Беларусь знаёмая i невядомая
Беларусь знаёмая i невядомая
Тэлесеткі Звычайна лета для тэлевiзiйнiкаў — "мёртвы сезон". Але гэта не значыць, што акрамя навiнаў для эфiру не рыхтуецца нiчога новага. Напрыклад, на гэтым тыднi каманда карэспандэнтаў тэлеканала "ЛАД" пачынае падарожжа па Беларусi. Адзнятыя ў вандроўцы матэрыялы складуць аснову для новага праекта, якi носiць рабочую назву "Экспедыцыя". Творчая каманда "Экспедыцыi" на чале з рэжысёрам Ягорам Шолькiным раней рабiла турыстычна-забаўляльную праграму "КомпаС", але цяперашнi праект — больш пазнавальны, з краязнаўчым ухiлам. У iм, як мяркуецца, нават не будзе вядучага — факты з гiсторыi той цi iншай мясцовасцi раскажуць самi тутэйшыя краязнаўцы. Два аранжавыя джыпы са сцягам тэлеканала стартуюць з Гродна i праедуць па тэрыторыi 5 абласцей усю Беларусь ад заходняй да ўсходняй мяжы. Па вынiках трохтыднёвага ваяжу ў лiпенi на "ЛАДзе" выйдзе цыкл праграм. Прычым, як абяцаюць стваральнiкi, у тэлеверсii будзе паказана тое, што не пазначана ў даведнiках. Асноўны акцэнт зробяць не на аб’екты, што вядомыя турыстам па энцыклапедыях, а на мясцовыя асаблiвасцi побыту людзей. Пры тым героем праграмы тэарэтычна можа стаць кожны ахвотнiк, хто ведае што-небудзь цiкавае i незвычайнае пра сваю мясцовасць i сваiх землякоў. Для аўтараў самых цiкавых гiсторый каманда "ЛАДу" падрыхтавала прызы i падарункi. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна лета для тэлевiзiйнiкаў — "мёртвы сезон". Але гэта не значыць, што акрамя навiнаў для эфiру не рыхтуецца нiчога новага. Напрыклад,
|
|