Беларускія парламентарыi выступаюць за паглыбленне супрацоўнiцтва з Сусветным банкам
Беларускія парламентарыi выступаюць за паглыбленне супрацоўнiцтва з Сусветным банкам
Аб гэтым заявiў старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па грашова-крэдытнай палiтыцы i банкаўскай дзейнасцi Раман Унучка на сустрэчы ў Мiнску з вiцэ-прэзiдэнтам Сусветнага банка па рэгiёну Еўропы i Цэнтральнай Азii Шыгео Катсу. Паводле слоў дэпутата, асноўны вынiк супрацоўнiцтва — падрыхтоўка i прыняцце новай Стратэгii ўзаемадзеяння Сусветнага банка з Рэспублiкай Беларусь на 2008—2011 гады. Стратэгiяй прадугледжана магчымасць выдзялення банкам штогод амаль $100 млн крэдытных рэсурсаў. "Сёння наша супрацоўнiцтва выходзiць на новыя рубяжы. Мы адыходзiм ад тэхнiчнай i кансультатыўнай дапамогi. Узаемаадносiны накiроўваюцца ў плоскасць канкрэтных мераў", — сказаў Раман Унучка. Дзякуючы канцэнтрацыi ўласных рэсурсаў i крэдытаў Сусветнага банка ў краiне вырашаюцца многiя важнейшыя задачы. У прыватнасцi, паспяхова рэалiзуюцца сацыяльныя праекты. Так, у сакавiку гэтага года ў рамках пагаднення аб пазыцы па праекту мадэрнiзацыi iнфраструктуры ў сацыяльнай сферы Беларусi было прадастаўлена $22,6 млн. Вiцэ-прэзiдэнт Сусветнага банка адзначыў, што таксама iдзе падрыхтоўка крэдытнага праекта па развiцці сiстэмаў водазабеспячэння i водаадвядзення. Кошт праекта быў вызначаны ў памеры $60 млн. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па грашова-крэдытнай палiтыцы i банкаўскай дзейнасцi Раман Унучка на сустрэчы ў Мiнск
|
|