100 гадоў таму на Зямлю ўпаў Тунгускі метэарыт
100 гадоў таму на Зямлю ўпаў Тунгускі метэарыт
Як сцвярджаюць навукоўцы, 30 чэрвеня 1908 года над тэрыторыяй Цэнтральнай Сiбiры праляцеў гiганцкi шар-балiд. Яго палёт суправаджаўся гукавымi i светлавымi эфектамi i скончыўся моцным выбухам. На вялiкiм участку была паваленая тайга. Выбух адбыўся на вышынi каля 5—10 кiламетраў у 7 гадзiн i 14 хвiлiн па мясцовым часе i суправаджаўся землятрусам i паветранай хваляй. Некалькi начэй пасля гэтай падзеi ў дзесятках населеных пунктаў Заходняй Еўропы i Расii назiралася iнтэнсiўнае свячэнне неба, начныя воблакi, якiя свяцiлiся i незвычайна прыгожыя прыцемкi. Па спектральных назiраннях, гэтае свячэнне не адносiлася да палярнага ззяння. Таму было выказана меркаванне пра тое, што, верагодна, 30 чэрвеня 1908 года Зямля сутыкнулася з воблакам касмiчнага пылу. У днi юбiлею, 29—30 чэрвеня, у эвенкiйскай тайзе, на меркаваным месцы падзення метэарыта, установяць стэлу. Яна сiмвалiзуе персанаж эвенкiйскай мiфалогii — бога Агды, якi, паводле паданняў эвенкаў, ранiцай 30 чэрвеня 1908 года сышоў на зямлю ў выглядзе жалезнай птушкi, якая вывяргае патокi агню.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сцвярджаюць навукоўцы, 30 чэрвеня 1908 года над тэрыторыяй Цэнтральнай Сiбiры праляцеў гiганцкi шар-балiд. Яго палёт суправаджаўся гукавымi i светл |
|