Царкву ў Мураванцы хочуць унесці ў спіс ЮНЭСКАСёння ў Беларусі 4 аб’екты ўнесеныя ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА: Нясвіжскі палац, Мірскі замак, Белавежская пушча, Дуга Струвэ. Днямі галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч паведаміла, што распачатая падрыхтоўка дасье па царкве абарончага тыпу ў Мураванцы. Такім чынам, храм зможа прэтэндаваць на ўключэнне ў прэстыжны міжнародны спіс. Дасье плануецца падрыхтаваць да 2010 года. Царква ў Мураванцы збудаваная ў 1524 годзе. Гэта адзін з чатырох у Беларусі храмаў абарончага тыпу – разам з пяцісотгадовай царквой у Сынковічах, чатырохсотгадовым касцёлам у Камаях і чатырохсотгадовай сінагогай у Быхаве. З грамадзянскай абарончай архітэктуры захаваўся ўнікальны дом-крэпасць у Гайцюнішках, зараз там вар’ятня. Апроч прэстыжу, трапленне ў Спіс прынясе і матэрыяльныя выгоды: можна атрымаць еўрапейскія грошы на рэстаўрацыю. Што праўда, пытанне гэтае спрэчнае. Катастрофа, якую зараз учынілі будаўнікі ў Нясвіжскім замку, зруйнаваўшы цэлы корпус 1750 года, сведчыць пра тое, што да эўрапейскіх грошай трэба мець яшчэ еўрапейскі розум. Прапануем вашай увазе свежыя фота з царквы ў Мураванцы, якая можа неўзабаве зрабіцца адной з турыстычных візітовак Беларусі.
Ссылки по теме «Беларусь: История Беларуси»Ссылки по теме «Беларусь: История Беларуси»
Царкву ў Мураванцы хочуць унесці ў спіс ЮНЭСКА
Акции «Витебского трамвая» продавались в Интернете
Белорусские шляхтичи носили слуцкие пояса по ошибке
Брестская крепость зарабатывает, сдавая часть помещений в аренду частникам?
«КП» в Белоруссии» пообщалась с племянником архитектора, создавшего облик Минска
Могилевчанин продал музею тарелку короля Речи Посполитой Августа II за $6000
На Брестчине жили шерстистые носороги
Великий джазмен Эдди РОЗНЕР: «Я не кольхозный артист!»
Минчанка Ариадна Казей, родная сестра Марата КАЗЕЯ: «Фото Марата-героя в первые дни войны за пару яиц сделал немец»
Премьер-министр Беларуси в 1990 - 1994 годы Вячеслав КЕБИЧ: Авария, в которой погиб Машеров, не была случайной…
Вcе ссылки по теме «Беларусь: История Беларуси»
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі гэта адбудзецца, храм будзе пятым аб’ектам у Беларусі, які патрапіць у Спіс сусветнай культурнай спадчыны. |
|