Пакаштуйце садовых суніц!
Пакаштуйце садовых суніц!
Гандлёва-нарыхтоўчыя арганiзацыi Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў маюць намер сёлета закупiць у насельнiцтва рэспублiкi не менш чым 3,5 тыс. тон садовых сунiц, паведамiў начальнiк упраўлення Белкаапсаюза Уладзiмiр Гапановiч. Першы збор сунiц пачаўся яшчэ ў папярэднiя выхадныя i адразу ж у Лунiнецкiм раёне з’явiлiся нарыхтоўшчыкi спажыўкааперацыi. Яны прымаюць ягаду ў насельнiцтва па Br 3—4 тыс. за 1 кг. Уладзiмiр Гапановiч адзначыў, што сёлета прадпрыемствы галiны за нарыхтоўку сельгаспрадукцыi ў насельнiцтва, у тым лiку дзiкарослых ягад i грыбоў, атрымалi Br40 млрд з выдзеленых у цэлым па рэспублiцы на гэтыя мэты Br201,3 млрд iльготных крэдытаў. "Грошы выдзелены вельмi своечасова, прычым на месяц раней, чым летась", — падкрэслiў спецыялiст. Пачата нарыхтоўка раннiх агуркоў. З пачатку сезона гандлёва-нарыхтоўчыя арганiзацыi Белкаапсаюза закупiлi 1 тыс. тон агуркоў у асноўным у Столiнскiм i Пiнскiм раёнах Брэсцкай вобласцi. Закупачныя цэны вагаюцца ад Br1,5 тыс. да Br700 за кг. Усе нарыхтаваныя ў насельнiцтва агуркi накiроўваюцца для далейшага рознiчнага продажу. Нарыхтоўка грунтовых агуркоў на прамперапрацоўку пачнецца ў першай дэкадзе лiпеня. Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА..
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гандлёва-нарыхтоўчыя арганiзацыi Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў маюць намер сёлета закупiць у насельнiцтва рэспублiкi не м
|
|