21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Канчатковы выбар месца будаўніцтва АЭС у Беларусi будзе зроблены не пазней за канец 2008 года

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канчатковы выбар месца будаўніцтва АЭС у Беларусi будзе зроблены не пазней за канец 2008 года

На працягу блiжэйшага месяца любая кампанiя можа прапанаваць Беларусi свае паслугi па будаўнiцтве АЭС. Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннi будаўнiцтва атамнай станцыi ў Беларусi. 

"Мы дзейнiчаем так, каб пазбегнуць усялякай спекуляцыi аб тым, што мы быццам бы кулуарна з некiм заключылi пагадненне аб будаўнiцтве", — дадаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што неабходна яшчэ раз афiцыйна прапанаваць удзельнiчаць у будаўнiцтве АЭС франка-германскай кампанii, а таксама японцам, амерыканцам i расiянам, калi яны праявяць зацiкаўленасць. "Мы iм публiчна прапануем, i гэтак жа публiчна праз месяц у газетах апублiкуем адказ. Нiхто нажывацца на гэтай праблеме не будзе. Не атрымаецца", — папярэдзiў кiраўнiк дзяржавы.

Беларускi бок пры выбары партнёраў зыходзiць з таго, што цяпер у свеце найбольш распаўсюджаны атамныя рэактары тыпу ВВР i ПВР. Пры гэтым 78 працэнтаў атамных энергаблокаў, якiя будуюцца, — рэактары трэцяга пакалення ВВР. Сёння ў свеце толькi тры кампанii — амерыкана-японская, франка-германская i расiйская — выпускаюць рэактары такога тыпу.

Прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў, што ў Беларусi будзе пабудавана самая бяспечная АЭС. "Мы паабяцалi народу, i гэта абяцанне выканаем: у нас будзе самая бяспечная атамная электрастанцыя, пабудаваная па апошнiм слове тэхнiкi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён адзначыў, што яго па-ранейшаму не задавальняе стан растлумачальнай работы з насельнiцтвам раёнаў, дзе, магчыма, будзе размешчана АЭС. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, трэба канкрэтна працаваць з людзьмi i расказваць, што такое атамная энергiя, у тым лiку i на прыкладах iншых дзяржаў. У якасцi прыкладу ён прывёў Расiю, у якой дастаткова энерганосьбiтаў i дзе, тым не менш, у блiжэйшы час плануецца пабудаваць больш за 20 атамных энергаблокаў, а таксама Еўропу, дзе iх будзе створана некалькi дзесяткаў.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць недапушчальным перанос тэрмiнаў заканчэння асноўных падрыхтоўчых работ па будаўнiцтве АЭС з 2008 на 2009 год.

Прэзiдэнт нагадаў, што палiтычнае рашэнне аб будаўнiцтве ў Беларусi атамнай станцыi было прынята 15 студзеня 2008 года. Былi вызначаны i канкрэтныя тэрмiны ўводу ў эксплуатацыю першага энергаблока ў 2016 годзе, другога — у 2018 годзе. Аляксандр Лукашэнка выказаў незадавальненне тым, што няма поўнай яснасцi i пэўнасцi з выбарам пляцоўкi для будаўнiцтва.

На нарадзе былi дэталёва абмеркаваны пытаннi па выбары пляцоўкi i падрадчыка для будаўнiцтва атамнай электрастанцыi. Была дадзена аб’ектыўная ацэнка прадстаўленых планаў, тэрмiнаў рэалiзацыi праекта, затрат на будаўнiцтва станцыi i неабходнай iнфраструктуры, а таксама ўзроўню бяспекi аб’екта.

Прэзiдэнту было даложана аб вынiках даследаванняў па ўсiх трох патэнцыяльных пляцоўках для будаўнiцтва АЭС. Матэрыялы гэтых даследаванняў атрымалi высокую ацэнку МАГАТЭ за сваю глыбiню i грунтоўнасць. На ўсiх трох пляцоўках няма нiякiх забараняльных фактараў. Але пры гэтым ёсць некаторыя абмежавальныя фактары, якiя канчаткова будуць прааналiзаваны пасля дадатковага даследавання.

З улiкам выкладзеных на нарадзе матэрыялаў кiраўнiк дзяржавы даручыў ураду на працягу 3—4 месяцаў правесцi канчатковую даразведку трох пляцовак пад будаўнiцтва станцыi. Такiм чынам, канчатковы выбар месца будаўнiцтва АЭС у Беларусi будзе зроблены не пазней за канец 2008 года. У адпаведнасцi са стандартамi МАГАТЭ, будзе вызначана два варыянты — асноўны i рэзервовы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу блiжэйшага месяца любая кампанiя можа прапанаваць Беларусi свае паслугi па будаўнiцтве АЭС. Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лук
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика