Луцкі замак запрашае на начное арт-шоў29-30 чэрвеня ў г. Луцку (Украіна) з 21:00 да 06:00 гадзінаў адбудзецца арт-шоў «Ноч у Луцкім замку» — канцэптуальна новы праект, мэта якого — папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, актывізацыя міжкультурнага дыялогу Украіны і замежжа, прадстаўленне Луцка як культурна-гістарычнага цэнтру Валынскага рэгіёну, стварэнне асяродку для крэатыўнага адпачынку моладзі. Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца вядомыя майстры свайго жанру, у тым ліку лаўрэаты Усеўкраінскага фестывалю аўтарскай песні і спеўнай паэзіі «Оберіг»: Аляксандр Смык, Вольга Багамолец, Наталка Крынічанка, Сяргей Мароз, Ігар Жук, Сяргей Шышкін, Юрый Палішчук, а таксама аўтары-пачаткоўцы і вядомы бард з Польшчы Ян Кондрак. Свае мастацтва прадэманструюць тэатр «Воскесіння» (Львоў), тэатр старадаўняй музыкі «Яварына» і гурт сярэдневечнай музыкі «Стары Ольса» (Беларусь), музычны гурт «Гайдамакі», фальклорны гурт «Чачка» (Луцк), маладзёжны тэатр «Гармідэр» (Луцк), Валынскі абласны украінскі акадэмічны музычна-драматычны тэатр імя Шаўчэнкі. Яскрава будуць прадстаўленыя жанры украінскага мастацтва — ткацтва, саломапляценне, ганчарства, кавальства, рэзьба па дрэве і фларыстыка. На працягу арт-ночы будзе працаваць выстава-продаж вырабаў традыцыйных украінскіх рамёстваў, майстар-класы правядуць вядомыя майстры народнай творчасці Украіны. На працягу ночы адбудуцца тэатралізаваныя экскурсіі па замку, феерыя агню і прэзентацыя напояў і страваў сярэднявечча. Падчас акцыі будуць разыграныя спецыяльныя падарункі ад партнёраў праекту, у тым ліку падарожжы па замках Украіны і Еўропы, адпачынак у маляўнічых месцах Валыні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29-30 чэрвеня ў г.
|
|