21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэрарыст "гарохавы"

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэрарыст "гарохавы"

Рассакрэчаны архіў

Першы тэрарыстычны акт у Беларусi адбыўся на Гомельшчыне, у 1950-я. Злачынства мела месца ў звычайнай вёсцы, але раскрыць яго i закрыць гэту крымiнальную справу Камiтэту дзяржаўнай бяспекi давялося толькi праз 15 гадоў.

З 1951 па 1954 год у калгасе "1 Мая" вёскi Гарохавiшчы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласцi змянiўся не адзiн старшыня. Што менавiта служыла прычынай у кожным канкрэтным выпадку, дакладна цяпер не скажаш. Аднак можна меркаваць, што калгасным кiраўнiкам было няўтульна на пасадзе. Дастаткова прыгадаць, як двойчы — у 1951 i 1952 гадах — хтосьцi падрываў дом калгаснага старшынi Iвана Дайнекi. Той проста цудам заставаўся жыць. З-за чаго, дарэчы, i абвiнавачваўся ў падмане, маўляў, сам гэтыя падрывы арганiзуеш, — каб сысцi з калгаса. Пасаду Дайнека ўсё роўна пакiнуў...

Мяфодзь Голуб заступiў на пачэснае месца ў 1954-м, а ў ноч на 8 лiпеня 1955-га яго дом узарвалi. Мяфодзь загiнуў на месцы, а параненая жонка i двое дзяцей, якiх адкiнула выбуховай хваляй, цудам выжылi.

Дзiўная рэч: невялiкая вёска, некалькi тэрарыстычных (!) выбухаў, наяўнасць мэтанакiраванай нянавiсцi да прадстаўнiкоў на канкрэтнай пасадзе i "падазронай" асобы, якая наганяла жах на ўсiх вяскоўцаў, а нi табе прамых доказаў здзяйснення злачынства, нi паспяховага завяршэння крымiнальнай справы.

Паводле шматлiкiх прыдуманых i сапраўдных дэтэктыўных гiсторый, злачынцам нярэдка аказваецца той, на каго падазрэнне падае ў апошнюю чаргу. Гэта быў зусiм не той выпадак. Як жа сталася, што следства так проста зайшло ў тупiк i толькi праз пятнаццаць гадоў завяршыла паўнавартаснае расследаванне?

Паводле слоў Юрыя Кудраўцава, падпалкоўнiка ў адстаўцы, старшага следчага Гомельскага ўпраўлення КДБ БССР у 1969—1970 гадах, жыхар вёскi Гарохавiшчы Павел Стасянок меў злосны характар. I не толькi таму, што ў свой час яго сям’ю раскулачвалi, што ў часы вайны яго пляменнiка, якi служыў старастам у немцаў, застрэлiлi партызаны... Справа не ў абставiнах...

Адразу пасля вайны Стасянок пачаў збiраць i хаваць далей ад чужых вачэй самыя розныя боепрыпасы — чаго толькi не знайшлi ў яго падчас вобыску!.. На дзедавым двары стаяла нават падбiтая самаходка, па якой "калекцыянер" час ад часу пастрэльваў з супрацьтанкавага ружжа. "Падбiраў" дзед не толькi "нiчыйныя" мiны ды боты мёртвых салдатаў. Добра лiпла да яго спрытных рук i калгасная ўласнасць — хамуты, збруя, сельгасiнвентар. Як толькi з’явiцца Стасянок на калгасным двары, дык абавязкова што-небудзь бясследна знiкне.

Аднаго разу "папёр" дзед любiмае сядло старшынi калгаса. Калгаснiкi не спусцiлi яму гэты момант — наведалiся дахаты. Толькi яны на парог, як стары на iх з сякерай: "Усiх засяку!". Адсядзеў тады 82-гадовы хулiган 15 сутак.

Калi б дзед быў проста злым марадзёрам ды нахабным злодзеем, гэта было б яшчэ паўбяды...

Жыў на ягонай "кватэры" адзiн настаўнiк. Дык калi дачка старога нарадзiла ад таго настаўнiка, дзед забiў немаўля, зварыў ды скармiў свiнням...

