"Адключэння ў электрасетках не было..."
"Адключэння ў электрасетках не было..."
Ад даўняга падпісчыка "Звязды" са Шчучына Ўладзiмiра Мiкалаевiча Сiдара ў рэдакцыю паступiла чарговая скарга. Паводле слоў заяўнiка, у адну з начэй у жыллi адключалася святло, прапала электрычнасць. Прынамсi, будзiльнiк у яго стацыянарным тэлефонным апараце "застыў" у 1.12 ночы. Па гэтай прычыне спадар Сiдар праспаў, не патэлефанаваў па справах, яму не патэлефанавалi, адпаведна, у чытача не адбылася важная для яго сустрэча. Заяўнiк сцвярджае, што ў гэты дзень было добрае надвор’е, а перабоi з электрычнасцю ўвогуле здараюцца даволi часта. Са скаргай ён звярнуўся ў раённыя электрасеткi, аднак яму там адказалi, маўляў, чытайце дагавор, там усё запiсана ў тым лiку i па вашай праблеме. Але дагавора ў чытача няма. Чаму, пытаецца ён, я ж спраўна плачу па рахунках, паслугi мне аказваюць. Дык на падставе чаго? Яшчэ чытача цiкавiла, якiм чынам ён можа атрымаць кампенсацыю за сапсаваны тэлефонны апарат, калi высветлiцца, што прычына паломкi — у магчымым скачку напружання? Усю гэтую iнфармацыю мы давялi да начальнiка Шчучынскага раёна электрычных сетак Георгiя Зуева. Апошнi папрасiў зрабiць афiцыйны запыт ад рэдакцыi. Адказ на яго мы атрымалi даволi хутка i быў ён надзвычай лаканiчным. Нам паведамiлi, што ў зоне адказнасцi Шчучынскага раёна электрычных сетак адключэння ў сетках 10/0, 4 кВ у названы чытачом дзень не было. А што з дагаворам? Калi мы звярнулiся не па адрасе, дык куды трэба было? У афiцыйным запыце мы давалi хатнi адрас i тэлефон заяўнiка, у выпадку неабходнасцi ў яго можна было ўдакладнiць усе iншыя абставiны здарэння... Хоць фармальна ўсё правiльна — раз адключэння не было, то i пра магчымую кампенсацыю гаварыць не варта. Тым больш што справа магла быць яшчэ i ў самiм тэлефонным апараце. Магчыма, ёсць сэнс занесцi яго ў майстэрню для больш поўнай пастаноўкi "дыягназу"? Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад даўняга падпісчыка "Звязды" са Шчучына Ўладзiмiра Мiкалаевiча Сiдара ў рэдакцыю паступiла чарговая скарга. |
|