiлiялы тэрытарыяльнага цэнтра, якiя займаюцца распiлоўкай i колкай дроў, дробнымi рамонтамi платоў, сельгасiнвентару, гаспадарчых пабудоў i iншымi платнымi паслугамi зноў-такi па сацыяльных цэнах. А ў пасёлку Жамчужны працуе аддзяленне дзённага знаходжання iнвалiдаў, яго наведвае 21 чалавек ва ўзросце ад 6 да 29 гадоў з двух блiжэйшых сельсаветаў.

Падобнае аддзяленне ў сельскай мясцовасцi — факт пакуль рэдкi. Тым не менш гэта паслуга аказалася патрэбнай. Бо дзецi i моладзь з сур’ёзнымi адхiленнямi здароўя атрымалi занятак, а iх бацькi — шанц выйсцi на работу i зарабляць нiколi не лiшнiя грошы. У будучым пры фiлiяле плануецца стварыць невялiкiя майстэрнi. А гэта дазволiць вырашыць праблему занятасцi значнай часткi з трох дзесяткаў маладых iнвалiдаў раёна, працаваць якiм дазваляюць урачы.

— Пакуль аддзяленнi дзённага знаходжання iнвалiдаў адчынены ў 78 рэгiёнах, аднак вызначана, што да 2010 года яны будуць ва ўсiх без выключэння 156 тэрытарыяльных цэнтрах Беларусi, — адзначае начальнiк аддзела па справах iнвалiдаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рыта Сушко. — Прычым ужо сёння большасць аддзяленняў маюць працоўныя майстэрнi, дзе займаюцца дрэваапрацоўкай i разьбой, кветкаводствам, вырабам сувенiраў i нацыянальных лялек. I гэты напрамак павiнен развiвацца, бо iнвалiды зарабляюць не толькi грошы, але i стаж. А ў вынiку чалавек, якi па тых цi iншых прычынах не зможа працягнуць працоўную дзейнасць, атрымае ўжо не сацыяльную, а больш высокую працоўную пенсiю.

Iльготы з невядомымi

Мiж тым, канстатуюць у мiнiстэрстве, колькасць iнвалiдаў, якiя маюць дазвол медыкаў i хочуць працаваць на пастаянных месцах, працягвае павялiчвацца. Калi ў 1995 годзе ў пошуках вакансiй у службы занятасцi Беларусi звярнулася 1,6 тысячы, то летась — ужо 5,3 тысячы чалавек "на групе". Такiм чынам, падлiчыць няцяжка: рост склаў 3,5 раза.

У першую чаргу працаўладкаванне iнвалiдаў робiцца за кошт спецыяльнай бронi, да прыкладу, сёлета для людзей з абмежаванымi магчымасцямi ў арганiзацыях краiны павiнна быць зарэзервавана 2 тысячы вакансiй. Аднак броня — варыянт не адзiны. Адначасова наймальнiкi могуць разлiчваць на кампенсацыю выдаткаў са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва на прафнавучанне, выдаткаў на набыццё спецыялiзаванага абсталявання пры стварэннi новых працоўных месцаў для iнвалiдаў. Плюс да таго, iснуе варыянт працоўнай рэабiлiтацыi. На яе час Фонд бярэ на сябе частковыя выдаткi па аплаце працы iнвалiда ў межах "мiнiмалкi", а для бюджэтных арганiзацый — яшчэ i выдаткi на набыццё абсталявання. Словам, стымулы прымаць да сябе людзей "на групе" ёсць. Аднак карыстаюцца iмi далёка не заўсёды. Бо, паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалая Коханава, значная частка наймальнiкаў аб "iльготах" пры ўладкаваннi iнвалiдаў проста не чула.

Сёння эканомiм, заўтра плацiм?

На пастаянным улiку ў Беларускiм пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтры знаходзяцца больш за 97 тысяч iнвалiдаў, тут аказваецца дапамога 170 тысячам грамадзян краiн без групы. Лiтаральна штогод адзiны ў Беларусi вытворца вырабляе звыш 40 тысяч пар спецыяльнага абутку, 20 тысяч iншых дапаможных сродкаў, каля 4 тысяч крэсла-калясак, 7,5 тысячы экзапратэзаў малочнай залозы. Пры гэтым цяпер у агульным асартыменце цэнтра больш за 70 найменняў i пералiк працягвае павялiчвацца. Менавiта ў чэрвенi праходзяць выпрабаваннi крэсла-каляскi з электрапрывадам — чакаецца, што забеспячэнне iнвалiдаў такiмi каляскамi будзе наладжана налета.

Праўда, адначасова нельга не прызнаць, што тэма пратэзна-артапедычных вырабаў становiцца больш вострай. Iх iльготная выдача захавалася для iнвалiдаў I i II груп i дзяцей-iнвалiдаў. А вось iнвалiдам III групы, а таксама ветэранам i дзецям, якiя без прызначэння групы маюць патрэбу ў дапаможных сродках, даводзiцца плацiць па поўным кошце.