Голуба Стасянок хацеў спачатку проста... застрэлiць з аўтамата. Ды сын Якаў не даў, маўляў, гэтак цябе хутка знойдуць. I нарадзiўся iншы план. Глыбокай ноччу з 7 на 8 лiпеня да сцяны дома, дзе спала сям’я старшынi калгаса, дзед прыладзiў мiну — "падпёр" яе "рагатай" палкай на метровай вышынi. Падпалiў вогнеправодны шнур i адбег да сына, якi чакаў яго непадалёк. Выбух не толькi разбурыў дом, але напалову разарваў цела Голуба i цяжка паранiў яго родных.

Прамых доказаў злачынства ў следчых не было. Дзед падгаварыў сваю пляменнiцу — Серафiму — сказаць, што яна бачыла позняй ноччу дзвюх асобаў. Iх — мясцовых жыхароў Шуста i Бусла — i арыштавалi. Пасадзiлi ў камеру для "смяротнiкаў". Аднак неўзабаве выпусцiлi, памiлавалi, паколькi прамых улiк не дадалося. Крымiнальная справа аб тэракце ў Гарохавiшчах засталася нераскрытай...

Толькi ў 1969 годзе вырашана было вярнуцца да расследавання. Нягледзячы на тое, што архiўныя матэрыялы i без таго складалi 19 тамоў, следчыя распачалi работу фактычна з чыстага лiста. Паступова праяснiлiся тыя асноўныя моманты, якiя калiсьцi завялi следства ў тупiк.

Па-першае, злачынцы разлiчвалi на паказаннi калгаснiкаў, якiя гаварылi аб тым, што бацька з сынам былi ў дзень забойства на сенакосе. Так i было. Але старэйшы Стасянок у той дзень "псiхануў" на сваiх таварышаў i кiнуў работу. Праўда, потым дзед не раз настойлiва паўтараў, што сышоў з сенакосу на наступны дзень пасля выбуху.

— З сенакосу дзед сышоў 7 лiпеня, — расказваў на гэты раз следчаму брыгадзiр Iван Тукач. — Момант яго прыходу дадому я не бачыў... Але суседзi бачылi, што дадому ён прыйшоў у другой палове 8 лiпеня, калi Голуба ўжо хавалi...

— Чаму вы пра гэта не расказалi следчаму на допыце ў 1956 годзе?

— Следства аб гэтым i наогул аб Стасянках у мяне не пыталася. А самому было гаварыць няпроста. Мае суседзi — Стасянкi — зверы, i чапаць iх небяспечна. Яны сваiх дзяцей забiвалi. Павел за нейкую дробязь аднойчы ледзь не забiў суседку. Наша вёска iх баiцца...

Спачатку дзед стойка трымаўся на ўсiх допытах. Гаварыў следчаму: "Пацалуй мяне ў зад, доказаў у цябе няма". Сын з бацькам сядзелi ў асобных "пакоях" iзалятара, i першым на чатырнаццаты дзень знаходжання ў змрочнай атмасферы здаўся стары: "Старшыню забiў я...".

Тым часам у Серафiмы адступiла боязь перад iзаляванымi сваякамi, i яна прызналася, што агаварыла Шуста i Бусла па зразумела чыёй просьбе. Да таго ж, следчы эксперымент паказаў, што жанчына нiяк не магла на вялiкай адлегласцi, у сур’ёзных прыцемках разгледзець канкрэтных асобаў... Стасянкi ва ўсiм прызналiся, у тым лiку ў двайным замаху на жыццё калгаснага старшынi Iвана Дайнекi.

На следчым эксперыменце, якi цалкам здымаўся на камеру, дзед усё прасiў паказаць яму кiно, цi добра атрымалася?..

— Павел Стасянок быў самым што нi на ёсць ворагам савецкай улады, — кажа палкоўнiк у адстаўцы, намеснiк начальнiка следчага аддзела КДБ БССР у 1969—1970 гадах Людвiг Пятроў. — А злачынства, якое ён учынiў, было сапраўдным тэрактам. Бацьку i сына асудзiлi на 15 гадоў зняволення ва Ўладзiмiрскiм цэнтрале. Стары пражыў там крыху больш за год. А сын Якаў яшчэ пяць гадоў пiсаў скаргi. Потым зарабiў язвавую хваробу i таксама памёр...

Святлана БАРЫСЕНКА.

Фота з архіва КДБ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы тэрарыстычны акт у Беларусi адбыўся на Гомельшчыне, у 1950-я. Злачынства мела месца ў звычайнай вёсцы, але раскрыць яго i закрыць гэту крымiналь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика