Адкуль у дзяўчыны манхэтэнскi сум?
Адкуль у дзяўчыны манхэтэнскi сум?
Муз-news Амбiцыйная маладая спявачка R’-n-B’ Annie K. Fernandez’ зняла другi ў сваёй творчай бiяграфii клiп — на песню "American Girl". На гэты раз дзяўчына выступiла не толькi аўтарам слоў i музыкi, але i рэжысёрам, i сцэнарыстам — увогуле нiводны з этапаў здымачнага працэсу не застаўся па-за ўвагай Энi. Нават мантаж вiдэа адбываўся пад яе кiраўнiцтвам. Паводле слоў артысткi, "American Girl" — песня цалкам аўтабiяграфiчная. Бо нарадзiлася сама Энi ў Нью-Йорку. I хоць жыве цяпер у Беларусi, якую вельмi палюбiла, але i па далёкай Амерыцы заўжды сумуе, прыязджаючы туды кожнае лета. Вось і цяпер канікулы яна збіраецца правесці сярод амерыканскіх сваякоў, там жа ў ліпені і сустрэне сваё 18-годдзе. Апошняму факту спявачка вельмі радуецца, — не таму, што зможа самастойна набываць алкаголь, але таму, што, паводле правілаў, будзе дапушчаная да ўдзелу ў “ЕўраФэсце” – беларускім адборы на “Еўрабачанне”. “Я планую запісаць песню на адной з самых лепшых студый Нью-Йорка. Гэта будзе вельмі сур’ёзная і маштабная работа, і цяпер ніякія ўзроставыя абмежаванні не перашкодзяць мне трапіць як мінімум у паўфінал”, — спадзяецца артыстка. Віншаванні для маэстра Мастацкі кіраўнік прадзюсарскага цэнтра “Спамаш”, кампазітар Уладзімір Кандрусевіч атрымаў прыз і дыплом журы XI Міжнароднага кінафестывалю “Залаты брыг” у намінацыі “Лепшая музыка да кінафільма”. Беларускага кампазітара адзначылі за работу да стужкі “На спіне ў чорнага ката”, прэм’ера якой нядаўна з поспехам прайшла ў Беларусі. А кінафестываль “Залаты брыг”, які да мінулага года праходзіў пад назвай “Брыганціна”, адбыўся ў Кіеве, дзе, тым не менш, гледачы і суддзі змаглі ўбачыць і ацаніць работу нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Усяго ж па выніках фестывалю былі названыя пераможцы ў дзевяці намінацыях: “Лепшы мастацкі фільм”, “Лепшая рэжысёрская работа”, “Лепшая аператарская работа”, “Лепшы сцэнарый да фільма”, “Лепшая музыка да фільма”, “Лепшая мужчынская роля”, “Лепшая жаночая роля” і г.д. Бачым сукенку, чытаем – анучка Ва ўсякім выпадку так атрымалася ў спявачкі Gera на здымках клипа "To be a girl” (“Быць дзяўчынай”). У роліку артыстка паказваецца адразу ў некалькіх вобразах – жанчыны-вамп, дзяўчыны ў стылі дыска і ўпэўненай у сабе аўтааматаркі. Ідэя кліпа належыць рэжысёру Валіку Грышко, які працуе з Герай упершыню, але бакі адзін аднаму давяраюць і спадзяюцца, што вынікам будуць задаволеныя ўсе. Здымкі праходзілі ў два этапы: спачатку ў студыі спявачка “прымерала” на сябе розныя стылі, а потым ужо адбываліся натурныя здымкі. Па сюжэту, дзяўчына павінна была “рассякаць” за рулём шыкоўнага кабрыялету па шашы. Для гэтага падышла не вельмі ажыўленая траса пад Лагойскам. А вось сукенка ад Версачэ, якую спявачка некалі набыла ў Італіі, спатрэбілася... у якасці анучкі. Лабавое шкло аўто аказалася недастаткова чыстым і магло сапсаваць усю карцінку, і каб зэканоміць час, не заязджаючы на аўтамыйку, Gera працерла шкло першым, што трапілася пад руку. “Усё адно гэтую сукенку я напярэдадні не вельмі ўдала памыла ў пральнай машынцы, бо няўважліва прачытала этыкетку. Усяго некалькі хвілін – і сукенка ператвараецца ў анучку для машыны”, — іранізуе спявачка. Вядучая рубрыкі Вікторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амбiцыйная маладая спявачка R’-n-B’ Annie K. Fernandez’ зняла другi ў сваёй творчай бiяграфii клiп — на песню "American Girl". На гэты раз д |
|