Урад Беларусі павялiчыў памер дапамогi па догляду iнвалiда І групы або састарэлага
Урад Беларусі павялiчыў памер дапамогi па догляду iнвалiда І групы або састарэлага
Урад Беларусi павялiчыў памер дапамогi па догляду iнвалiда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў ад 14 чэрвеня 2008 года № 868. Яна ўступае ў сiлу з першага чысла месяца, наступнага за месяцам яе афiцыйнага апублiкавання. Каментуючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА гэты дакумент, начальнiк аддзела пенсiйнага заканадаўства Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi Ларыса Яшкова адзначыла, што дапамога павялiчана ў мэтах узмацнення сацыяльнай падтрымкi людзей, якiя даглядаюць слабых i хворых. Цяпер атрымальнiкамi гэтай дапамогi з’яўляюцца больш за 16 тыс. чалавек (у асноўным, гэта сваякi або суседзi). Дарэчы, у Палажэннi аб парадку назначэння i выплаты дапамогi па догляду iнвалiда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, пазначана, што дапамога назначаецца толькi працаздольным людзям, якiя не працуюць, не займаюцца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, не з’яўляюцца атрымальнiкамi пенсiй, дапамог i г.д. Такiм чынам, гэта дапамога па догляду — iх адзiная крынiца даходу. Цяпер памер дапамогi складае 25 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва (Br52 тыс. 420). Калi догляд ажыццяўляецца за двума i больш людзьмi, то памер дапамогi — 50 працэнтаў БПМ (Br104 тыс. 840). Пастановай урада памер выплат павялiчаны адпаведна да 65 працэнтаў БПМ (Br136 тыс. 290) i 100 працэнтаў БПМ (Br209 тыс. 680). Паводле слоў Ларысы Яшковай, дадатковыя расходы з рэспублiканскага бюджэту на выплату гэтых дапамог ацэньваюцца ў Br1,5 млрд у месяц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi павялiчыў памер дапамогi па догляду iнвалiда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў
|
|