Міліцыя ня можа знайсьці тых, хто паліць машыныКрымінальная мода на падпальваньне аўтамабіляў прыйшла ў Беларусь з Расеі. У расейскіх гарадах колькасьць спаленых машынаў наблізілася да сотні. І хоць гэта яшчэ далёка да рэкорду Францыі, дзе пазалетась у часе хваляваньняў моладзі згарэлі тысячы машынаў, усхваляваныя і беларускія праваахоўныя органы. Менск, Горадня, Віцебск, Барысаў, Жодзіна, Сьветлагорск - месцы, дзе машыны ў Беларусі сёлета ўжо гарэлі. Ці не перакінецца полымя на іншыя рэгіёны краіны? І што рухае піраманамі, якія разводзяць аўтамабільныя вогнішчы? "Агонь - дастатковы старадаўні спосаб альбо пратэсту, альбо весялосьці. Яўна, што людзям чагосьці не хапае - выхаваньня, культуры. Нават трэба ўлічваць, якія фільмы яны глядзяць, якія кнігі чытаюць і ці чытаюць увогуле, - гаворыць псыхоляг Міхаіл Дзернакоўскі. Наступствы падпалаў ліквідуюць падразьдзяленьні Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях. Прадстаўнік ведамства Віталь Навіцкі кажа, што так шмат на тушэньне аўтамабіляў выяжджаць яшчэ не даводзілася. Ці можна казаць, што і да Беларусі дайшло полымя, распаленае за межамі краіны? Але калі ўзяць чыста бытавы падыход, то калі, напрыклад, пажар у кватэры, і пасярэдзіне стаіць каністра з бэнзынам, то тут ня трэба быць вялікім спэцыялістам, каб здагадацца, што кватэру падпалілі. Такіх пажараў, што там відавочны падпал, заключэньня мы даць ня можам. Далей праводзіцца адпаведная экспэртыза. І рашэньне ўжо прымаецца на ўзроўні МУС - пачынаць ці не крымінальную справу па факту падпалу". Первоисточник:
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
|