Гарачыня да канца чэрвеня не пагражае
Гарачыня да канца чэрвеня не пагражае
Да канца чэрвеня ў Беларусі захаваецца няўстойлiвае, умерана цёплае надвор’е. Аб гэтым на сустрэчы з журналiстамi ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiў намеснiк начальнiка службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэаралагiчнага цэнтра Дзмiтрый Рабаў. Паводле слоў спецыялiста, да канца чэрвеня наша краiна будзе знаходзiцца пераважна ў зоне павышанага цiску. Дзённая тэмпература паветра складзе ад 20 да 26 градусаў. Падчас дажджоў будзе на 3—4 градусы халадней. Сярэднямесячная тэмпература лiпеня будзе знаходзiцца ў межах нормы, а нормай для лiпеня лiчацца 17—19 градусаў цяпла. У першай палове месяца начная тэмпература будзе вагацца ад 8 да 14 градусаў, у дзённы час — ад 17 градусаў па паўночным захадзе да 23 градусаў па паўднёвым усходзе. У другой палове месяца начная тэмпература складзе 10—16, а дзённая 21—26 градусаў цяпла. Пры паступленнi на тэрыторыю Беларусi цёплых паветраных мас у асобныя днi тэмпература паветра можа прагравацца да 28—29 градусаў. Ападкi ў лiпенi чакаюцца таксама ў межах нормы — ад 74 да 97 мiлiметраў. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца чэрвеня ў Беларусі захаваецца няўстойлiвае, умерана цёплае надвор’е. Аб гэтым на сустрэчы з журналiстамi ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiў
|
|