21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Канфліктная сітуацыя на Камароўскім рынку

26.08.2009 12:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадпрымальнікі, якія гандлююць мясам на Камароўскім рынку, зладзілі стыхійны мітынг каля лябараторыі аналізу якасьці прадуктаў.

Загадчыца лябараторыі запатрабавала перааформіць дакумэнты на мяса, спаслаўшыся на пастанову № 44 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня. Прадпрымальнікі гучна патрабавалі, каб ім далі азнаёміцца з тэкстам пастановы. Яны абвінавацілі адміністрацыю рынку ў пошуках дадатковых пабораў з гандляроў.

Прадпрымальнікі патлумачылі “Свабодзе”, што да сёньняшняга дня яны набывалі мяса ў рэгіёнах. Там, згодна з заканадаўствам, здавалі мяса на праверку і пасьля атрыманьня даведкі прывозілі яго на рынак. У дакумэнтах яны ўказвалі сваё імя і ў графе “куды” пісалі “Камароўскі рынак”.

Ад cёньняшняга дня загадчыца лябараторыі аналізу прадуктаў Натальля Белая запатрабавала, каб у дакумэнтах было напісана прозьвішча прадпрымальніка, якому здаецца мяса на рэалізацыю.

Каля дзьвярэй лябараторыі сабраўся натоўп прадпрымальнікаў.

Прадпрымальніца: “ІП Сідараў заўтра захварэў… А мяса прападае. Задалі пытаньне: “На якой падставе вы перапісваеце даведкі?”. Ён сказаў, што гэта загад зьверху”.

Спадар: “Фактычна нам прапаноўваюць набываць мяса без праверкі. Такім чынам, ёсьць факт зьдзелкі. Мы павінны разьлічыцца зь фізычнай асобай за гэтае мяса. Ён зьехаў, а мы ставім кляймо. А калі падвышаны фон радыяцыі, ці яшчэ што? Нам ніхто гэтых грошай вяртаць ня будзе”.

Жанчына: “Бярэм на раёне. Там ужо ўзор даведак. Яны пра гэта нічога ня ведаюць. Толькі тут ад нас патрабуюць перапісваць”.

Прадпрымальніца: “Пакажыце нам пастанову. Нам ніхто не паказвае”.

Прадпрымальнікі прасілі кнігу скаргаў.

Прадпрымальніца: “Кнігу скаргаў не дае і выставіла фігу, што маўляў мой нос не дарос. Хаця я працую на рынку больш за 20 гадоў”.

Галоўны вэтэрынарны ўрач Савецкага раёну паведаміў “Свабодзе”, што кніга скаргаў знаходзіцца ў лячэбніцы на вуліцы Гало.

Прадпрымальнікі абураліся:

Прадпрымальніца: “Па 4 кіляграмы мяса я павінна была выразаць. Мы ёй даказалі, што дазваляецца па 300-400 грамаў. А яна ж нам выкручвала рукі, што па 4 кг выразаць. Калі мы даказалі, што 300-400 г … Вы мне паказвалі такія ж паперы, як цяпер падрабляеце! Хопіць з нас зьдзекавацца! Хопіць!!! Усе прадпрымальнікі пацьвердзяць той факт!”

Гандляр баранінай паведаміў “Свабодзе”, што сёньня пазбавіўся некалькіх кліентаў, якія заўсёды набывалі ў яго мяса.

“Сёньня ў мяне кляйменьне мяса адбывалася ад 7-й да паловы на другую. Пакупнікі, а ў мяне ў асноўным мяса бяруць рэстарацыі, усе сышлі. Цяпер я мяса здаю ў лядоўню. Яно губляе якасьць, і яшчэ недзе 18 000 я плачу за лядоўню дадаткова. Выдаткі. Такое адбываецца толькі на Камароўскім рынку. На іншых рынках такога няма. Церпяць спажыўцы. Сёньня былі незадаволеныя “Журавінка”, “Астара”, “Ачаг”. Мяса няма”.

Пастанова № 44 Міністэрства сельскай гаспадаркі выйшла сёлета 18 красавіка. Яна тычыцца новых вэтэрынарна-санітарных правілаў агляду забітай жывёлы. Пастанова не была надрукаваная ў сродках масавай інфармацыі. Яе няма таксама ў рэестры прававых актаў.

Няма таксама адпаведных інструкцый, як прадпрымальнікам трэба афармляць дакумэнты на мяса. Прадпрымальнікі мяркуюць, што загадчыца лябараторыі Камароўскага рынку зрабіла сваю трактоўку новых правілаў. Яна вывесіла яе на дошку аб’яваў.

Прадпрымальнікі, якія церпяць страты, настойваюць, што трэба мець дакумэнт цалкам разам з тлумачэньнем юрыстаў.





Первоисточник:
Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальнікі, якія гандлююць мясам на Камароўскім рынку, зладзілі стыхійны мітынг каля лябараторыі аналізу якасьці прадуктаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика