Лiпень стартуе нестабiльным надвор’ем
Лiпень стартуе нестабiльным надвор’ем
У першыя днi другога месяца лета на тэрыторыю краiны завiтае атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы, якi прынясе ў Беларусь кароткачасовыя дажджы, месцамi з навальнiцамi, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. У першай палове тыдня пахаладае, калi тэмпература паветра ўсталюецца на 2—3 градусы нiжэй за клiматычную норму. Потым актыўныя франты пройдуць у бок цэнтральных раёнаў Расii, i мы трапiм у зону панiжанага цiску. Таму месцамi па краiне будуць iсцi кароткачасовыя дажджы рознай iнтэнсiўнасцi. Тэмпература паветра ўдзень пачне павялiчвацца з 17—23 градусаў цяпла ў аўторак да 22—27 — у нядзелю. Тэмпература ўначы 9—15 цяпла. Сапраўды сонечнага i спякотнага надвор’я пакуль не прадбачыцца. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першыя днi другога месяца лета на тэрыторыю краiны завiтае атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы, якi прынясе ў Беларусь кароткачасовыя дажджы, ме
|
|