— I якраз тут узнiкае шмат пытанняў, — заўважае дырэктар Баранавiцкага фiлiяла Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра Юрый Мазалевiч. — У нас чамусьцi забылiся на элементарныя рэчы, скажам, на тое, што медыкi могуць прызначыць III групу iнвалiднасцi з ампутацыяй нiжняй канечнасцi на 10—15 сантыметраў. Цi на тое, што жанчыны, якiм патрабуюцца экзапратэзы малочнай залозы, часта проста не iдуць за прызначэннем групы ў МРЭК, бо не хочуць, каб аб iх праблемах даведалiся на рабоце. Я ўжо не кажу аб многiх дзецях. Так, сёння яны не з’яўляюцца iнвалiдамi. Але калi не знойдуцца грошы на тэхнiчныя сродкi рэабiлiтацыi сёння, яны стануць iнвалiдамi заўтра.

Нельга не заўважыць, што ўсе дапаможныя сродкi вырабляюцца не серыйна, а выключна па iндывiдуальных заказах. А адсюль i высокi кошт. Прыкладам, пара артапедычнага абутку каштуе каля 400 тысяч рублёў, гарсэта для лячэння скалiёзу — больш за 700 тысяч, пратэза нагi — 1,5 млн рублёў. I, на жаль, кампенсаваць такiя выдаткi ў рамках адраснай сацыяльнай дапамогi немагчыма. Да таго ж гэтыя рэчы нельга набыць раз i назаўсёды, нават у лепшым выпадку абутак цi гарсэт праслужыць усяго год, максiмальны тэрмiн выкарыстання пратэза нiжнiх канечнасцяў складае два гады. Што ж да высноў, то яны на паверхнi. Калi ў пачатку года на ўлiку ў Баранавiцкiм фiлiяле знаходзiлiся 9 тыс. жыхароў Брэстчыны, то сёння — ужо на паўтары тысячы менш. I ў самы блiжэйшы час ад пратэзна-артапедычнай дапамогi можа адмовiцца прыкладна такая ж колькасць насельнiцтва вобласцi. Зрэшты, падобная сiтуацыя назiраецца i ў iншых рэгiёнах краiны.

Аднак цяперашнi малюнак мае яшчэ адно непрыемнае адценне. Беларускi пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр i яго фiлiялы з’яўляюцца гасразлiковымi арганiзацыямi. Таму скарачэнне заказаў вядзе да недахопу грошай на асвойванне вытворчасцi новых вiдаў дапаможных сродкаў, да цяжкасцяў з набыццём камплектуючых i сыравiны. Апроч таго, падаюць заробкi работнiкаў, што рана цi позна пацягне iх звальненне. Не сакрэт: пратэзiст становiцца сапраўдным майстрам сваёй справы толькi праз 4—5 гадоў i страта такiх спецыялiстаў — пытанне якасцi айчынных дапаможных сродкаў. Прычым праблема якасцi на нашым рынку можа "вырашыцца" даволi лёгка. Але за кошт... замежных вытворцаў.

Бар’еры не толькi ў высокiх прыступках

Асобнай гаворкi заслугоўвае дзяржаўная праграма па стварэннi безбар’ернага асяродку. Поспехi тут ёсць, скажам, прымальныя для iнвалiдаў-калясачнiкаў i людзей з парушэннямi апорна-рухальнага апарату пад’ёмы зробленыя амаль да 2 тысяч аб’ектаў сацыяльнай iнфраструктуры, рэгiёны набылi i "паставiлi" на маршруты 370 аўтобусаў i 242 тралейбусы з нiзкай пасадачнай пляцоўкай. Нарэшце, чыгуначнiкi ўжо распрацавалi дакументацыю на вытворчасць абсталяваных для перавозкi iнвалiдаў-калясачнiкаў вагонаў — 10 такiх вагонаў плануецца вырабiць сёлета.

Разам з тым нельга не спынiцца на праблемах. Як адзначаюць у Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, даводзiцца сутыкацца з прыкладамi, калi спецыяльныя прыстасаваннi не маюць нiякай карысцi — з-за высокага вугла пандусаў цi высокiх бардзюрных камянёў. Застаецца таксама невядомым, што рабiць з пад’ёмамi да старых шматкватэрных дамоў. А плюс да таго нельга не заўважыць: пакуль безбар’ерны асяродак больш-менш актыўна ствараецца толькi для "апорнiкаў", тады як часта "за бортам" застаюцца... iнвалiды па зроку. Скажам, дзяржаўная праграма прадугледжвае: для людзей са слабымi вачамi павiнны ўстанаўлiвацца гукавыя святлафоры, маўленчыя iнфарматары на ўваходзе ў адмiнiстрацыйныя будынкi, супрацькоўзкае пакрыццё на першай i апошняй прыступках лесвiц. Тым часам паступова дзяржпраграма наблiжаецца да свайго экватара, а практыка сведчыць: у значнай частцы раёнаў для зручнасцi iнвалiдаў па зроку па-ранейшаму не робiцца нiчога.

Сяргей ГРЫБ.

Баранавiцкi раён. 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўсiх рэгiёнах краiны будуць створаныя аддзяленнi дзённага знаходжання iнвалiдаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика